Архіў навін
Універсітэт імя Ніла Гілевіча пачынае падрыхтоўчыя курсы для вучняў старэйшых класаў (10, 11 класы), студэнтаў, а таксама для ўсіх, хто хоча ўдасканаліць свае веды і падрыхтавацца да ЦТ і паступлення ў ВНУ.
На ulej.by працягваецца збор сродкаў на друк настольнай гульні «Падарожжа па Беларусі». Машыніст-смоўжык падрыхтаваў для дзетак цікавыя заданні па-беларуску.
Павел Лічэўскі, настаўнік беларускай мовы і літаратуры з Пінска, дзеліцца сваім досведам арганізацыі зваротнай сувязі на ўроку.
Удзельнікі краязнаўчага гуртка «Terra incognita» Пастаўскай гімназіі разам з сябрамі Таварыства беларускай мовы здзейснілі двухдзённую экспедыцыю ў паўднёвую частку Пастаўскага раёна.
Украінскі EdCamp праходзіць пад дэвізам «Будуем супольнасць адказных настаўнікаў!» Яны сваіх удзельнікаў называюць агентамі змен, або белымі варонамі. Чацвёрты нацыянальны EdCamp нават распачаўся з дэманстрацыі кліпа, дзе белыя вароны спяваюць песню.
Другая нацыянальная неканферэнцыя EdCamp Belarus адбудзецца 13—14 кастрычніка ў Мінску. Настаўнікам вельмі важна, каб менавіта беларусы зрабілі свой унёсак у паляпшэнне адукацыі сваёй краіны. Запрашаем далучацца да арганізацыі і падтрымкі гэтай падзеі.
«Падзапрудзіцца» — значыць навучыцца нечаму новаму ў Мікалая Запрудскага, атрымаць у метадычным летніку ў Альхоўцы новы адукацыйны вопыт. Слова прыдумала Святлана Дзюбенка. Тэрмін падхапілі ўсе ўдзельнікі «Альхоўкі-2018».
Падчас апошняга перапісу насельніцтва (2009 год) роднай мовай беларускую назвалі 53,2% насельніцтва краіны. Але беларускія школы ў гарадах амаль знішчаны.
Папасці на праграму было няцяжка, кажа Сяргей. Для ўдзелу ў школе неабходна зарэгістравацца на сайце teachers.jinr.ru і затым падаць заяўку для ўдзелу ў школе ў пэўны тэрмін. Усяго такой магчымасцю скарысталіся 6 настаўнікаў з Беларусі.
2-3 ліпеня ў Харкаве беларусы прадставілі свой досвед укаранення актыўнай ацэнкі ў практыку.