Архіў навін
Сумесна з іншымі дзяржаўнымі ўстановамі РГА «Таварыства беларускай школы» правяло:
Конкурс творчых вучнёўскіх прац «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…». 1999 г. (35 пераможцаў атрымалі льготныя пуцёўкі ў лагеры адпачынку, 15 з іх – у Балгарыю і Чэхію. Больш за 600 вучняў ганараваны падарункамі і граматамі).
Конкурс на лепшую беларускую вясковую школу “Захаванне нацыянальнай культурнай і гістарычнай спадчыны” (узнагароджана 50 школ рэспублікі), 2000 г. Сумесна з ТБМ.
Пётра Садоўскі, першы амбасадар Беларусі ў Германіі, зараз выкладчык нямецкай мовы і СМК Беларускага гуманітарнага ліцэя.
Наяўнасць у мове пэўнага слова адчыняе спраты ментальнасці народа і нават сацыяльных з’яваў… У шырокім сэнсе канцэпцыя нацыянальнага выхавання базуецца на шматлікіх складніках: палітычнай гісторыі, эканамічных адметнасцях, мове, міфах, маральных каштоўнасцях, эстэтычных ды этычных ідэалах. Гэта павінна свядома закладацца на адпаведных занятках… Артыкул цалкам…
Стажыроўка ў Польшчы па выкладанні правоў чалавека
Гродзенскае абласное грамадскае аб'яднанне маладых навукоўцаў «ВІТ» сумесна з Цэнтрам грамадскай актыўнасці “Pryzmat” (Сувалкі, Польшча) у рамах праекта “Drogowskazy” арганізуюць працоўную сустрэчу для настаўнікаў, прысвечаную выкладанню правоў чалавека з дапамогай інтэрактыўных метадаў.
Першая праблема, з якой я сутыкнулася пры карыстанні актыўнымі метадамі – гэта недахоп часу. Адпаведна праграме на кожным уроку патрэбна выкласці вялікі аб'ём інфармацыі. Тут акрамя лекцыі ды, ў меншай меры, працы з тэкстам, нічога не прыдумаеш. Зноў атрымліваецца актыўны на ўроку настаўнік, а вучань прыходзіць глядзець, як ён працуе. Тады я паспрабавала лекцыю зрабіць актыўнай, з выкарыстаннем камп'ютэрнай праграмы Power Point. Тое, што ў мяне атрымалася дазваляе зрабіць наступныя высновы:
Летняя школа для настаўнікаў
У траўні – ліпені ў Венгрыі будзе праводзіцца летняя школа для дактарантаў, малодшага настаўніцкага саставу, даследвальнікаў і навукоўцаў у галіне сацыяльных навук. Апошні тэрмін падачы заяваў 14 лютага 2006 года.
Падрабязна
Праграма для маладых гісторыкаў-даследчыкаў з Расіі, Беларусі, Украіны і Малдовы
Праграму праводзіць нямецкі Фонд The Herda Henkel Foundation. Мэта гэтай праграмы – дапамгчы маладым гісторыкам у даследванні гісторыі іх радзімы. Упершыню праграма была праведзена у 2001 годзе. Камітэт Фонду збіраецца два разы на год для прыняцця рашэння. Апошні тэрмін падачы заяў на вясновае пасяджэнне 5 студзеня 2006 года.
пра праграму глядзiце на сайце: http://www.gerda-henkel-stiftung.de (
> Grants > Special Programmes > Special Programme to support the next generation of historians in Russia,the Ukrain, Moldova and Belarus)
З добрых думак, што мы кінем на сваім дзірване
Будзе ўнукам нашым жніва – доля, панаванне.
Янка Купала
У школе, пра якую я мару, настаўнік – гэта перш за ўсё, праваднік і дарадца ў пазнаванні свету, у фарміраванні і развіцці духоўнасці вучня, здольны падрыхтаваць яго да дыялогу з іншым чалавекам.
Гэта школа, якая ў сваіх мэтах кіруецца хрысціянскімі і агульначалавечымі каштоўнасцямі. Яна дапамагае вучням у аднаўленні і фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, падтрымлівае беларускую мову, нацыянальныя і сямейныя традыцыі.
У сеціве адчыніўся сайт, прысьвечаны выхаваньню беларускіх дзетак. Там вы знойдзеце кніжкі, малюнкі, калыханкі, парады, інфармацыю пра беларускамоўныя садкі — усё, што можа дапамагчы бацькам-беларусам. Глядзіце
http://dzietki.org/
Дзіцячыя дашкольныя ўстановы Менску, дзе ёсьць беларускамоўныя групы
Паводле афіцыйнай інфармацыі з МІністэрства адукацыі:
Заводскі р-н:
ДДУ №202 (Партызанскі пр., 85а. Т. 245–12–92).
Кастрычніцкі р-н:
ДДУ №97 (вул.