Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
05.07.2022

2 ліпеня 2022 года на базе Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна завяршыўся настаўніцкі летнік, прысвечаны павышэнню кваліфікацыі "Супрацоўніцтва і ўзаемнае навучанне настаўнікаў як эфектыўны механізм прафесійнага развіцця".

30.06.2022

Як зрабіць моўны летнік вясёлым і цікавым? Парады і падарункі ад настаўнікаў англійскай мовы. Іна Плешавеня, Таццяна Раманенкава, Ганна Лысенак і Таццяна Пархімовіч дзеляцца інструкцыямі.

26.06.2022

Аляўціна Сямёнаўна Вячорка была па адукацыі настаўніцай і была сапраўдным сябрам Nastaunika.info і Таварыства беларускай школы.

23.06.2022

Надзея Гарэцкая ведае як зрабіць урок цудам. Калі вы шукаеце матывацыю пачаць займацца з дзецьмі анлайн, вам сюды.

23.06.2022

Лета для настаўнікаў не толькі час адпачынку, але і магчымасць спакойна і метадычна пазнаёміцца з напрацоўкамі калег у адкрытым доступе ў сацыяльных сетках. Сёння раскажам пра фб-дзённікі настаўнікаў мовы і літаратуры. Сачыце за допісамі! Вельмі цікава назіраць як рэалізуюцца ідэі! Вучымся разам!

22.06.2022

Фб-дзённікі настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства. Сачыце за допісамі! Вельмі цікава назіраць як рэалізуюцца ідэі! Вучымся разам!

13.06.2022

У гэтым годзе ЦТ стартуе 14 чэрвеня, першым экзаменам па традыцыі стане беларуская мова. Абітурыентам могуць здаць 4 з 11 вучэбных прадметаў.

11.06.2022

Настаўніца пачатковых класаў Аліна Ваўранюк навучае дзяцей беларускай мове праз ... караоке. Так дзеці адначасова вучацца чытаць, вымаўляць словы, разумець сэнс. Менавіта таму дыскі змяшчаюць не толькі самі дзіцячыя песні, але і музычны акампанемент, пад які добра спяваць.

11.06.2022

У кнізе прадстаўлены розныя гульні, якія можна выкарыстоўваць у летніках, на ўроках і семінарах, пазакласнай дзейнасці, у вандроўках ці проста ў вольны час. Кніга будзе цікавай настаўнікам, выхавальнікам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, выкладчыкам, педагогам пазашкольных устаноў, трэнерам, студэнтам, бацькам і ўсім, хто любіць гуляць.

09.06.2022

Спецыялісты лічаць, што менавіта паляпшэнне кагнітыўных здольнасцей настаўнікаў можа скараціць розніцу ў акадэмічных поспехах паміж вучнямі розных краін свету. Па назіранням даследчыкаў адзін з галоўных фактараў, які ўплывае на сярэдні ўзровень кагнітыўных навыкаў адукатараў – гэта заробак.

Старонкі