Архіў навін
Як арганізаваць працу з мемамі, матыватарамі і дэматыватарамі ў 10 і 11 класах пры вывучэнні тэм, звязаных з пытаннямі экалогіі, уплывам чалавека на навакольнае асяроддзе, а таксама ў пазакласнай рабоце па біялогіі ў матэрыяле настаўніцы біялогіі з Ушачаў Вольгі Жыткай.
Алена Анатольеўна Сарока, настаўніца кітайскай мовы ДУА «Гімназія імя Я.Купалы г.
Алена Чарнова тлумачыць, чаму ўсе мы любім разглядаць старыя фотаздымкі ў альбомах. Што намі рухае? Жаданне даведацца больш пра мінулае, паверыць у сапраўднасць падзей, спроба пераканацца, што захаваны ў кадры чалавек становіцца несмяротным? Напэўна, усе разам.
Святлана Локіс, настаўніца пачатковых класаў сярэдняй школы № 17 г.Барысава запрашае ў 3 клас на класную гадзіну па фарміраванні медыяпісьменнасці навучэнцаў. Разбіраемся, чаму чарапахі не лятаюць... як птушкі!
Паўдзельнічаць у конкурсе можна да 20 лютага ўключна. Запоўніць форму і адправіць распрацоўку трэба праз форму на сайце http://teach4.by/klassnyi-chas.
"Размовы пра адукацыю" - перадача, якая адкрывае для беларусаў педагогаў-зорак. 9 лютага ў 15.00 адбылася чарговая сустрэча ў прамым эфэіры.
Кожны параграф новых падручнікаў грамадазнаўства пачынаецца з уступнай інфаграфікі, якая візуальнымі сродкамі рэпрезентуе змест тэмы і выконвае іншыя функцыі. Алена Палейка, метадыст па грамадазнаўстве НІА прапануе рэкамендацыі па рабоце з інфаграфікай у новых падручніках грамадазнаўства.
Самымі эфектыўнымі інструментамі візуалізацыі для стварэння медыятэкстаў і выкарыстання іх у адукацыйным працэсе можна назваць наступныя: скрайбінг, скетчноўтынг, лонгрыд, майндмэпінг, інфаграфіка і інш. Прапануем гісторыю Святлана Кудраўцавай пра лонгрыды.
Сенсацыйныя загалоўкі і кантэнт заснаваны на ідэі прыцягнуць увагу любымі сродкамі. Гэтая бізнес-мадэль замяніла традыцыйную мадэль публікацыі навін, пры якой рэклама запускаецца ў падтрымку публікацыі. Замест гэтага сеткі, якія існуюць за кошт рэкламы, ствараюць кантэнт, каб размяшчаць у ім рэкламу. Відавочна, што чым больш абуральныя, шакуючыя гісторыі, тым больш клікаў яны збіраюць і тым больш грошай зарабляюць вытворцы. Ідэямі, як выкарыстаць клікбейты ў навучанні, падзеліцца Алена Радзевіч, начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі АПА.
Прапануем пазнаёміцца з новай метадычнай распрацоўкай Галіны Давідоўскай, прысвечанай пытанням фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці. Пабудаваны па метаду структураванай драмы воркшоп “Хто ты гэткі?” прысвечаны жыццю і дзейнасці братоў Іваноўскіх.