Архіў навін
Ігар Яўгенавіч, Блог настаўнікаў Беларусі
Не люблю скардзіцца, але і абыякава прайсці міма бяздумных новаўвядзенняў у беларускай адукацыі не магу. Хоць, вядома, да розных дурасцяў кіраўніцтва наш народ ужо даўно прывык. У многіх нават устойлівы імунітэт на розныя прыгожыя абяцанкі выпрацаваўся. Аднак, гэтым разам логікі ў павелічэнні стаўкі настаўнікаў да 20 гадзін я зусім не знаходжу. Не выходзіць ніякай эканоміі ні для казны, ні для педагогаў, ні для бацькоў...
Апошні тэрмін падоўжаны да 17 верасня
Конкурс «Народны журналіст» працягваецца. Дашліце тэкст, фотарэпартаж, відэа, аўдыя, блог пра мясцовыя праблемы. Гэткім чынам вы падтрымаеце хвалю мясцовых кампаній «Зробім лепш!», якую ініцыяваў шэраг дэмакратычных няўрадавых арганізацый.
«Народныя журналісты» – не прафесійныя рэпарцёры. Яны хочуць вырашыць важную для сябе і мясцовых людзей праблему, таму смела і гучна кажуць пра яе. Многія ў Беларусі не вераць, што могуць паўплываць на сітуацыю – і ў сваёй мясцовасці, і ў краіне ў цэлым. Часта гэта вынікае з недахопу інфармацыі.
Іна Хоміч, Брестский курьер
Казахстан у Балонскі працэс прынялі, як гавораць эксперты, авансам. Казахі не парупіліся своечасова пра падвядзенне сістэмы вышэйшай адукацыі да агульнага назоўніка і абяцалі гэта зрабіць ужо ў «балоні». Але слова пакуль так і не стрымалі.
Берасцейка Насця Сяргеева з’яўляецца ўдзельніцай адмысловай дзяржаўнай праграмы па абмене студэнтаў паміж Рэспублікай Беларусь і Казахстанам. Паводле дамоўленасці, беларусы могуць паступаць у ВНУ Казахстана бясплатна і без экзаменаў, а грамадзяне Казахстану на такіх жа умовах вучацца ў вышэйшых навучальных установах нашай краіны. «Аб праграме я даведалася выпадкова ад калегі па працы і наважылася паспрабаваць. Успрыняла гэта як добры шанс нешта змяніць у жыцці – мне было ўжо 27 год, і не было чаго і думаць пра паступленне на дзённае аддзяленне якога-небудзь з нашых універсітэтаў. Акрамя маёй, у той год была пададзена толькі адна заяўка, таму не было нават ніякага конкурсу», – расказвае студэнтка.
Вадзім Жылко
Праблему рэпетытарства ўжо не аднойчы абмяркоўвалі прафесійныя педагогі, да якіх аўтар гэтых радкоў сябе не адносіць: нягледзячы на адпаведную адукацыю, у жыцці больш даводзілася займацца іншымі справамі. Але журналіст, як і кожны чалавек, жыве ў грамадстве, пастаянна сутыкаецца з ацэнкамі тых ці іншых з’яў, чуе ад суразмоўцаў довады як «за», так і «супраць». У тым ліку за і супраць рэпетытарства. У выніку гэты матэрыял я вырашыў падзяліць на дзве умоўныя часткі: спачатку выкласці ў абагуленым выглядзе меркаванні на карысць рэпетытарства, а потым – наадварот. Такі вось атрымаўся «ўмоўны дыялог». А тое, што прыводзяцца разважанні не прафесіяналаў, а бацькоў ды іншых «дылетантаў», можа, і да лепшага, бо часам асобныя аспекты праблемы лягчэй разгледзець збоку…
Апошні тэрмін – 5 верасня
Настаўнікі гісторыі запрашаюцца да ўдзелу ў праекце «Даць гісторыі голас і твар: Выкарыстанне інтэрв’ю са сведкамі часу на занятках па гісторыі Беларусі», які праводзіцца інтэрнет-праектам «Беларускі архіў вуснай гісторыі» і Міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Адукацыя без межаў» з верасня па лістапад 2013 года ў г. Мінску.
Падчас праекта ўдзельнікі:
• пазнаёмяцца з досведам ўжывання вусных успамінаў на занятках па гісторыі;
• распрацуюць матэрыялы да ўрокаў па гісторыі Беларусі з выкарыстаннем інтэрв’ю сведкаў часу, размешчаных на партале Беларускага архіва вуснай гісторыі;
• абмяркуюць метадычныя, навуковыя і іншыя пытанні на сустрэчах працоўнай групы, якія будуць праходзіць штотыдзень у верасні і кастрычніку ў Мінску;
• атрымаюць зваротную сувязь па распрацаваных матэрыялах ад калег и экспертаў;
• прадэманструюць свае матэрыялы калегам падчас семінара па вуснай гісторыі.
Распрацаваныя матэрыялы будуць размешчаныя на сайце Беларускага архіва вуснай гісторыі, а ўдзельнікі атрымаюць сертыфікаты.
Арцём Мартыновіч, euroradio.by
Толькі ў Віцебскай вобласці плануюць зачыніць 25 школ і тры садкі.
«Усталяваць павышэнне тарыфных ставак настаўнікам устаноў адукацыі на 25%... Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, у падпарадкаванні якіх знаходзяцца ўстановы адукацыі, накіроўваць сродкі, вызваленыя ў выніку аптымізацыі дзяржаўных устаноў адукацыі і колькасці іх работнікаў, на павышэнне заработнай платы і стымуляванне працы педагагічных работнікаў», – чытаю Пастанову Саўміна № 689.
Еўрарадыё вырашыла высветліць, як школы зарабілі на аптымізацыі, лічы на скарачэнні.
Алена Спасюк, naviny.by
З 1 верасня ў Беларусі павышаюцца нормы педагагічнай нагрузкі і тарыфныя стаўкі для педагогаў. На думку экспертаў, гэтыя новаўвядзенні наўрад ці прывядуць да сур’ёзнага рэальнага павелічэння зарплаты настаўнікаў.
Згодна з пастановай Міністэрства адукацыі ад 22 ліпеня 2013 г. № 51, 52, 53, 1 верасня для настаўнікаў і педагогаў дадатковай адукацыі норма педагагічнай нагрузкі за стаўку павялічваецца з 18 да 20 гадзін на тыдзень, выкладчыкам установаў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі – з 720 да 800 гадзін у год. Цяпер сярэдняя педагагічная нагрузка настаўніка складае 22 гадзіны на тыдзень, зазначылі ў Мінадукацыі.
Адначасова пастановай Савета міністраў ад 6 жніўня 2013 г. № 689 1 верасня на 25% павышаюцца тарыфныя стаўкі (аклады) настаўнікам, педагогам дадатковай адукацыі, выкладчыкам установаў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Павышэнне заработнай платы звязана з павышэннем нормы педагагічнай нагрузкі, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы міністэрства.
Вадзім Жылко
Лета лічыцца найлепшай парою года для ўмацавання здароўя дзяцей і іх адпачынку. «Індустрыя» аздараўлення ў нашай краіне дастаткова развітая, тым болей, што ў шэрагу выпадкаў частку фінансавых выдаткаў з бацькамі падзяляюць прадпрыемствы і арганізацыі, дзе тыя працуюць, прафкамы і гэтак далей. Дастаткова вялікая колькасць беларускіх школьнікаў можа дазволіць сабе адпачынак і ў замежжы – як з бацькамі, так і ў складзе дзіцячых груп па разнастайных «гуманітарных лініях».
Каму аздараўленне – а каму праца. Ці падабаецца педагогам суправаджаць дзяцей у санаторыі і па некалькі тыдняў знаходзіцца ўдалечыні ад дома? Якія асаблівасці мае навучанне і ўвогуле жыццё ў «санаторных ўмовах»? Сваімі меркаваннямі папрасіў падзяліцца знаёмых педагогаў.
Заробак асобных катэгорый педагагічных работнікаў з 1 верасня павысіцца. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 6 жніўня 2013 г. №689.
Павышэнне тарыфных ставак (акладаў) настаўнікам установаў адукацыі, педагогам дадатковай адукацыі ўстановаў адукацыі, іншых арганізацый, якім згодна з заканадаўствам дадзена права ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, выкладчыкам установаў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прызначана ў памеры 25%.
Апошні тэрмін – 25 жніўня
20 – 30 верасня дзесяць хлопцаў і дзяўчат з Беларусі, разам з дзесяццю хлопцамі і дзяўчатамі з Польшчы, возьмуць удзел у адукацыйных мерапрыемствах, скіраваных на павышэнне адукацыйнага ўзроўню ў тэмах самапрэзентацыі, камунікацыі, вядзення перамоваў.
Плануюцца сустрэчы з прадстаўнікамі культуры, бізнесу, грамадскіх арганізацый і мясцовага самакіравання. Акрамя таго, удзельнікі добра правядуць час у падарожжах па маляўнічым рэгіёне Малая Польшча і змогуць падчас заняткаў пазнаёміцца з польскай культурай і завязаць міжкультурны дыялог.
Беларускія ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца з практыкай public achievement – стварэннем груп, мэтай якіх з'яўляецца рашэнне лакальных праблем з дапамогай намаганняў грамадскасці.