Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
15.07.2009

Беларуская мова стала ахвярай крызісу

Жодзінскі гарвыканкам прыняў рашэнне спыніць у мясцовай гімназіі беларускамоўную праграму навучання.


Мясцовыя ўлады, спасылаючыся на эканамічны крызіс і неабходнасць эканоміі сродкаў, вырашылі ліквідаваць прыярытэтнае беларускамоўнае навучанне ў гімназіі №1 Жодзіна. Жодзінскі гарвыканкам ужо прыняў рашэнне № 928 ад 23.06.09 аб ліквідацыі адзінага ў рэгіёне беларускамоўнага гімназічнага класу.


Як адзначаюць актывісты, гэта ўжо трэцяя спроба ліквідаваць беларускае навучанне.


Першы раз чыноўнікі спрабавалі гэта зрабіць у 2004‑2005 гадах, другі раз − у 2008 годзе.


Нагадаем, менавіта тут вучыцца Янка Лапіцкі, бацькі якога дабіваліся навучання на беларускай мове.


Паводле Нашай Нівы




14.07.2009

Круглы стол «Сучасная камунікацыя ў развіцці гарадоў і рэгіёнаў Беларусі"

21 ліпеня 2009 году адбудзецца круглы стол. Арганізатарамі з'яўляюцца ГА «Цэнтар сацыяльных інавацыяў" і праектная група Агенцыя гуманітарных тэхналогіяў.


Мэта круглага стала – ў актывізацыі публічнага ды адкрытага абмеркавання тэмы развіцця малых гарадоў і рэгіёнаў Беларусі, пашырэнне кола пытанняў і праблемаў, якія ўздымаюцца.


Круглы стол будзе прысвечаны пытанням арганізацыі камунікацыі і ўмовам яе развіцця, ды іх стратэгіям.




14.07.2009

Лета – гэта час, калі настаўнікі вучацца з ахвотай
Ад метадычнага семінара «Навучанне праз супрацоўніцтва» нашыя тэарэтычна ўзброеныя да зубоў настаўнікі нічога асабліва новага не чакалі. Але першае ж практыкаванне паказала, што тэорыя і практыка ў айчыннай педагогіцы пакуль не пазнаёміліся. Таму навучанне, якое прапануюць грамадскія арганізацыі – гэта цалкам практычнае навучанне. Вучым таму, з дапамогай чаго вучым! Гэта дэвіз метадычнага навучання для педагогаў. Яшчэ стала традыцыяй на кожным семінары адводзіць час для абмену досведам для ўдзельнікаў. Майстар-клас для калег мог правесці кожны настаўнік. У хуткім часе метадычныя матэрыялы і сцэнарыі заняткаў з'явяцца на нашым сайце. А пакуль – фотарэпартаж з семінара «Навучанне праз супрацоўніцтва«.



14.07.2009

Мінск

Дзіцячая дашкольная ўстанова №412 (пр.Газеты Праўда, 64а) запрашае ў старэйшую ўзроставую групу з беларускай мовай выхавання. Даведкі праз т.: (017) 271–68–47.


ДДУ №522 (вул.Русіянава, 23) сёлета набірае малодшую групу. Даведкі праз т.: (017) 260–65–01.


ДДУ №314 (вул.Багдановіча, 68а) мае рознаўзроставую групу, тут прымаюцца дзеткі сярэдняга і старэйшага ўзросту. Даведкі праз т.: (017) 234–25–61.


ДДУ № 534 (вул.Матусевіча, 59) — цалкам беларускамоўны садок. Даведкі праз т.: (017) 257–76–91.


ДДУ № 187 (вул.Кахоўская, 64а) — цалкам беларускамоўны садок. Даведкі праз т.: (017) 213–06–71.


ДДУ № 234 (вул.Карастаянавай, 19) набірае рознаўзроставую групу. Даведкі праз т.: (017) 288–50–75.


Мінчукам з Сухарава, якія жадаюць з восені 2009 г. аддаць сваіх дзяцей 3—4 гадоў у беларускамоўны садок па месцы жыхарства, можна звяртацца праз тэлефон: (29) 395–73–99 (Дар’я) або праз e-mail: apalonik@gmail.com. На сёння група сфармаваная, але з часам, магчыма, з’явяцца месцы.

Брэст

Таксама арганізуецца беларускамоўная рознаўзроставая група ў брэсцкім дзіцячым садку. Каб яна пачала працаваць ў верасні 2010, тэлефануйце +(029) 228–44–68 (Мілана) або лістуйце milka-kotka@tut.by ці milka-kotka@mail.ru. Заявы трэба падаць у верасні 2009, каб у супрацоўнікаў аддзелу адукацыі быў час падрыхтавацца (у тым ліку і маральна).

Гродна

Усе, хто жадае аддаць дзіця ў беларускамоўную групу, звяртайцеся па інфармацыю: тэл. (029) 868–98–82 (Ігар Кузьмініч).

Магілёў

ДДУ № 81 (Дняпроўскі бульвар, 58а (м-н Юбілейны)) — набірае рознаўзроставую групу (4–5 гадоў). Даведкі праз т.: (0222) 26–06–69.

Маладзечна

Тут таксама будзе беларускамоўная група. Запрашаем далучацца і дапамагаць: тэлефон у Маладзечне (01773) 5–44–28; (029) 575–16–52 (Святлана).

Паводле Нашай Нівы





08.07.2009

Майстар-класы для вучняў і моладзі па народных танцах.
Калі вы працуеце ў летніку, ці ўжо пачалі рупіцца пра пазакласную працу, тады гэтая прапанова для Вас!
Студэнцкая танцавальная суполка прапануе дапамогу для правядзення заняткаў, класных гадзінаў ці ўрокаў «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся» на тэму гісторыі, беларускіх традыцый, беларускіх народных танцаў з удзелам танцавальнага каллектыву і дудара, альбо проста танцавальных майстар-классаў з расповядам пра гісторыю танца і абрады роднага краю.
Кантактная інфармація: +375 29 764 шэсць 2 50, e-mail: jagor.z@gmail.com



08.07.2009

Міжнародныя праекты праграмы Моладзь у дзеянні



1.RLB TC – REMOVING THE LINGUISTIC BARRIERS IN ENGLISH WITHIN INTERCULTURAL COMMUNICATION
Трэнінг для тых, хто няўпэўнена адчувае сябе пры камунікацыі на англійскай мове, але жадае больш працаваць з міжкультурнымі адукацыйнымі мерапрыемствамі. Добрая магчымасць для моладзевых каардынатараў і трэнераў  падцягнуць англійскую мову!
Даты: 2009–09–14 – 2009–09–20
Месца: Францыя
Апошні тэрмін падачы заявак 2009–07–17
2. SOHO France In French language 
Трэнінг для тых, хто хоча даведацца болей пра Міжнародную валанцёрскую праграму EVS. 
Для арганізацый, якія жадаюць дасылаць і прымаць валанцёраў з замежжа.
Даты 2009–09–23 – 2009–09–27
Месца: Францыя
Апошні тэрмін падачы заявак 2009–08–10
Трэнінг на французскай мове!!!!!
3. Трэнінг Europe@work пра тое, як працаваць з моладдзю на тэму вялікай «Еўропы»
Даты 2009–08–31 – 2009–09–03
Месца: Германія
Апошні тэрмін падачы заявак 2009–08–15
Больш інфармацыі пра трэнінгі  знаходзіцца тут 




07.07.2009

Сёлетні метадычны летнік у Альхоўцы быў прысвечаны сучасным сродкам арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школе. Ключавое слова ў тэме летніка – сродкі навучання.
Справа ў тым, што сучасная айчынная школа, па першае, вельмі недастаткова абсталявана сродкамі, па-другое, сродкі носяць у большасці ілюстратыўны характар і прызначаны для пасіўнага ўспрыняцця вучнямі інфармацыі без яе крытычнага асэнсавання, у-трэціх, у аўтара курсаў Мікалая Іванавіча Запрудскага і яго партнёраў маецца досвед і ўзоры такіх сродкаў навучання, якія матывуюць вучняў на актыўную працу, стымулююць вызначэнне кожным навучэнцам сваёй уласнай пазіцыі, скіраванны на прысванне імі нацыянальных і гуманістычных каштоўнасцей, на поспех вучняў на ЦТ.
У летніку настаўнікі з розных куткоў краіны авалодалі сучаснымі інтэрактыўнымі сродкамі навучання, навучыліся самі ствараць навучальныя сродкі і праектаваць адукацыйныя працэсы.
Традыцыйна ў Альхоўку настаўнікі прывозяць свае распрацоўкі, каб падзяліцца імі з калегамі. Сёлета кожны ўдзельнік звёз дахаты не толькі добры настрой, творчую атмасферу, але і каля 10 гігабайтаў інфармацыі.
Найлепшыя метадычныя матэрыялы з альхоўскай скарбонкі хутка з'явяцца на сайце Nastaunik.info.
А пакуль глядзіце фотарэпартаж з Альхоўкі-2009.


06.07.2009

МІЖНАРОДНЫ ВАЛАНЦЁРСКІ ЛЕТНІК ВА ЎКРАІНЕ
Украінская дабрачынная агранізацыя “Цэнтар адукацыйных ініцыятываў” запрашае да ўдзелу ў міжнародным валанцёрскім летніку “Following the ancient history”, які адбудзецца з 1 па 14 жніўня 2009 года у мястэчку Бэлз у Львоўскім раёне. Мэтай летніка зяўляецца абмен культурным досведам і ведамі пра супольную гістарычную спадчыну, а таксама планаванне далейшай каапэрацыі ўдзельнікаў у гэтай галіне.
Удзельнікамі могуць быць асобы ва ўзросце 21–28 гадоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай Цэнтральнай Еўропы і Украіны, і валодаюць англійскай мовай на камунікацыйным узроўні.
Больш падрабязную інфармацыю пра летнік глядзіце тут.
Паводле ngo.by

06.07.2009

МОЛАДЗЕВЫ ЛЕТНІК НА ВІЛЕЙСКІМ ВАДАСХОВІШЧЫ
Маладыя людзі ва ўзросце 17–20 год запрашаюцца да ўдзелу ў моладзевым летнiку «Надзея», якi адбудзецца з 10 па 20 жніўня на Вiлейскім вадасховiшчы. У праграме летнiка – камунiкацыйныя трэнінгi, гульнi, семінар па падрыхтоўцы валанцёраў для дабрачыннай дзейнасьцi.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 жніўня 2009 года.
Спампаваць форму анкеты можна тут.
Паводле рассылкі belngo.info




06.07.2009

ЛЕТНІК «ЧАРОЎНЫ ДОМ ЕЎРАПЕЙСКІХ СУСТРЭЧ» НА БЕРАСЦЕЙШЧЫНЕ
Берасцейская моладзевае аб'яднанне «Дзедзіч» запрашае ўзяць удзел у моладзевым дабраахвотніцкім летніку «Чароўны дом еўрапейскіх сустрэч».
З 25 ліпеня цягам 10 дзён моладзь зь Берасця ды ўсёй краіны ў вёсцы Залессе Камянецкага раёна (40 км ад Берасця) будзе ствараць свой «Еўрапейскі дом».
Летнік «Беларускі дом еўрапейскіх сустрэч» гэта:
- сустрэчы з цікавымі і творчымі людзьмі;
- вандроўкі ў Камянец (Белая вежа), Воўчын (радзіма апошняга караля Рэчы Паспалітай са старажытным Троіцкім Касцёлам), Высокае (сядзібава-паркавы ансамбль Сапегаў);
- свята вады на возеры Катэра;
- вечаровы Open Air;
- дэбаты, прыемныя размовы ды летнія раманы.
Да ўдзелу запрашаюцца сябры разнастайных грамадскіх арганізацыяў ды проста актыўная і пазітыўная моладзь з усёй Беларусі. Каб прыняць удзел у летніку, трэба даслаць заяўку па адрасе: dzedzich@tut.by
Форму заяўкі й падрабязную інфармацыю аб летніку глядзіце на сайце: www.dzedzich.org




Старонкі