Архіў навін
Запрашаюцца валантэры на летнік у Польшчы
З 28 чэрвеня па 6 ліпеня 2010 году ў Nowy Sacz пад Кракавам, Польшча, будзе праходзіць сумесны нямецка-польска-беларускі летнік.
Удзельнікі летніку атрымаюць магчымасць набыць досвед працы ў міжнародных праектах, а таксама рэалізаваць уласныя праектныя ідэі. Арганізатары аплочваюць пражыванне, харчаванне, транспартныя выдаткі.
Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце 18–26 год.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць матывацыйны ліст на эл адрас: m.ermlich@dg-bildungswerksachsen.org. На гэты ж адрас звяртайцеся з дадатковымі пытаннямі да Магдалены Эрмліх (Magdalena Ermlich) альбо праз тэлефон: 0341- 9954438.
Апошні тэрмін падачы заявак: 10 чэрвеня.
Падрабязная інфармацыя – на сайце: http://www.dbg-online.org/2010/05/28/freiwilligenworkshop-polen-286–672010
Паводле adukacyja.info
Міжнародны конкурс валантэрскіх праектаў
Украінская моладзевая грамадская арганізацыя «Служэнне дзеля міру» абвесціла міжнародны моладзевы конкурс валантэрскіх праектаў.
Галоўная мэта конкурсу – актывізацыя міратворчага і валантэрскага руху сярод дзяцей і моладзі свету, спрыянне распаўсюду валантэрскіх праектаў служэння і міласэрнасці ў кантэксце абвешчанага ААН Дзесяцігоддзя культуры міру і насельніцтва ў інтарэсах дзяцей планеты (2001–2010 г.г.).
Намінацыі праектаў:
– выхаванне культуры міру,
– грамадскія праекты служэння,
– мастацтва і культура як інструмент пабудовы міру,
– тэхнічныя і тэхналагічныя інавацыі на службе чалавецтву.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя няўрадавыя арганізацыі з розных краінаў.
Адукацыйны праект па правах чалавека Aktywacja.pl
Фонд Humanity in Action (Польшча) запрашае да ўдзелу ў адукацыйным праекце AKTYWACJA.pl. Мэтай праекту з'яўляецца актывізацыя дзейнасці рэгіянальных супольнясцяў і групаў нацыянальных і этнічных меньшасцяў праз навучанне будучых лідэраў з Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы. Праграма рыхтуе маладых людзей да працы ў галіне правоў нацыянальных і этнічных меньшасцяў.
Да ўдзелу запрашаюцца актыўныя студэнты з Беларусі, Украіны і Літвы, якія маюць шырокія погляды ды цікавяцца пытаннямі правоў чалавека і грамадзкай дзейнасцю, звязанай з этнічнымі і нацыянальнымі меньшасіцямі, ва ўзросце да 27 год.
Адчуць дух беларускага мястэчка
паводле газеты «Звязда»
Наталля Ільініч, настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы, аўтар кнігі «Талька і наваколлі" і кіраўнік школьнага этнаграфічна-краязнаўчага гуртка, два гады рыхтуецца распачаць агратурыстычную дзейнасць. Яна зарэгістравалася, распрацавала маршрут... Свой дом Наталля перабудоўвае для таго, каб турысты — сям'я альбо невялікая група, чалавек 8–10, — змаглі тут спыніцца, пераначаваць, пэўны час пажыць. На пачатку 2008 года Наталля ўзяла крэдыт для рэканструкцыі свайго дома. Абклала яго сілікатнымі блокамі і павялічыла, прыбудавала мансардны дах (там будзе дзве спальні і камінная зала), веранду з асобным уваходам, ізаляваны гасцявы пакой, закупіла абсталяванне для санвузла, памяняла вокны і дзверы, паставіла лазню... Але крэдытных грошай не хапіла, каб усё закончыць, і Наталля аказалася ў складанай сітуацыі. У недабудаваным доме яна не можа прымаць турыстаў. А каб узяць яшчэ адзін мэтавы крэдыт для развіцця аграсядзібы, ёй трэба распачаць турыстычную дзейнасць.
Наталля ўпэўненая, што гэта патрэбна не толькі ёй. Хоць і ёй, як настаўніцы вясковай школы, колькасць дзяцей у якой увесь час змяншаецца, вельмі важна мець нейкія перспектывы на будучыню. Вясковы турызм, як вядома, прыносіць дадатковы прыбытак не толькі гаспадару сядзібы, але і яго суседзям, якія прадаюць турыстам свае вырабы і паслугі (мёд, катанне на кані, сувеніры...), наймаюцца ў будаўнікі. Турысты садзейнічаюць ажыўленню ўсёй мясцовасці, бо яны заходзяць у магазін, наведваюць музей, карыстаюцца грамадскім транспартам.
Прапануем да ўвагі
«Народныя гульні"
вучэбны дапаможнiк (вытрымкі з кнігі)
Аўтар-складальнік Алесь Лозка
Дапаможнік будзе карысны і ў летніку, і ў школе, і ў паходзе.
Спампаваць дапаможнік
Народныя гульні
Прапануем да ўвагі
«Народныя гульні"
вучэбны дапаможнiк (вытрымкі з кнігі)
Аўтар-складальнік Алесь Лозка
Дапаможнік будзе карысны і ў летніку, і ў школе, і ў паходзе.
Спампаваць дапаможнік
Паважаныя калегі!
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці аб'яўляе конкурс на ўдзел у «Праграме абмену для прафесіяналаў Community Connections – 2010», у якой можаце прыняць удзел як Вы, так і Вашы калегі і сябры.
Сёлета да ўдзелу у тэме «Падтрымка здаровага ладу жыцця» запрашаюцца педагогі, сацыяльныя педагогі, прадстаўнікі школьных адміністрацый і інш. Таксама педагогі і адукатары розных узроўняў могуць прыняць удзел у гэтай праграме па тэмах "Інклюзіўная адукацыя для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі", «Бізнэс і эканамічная адукацыя»
Дадатковую інфармацыю па праграме Community Connections можна атрымаць па тэлефоне (017) 210–12–83, дадатковы нумар 4565. Адрас электроннай пошты: mskcomcon@state.gov
Не страцце магчымасць для прафесійнага развіцця і знаёмства з культурай Амерыкі!
Абвестка праграмы
Анкета для ўдзелу
Таксама прапануем да ўвагі атрыкул і фотарэпартаж удзельніцы праграмы Сommunity Connections – 2008
Абвестка ад клубаў ЮНЕСКА
РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” шукае творчага, адказнага і
ідэйнага чалавека ў якасці дырэктара па творчай частцы ў Міжнародны
валантэрскі летнік “Спадчына Радзівілаў”.
Дата: 5–19 ліпеня 2010 года.
Абавязкі: складанне культурна-спартыўнай праграмы падчас летніку на кожны дзень; рэалізацыя праграмы падчас правядзення летніку ў
кааперацыі з адміністратыўным дырэктарам і валантэрамі летніку, а таксама правядзенне спецыяльных майстар-класаў, трэнінгаў і
мерапрыемстваў па згуртаванню калектыву.
Патрабаванні: Валоданне англійскай мовай і быць больш за 21 год.
Моладзевы летнік у Германіі
Брэсцкае гарадское аддзяленне ГА «Хрысціянская садружнасць дарослых і моладзі" (УМСА) абвесціла конкурс на ўдзел у міжнародным летніку ў Германіі, які адбудзецца з 22 ліпеня па 1 жніўня 2010 году.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя актывісты з грамадскіх арганізацыяў Беларусі ва ўзросце ад 16 да 21 году.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: nanawave1@rambler.ru.
Больш падрабязную інфармацыю глядзіце тут.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 чэрвеня.
Паводле рассылкі БАСР.