Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.12.2009

Раздзел з кнігі Дануты Стэрны Danuta Sterna. Ocenianie kształtujące w praktyce. Warszawa: Centrum Edukacji Obywatelskiej, 2008. S. 58 – 69.
Функцыі актыўнай ацэнкі і адзнакі. Ці можна спалучаць іх абедзве? Як выпрацаваць уласную стратэгію ацэнкі?

28.12.2009

Данута Стэрна
Раздзел з кнігі
Danuta Sterna. Ocenianie kształtujące w praktyce. Warszawa: Centrum Edukacji Obywatelskiej, 2008. S. 58 – 69.



- Калі госць у рэстаране каштуе суп – гэта адзнака, калі тое ж робіць кухар на кухні, каб упэўніцца, які ў супа смак – гэта актыўная ацэнка. Розніца ў тым, што госць з супам ужо нічога не зробіць, а вось кухар яшчэ можа яго прыправіць.

Функцыі актыўнай ацэнкі і адзнакі. Ці можна спалучаць іх абедзве? Як выпрацаваць уласную стратэгію ацэнкі? Ацэнка ў школе атаясняецца з баламі. Пры гэтым можна казаць пра два віды ацэнкі. Першы – перадача зваротнай інфармацыі, якая дапамагае вучню вучыцца. Другі – ацэнка вынікаў, якая найчасцей вы-яўляецца праз балы. Для першага віду будзем ужываць назву актыўная ацэнка, для другога – адзнака.
/Спампаваць


28.12.2009

Асноўныя элементы АА, прэзентацыя метада актыўнай ацэнкі,10 правілаў выкарыстання актыўнай ацэнкі, як пабудаваць супрацу з вучнямі, бацькамі, прыклады выкарыстання «наштобузу» пры зваротнай сувязі, прыкладны план урока...

26.12.2009

Сцэнар вечарыны, прысвечанай асобе і творчасці Васіля Быкава.

26.12.2009


Сцэнар «Рыцар свабоды і сумлення»

Сцэнар вечарыны, прысвечанай асобе і творчасці Васіля Быкава.

Спампаваць сцэнар (doc, 51 КБ)

Паводле сайта «З рога ўсяго многа»




25.12.2009


Віншуем вас з Калядамі і Новым годам!


Жадаем вам багатага плёну ў працы, міру і паразумення ў сям'і і з калегамі.

Няхай новы год стане годам добрых навінаў для Беларусі і беларускіх настаўнікаў.


Добрага настрою і добрага адпачынку ў час зімовых канікул!


Ваш Nastaunik.info

23.12.2009

Сёмая Усходняя Зімовая школа

Калегіюм Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язеранскага і аддзяленне Усходняй Еўропы Варшаўскага унівэрсытэта абвяшчаюць набор студэнтаў у Сёмую Усходнюю Зімовую школу.

Заняткі Школы ладзяцца з 1 да 10 сакавіка ва Уроцлаве.

Школа прызначаная для студэнтаў гуманітарных факультэтаў (апошні год навучання), не старэйшых за 25 год, якія рыхтуюць дыпломныя (магістэрскія) работы ў галіне гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Удзельнікамі Школы могуць стаць студэнты з краін былога СССР, Польшчы, краін Еўрасаюзу.

я інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.kew.org.pl


Паводле рассылкі http://ngo.by




21.12.2009

25 снежня пройдзе штогадовы Калядны фэст.
Надакучылі стандартныя электронныя “елкі”? Хочацца жывой энергетыкі, падарункаў і карнавалу? У такім выпадку, “Калядны фэст”, які 25 снежня трэці год запар прагрыміць у клубе “Рэактар” – тое, што патрэбна!
Фолк-цуды ў чарадзейны вечар будуць чыніць музыкі з Litvintroll, “Рокаш”, Unia, “Кейлі Кёл” ды “Расалія”. А кожны, хто рызыкне прыйсці ў незвычайным калядным строі, атрымае музычны дыск у падарунак.
БМА запрашае 25 снежня а 19 00 у клуб “Рэактар” атрымаць асалоду ад чатырох гадзінаў суцэльнага музычнага драйву, святочнага карнавалу ды калядных сюрпрзаў.
Тэлефон для даведак: 8 029 649 08 88 (Вэлком).



19.12.2009

Праграма “Эразмус Мундус” абвяшчае набор студэнтаў на 2010 год

Мэтаю праграмы з'яўлецца наладжванне культурніцкага дыялогу паміж краінамі шляхам студэнцкага абмену.


Да ўдзелу запрашаецца студэнты, магістранты, аспіранты ВНУ.


Больш інфармацыі па праграме і ўсе анкеты (на англійскай, французскай, нямецкай мовах) Вы можаце знайсці тут: http://eacea.ec.europa.eu/erasmus_mundus/funding/2010/call_eacea_29_09_en.php#introduction

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 красавіка 2010 г.


Паводле рассылкі belngo.info




19.12.2009

Адукацыйная праграма 2010/2011 фонда Роберта Боша

Праект «Валантэры Правоў Чалавека», www.afc.ynnet.org/vpch, абвясціў аб пачатку адукацыйнай праграмы ад фонду Р. Боша (Германія) на 2010–2011 гг. Праграма зараз даступная на рускай мове.


Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год з дастатковым веданнем нямецкай альбо рускай мовы.


Падчас праграмы удзельнікі атрымаюць магчымасць рэалізаваць ідэі сваіх праектаў, абмяняцца досведам і пазнаёміцца з іншымі культурамі.


Працоўная мова на семінарах і пры рэалізацыі праектаў – нямецкая альбо руская (у залежнасьці ад летняга семінару, на які падаецца заяўка).


Апошні тэрмін падачы заявак: 28 лютага 2010 году.


Дадатковая інфармацыя і ўмовы падачы заявак на удзел у нямецкамоўных семінарах – на сайце http://www.theodor-heuss-kolleg.de/bewerbung.html

Дадатковая інфармацыя і ўмовы падачы заявак на удзел у рускамоўных семінарах – на сайце: http://www.theodor-heuss-kolleg.de/aplikacija.html

аб праграме на рускай мове чытайце на сайце:
http://theodor-heuss-kolleg.de/index.php?id=211


Паводле рассылкі belngo.info




Старонкі