Архіў навін
Апошні тэрмін падачы прац – 1 верасня  Сайт «Родная Еўропа»  сумесна з інтэрнэт-часопісам «ПрайдзіСвет» аб’яўляе конкурс, які патрабуе толькі ведання роднай мовы (ці хуткага арыентавання на мясцовасці і ў слоўніках), а абяцае нішто сабе прызы на мове Чэслава Мілаша.
Сайт «Родная Еўропа»  сумесна з інтэрнэт-часопісам «ПрайдзіСвет» аб’яўляе конкурс, які патрабуе толькі ведання роднай мовы (ці хуткага арыентавання на мясцовасці і ў слоўніках), а абяцае нішто сабе прызы на мове Чэслава Мілаша. 
Як вядома, сам Чэслаў Мілаш лічыў сябе грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага, а дзяцінства правёў на Віленшчыне (што пазначана нават на «Пачатку кніжных дарог Беларусі»). Моўнае асяроддзе ў Шатэйнях, радавым маёнтку Мілашаў, было даволі стракатым. Тут змяшаліся польская, літоўская, беларуская,габрэйская і руская мовы. Найбольш падрабязна пра гэтыя мясціны распавядае аўтабіяграфічны раман Чэслава Мілаша «Даліна Ісы», напісаны ў 1956 г. Вашай увазе прапануецца спіс дыялектных словаў якія сустракаюцца ў тэксце «Даліны Ісы». Многія з іх вядомыя і шырока ўжываюцца на паўночным Захадзе Беларусі, некаторыя ўласцівыя толькі канкрэтным рэгіёнам. Задача ўдзельнікаў — максімальна дакладна раскрыць значэнне гэтых выразаў. 
Такім чынам: Кіянка... 
20 жніўня Міжнародны аматарскі марафон сяброўства «Гродна-Друскенікі 2011» адбудзецца 20 жніўня. Пераможцы, якія зоймуць 1–6 месцы ў спаборніцтве, атрымаюць дыпломы, медалі, кубкі і ўзнагароды ад 100 да 1000 долараў.
Міжнародны аматарскі марафон сяброўства «Гродна-Друскенікі 2011» адбудзецца 20 жніўня. Пераможцы, якія зоймуць 1–6 месцы ў спаборніцтве, атрымаюць дыпломы, медалі, кубкі і ўзнагароды ад 100 да 1000 долараў. 
Забег пачнецца ў 12.00 у цэнтры Гродна, а скончыцца праз 5 гадзін на цэнтральнай плошчы Друскенік. Адлегласць, якую плануецца прабегчы – 42 кіламетры, з іх 80% дыстанцыі знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі. 
Апошні тэрмін падачы заявак – 29 ліпеня  Запрашаем грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў (уключна) паўдзельнічаць у моладзевым адукацыйна-інтэграцыйным летніку ля вёскі Стэнжыца ў Кашубскім краі (Паморскае ваяводства, Польшча).
Запрашаем грамадзян Беларусі ва ўзросце ад 15 да 25 гадоў (уключна) паўдзельнічаць у моладзевым адукацыйна-інтэграцыйным летніку ля вёскі Стэнжыца ў Кашубскім краі (Паморскае ваяводства, Польшча). 
Летнік ладзіцца ў межах праекта “Талерантнасць супраць прадузятасці: беларуская і польская моладзь у кантэксце сучасных сацыяльных выклікаў”. Два тыдні ў першай палове жніўня хлопцы і дзяўчаты з Беларусі і Польшчы будуць знаёміцца з мовай, культурай, гісторыяй абедзвюх краін. Натуральна, што асаблівы акцэнт будзе зроблены на Кашубіі. Чакаюцца шматлікія экскурсіі па гэтым цудоўным краі, у Сопат і Гданьск ды некаторыя іншыя мясціны. 
Пражыванне, харчаванне, інтэграцыйныя, культурныя, адукацыйныя і спартовыя мерапрыемствы цалкам бясплатныя. 
Апошні тэрмін падачы заявак – сёння! 
Школа правоў чалавека, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, абвяшчае пра магчымасць навучання на наступных курсах: 
• Прасунутым курсе для адукатараў у галіне правоў чалавека; 
• Школе правоў чалавека для моладзі. 
Прасунуты курс для адукатараў у галіне правоў чалавека разлічаны на дасведчаных у тэме адукацыі па правах чалавека настаўнікаў, педагогаў і выкладчыкаў сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, якія працуюць у школах, пазашкольных установах, ПТВ і ССНУ, ВНУ, курсах павышэння кваліфікацыі, а таксама трэнеры і адукатары грамадскіх аб’яднанняў і іншых некамерцыйных установаў. 
Школа правоў чалавека для моладзі разлічана на маладзёжных лідэраў ад 18 да 25 год, якія зацікаўлены ў атрыманні тэарэтычнай падрыхтоўкі і навучанню практычым механізмам рэалізацыі і абароны правоў чалавека. 
Прыём перакладаў да да 1 верасня  Інстытут імя Гётэ ў Мінску і часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» абвяшчаюць конкурс на пераклад урыўка тэкста Генрыха фон Кляйста з нямецкай мовы на беларускую.
Інстытут імя Гётэ ў Мінску і часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет» абвяшчаюць конкурс на пераклад урыўка тэкста Генрыха фон Кляйста з нямецкай мовы на беларускую. 
Увазе маладых перакладчыкаў прапануецца ўрывак з навелы Генрыха фон Кляйста «Землятрус у Чылі». 
Ацэньваць пераклады будзе прафесійнае журы. З аўтарам найлепшага перакладу будзе заключаная дамова на пераклад усяго тэксту навелы з публікацыяй у часопісе «ПрайдзіСвет». Акрамя гэтага найлепшы пераклад прагучыць у выкананні артыстаў тэатраў на святкаванні Тыдня Германіі ў верасні-кастрычніку 2011 году. Конкурс прымеркаваны да 200-х угодкаў трагічнай смерці пісьменніка. 
 Кансультант па нямецкай мове як замежнай Інстытута імя Гётэ адказвае за пытанні супрацы ў галіне адукацыі і нямецкай мовы са школамі.
Кансультант па нямецкай мове як замежнай Інстытута імя Гётэ адказвае за пытанні супрацы ў галіне адукацыі і нямецкай мовы са школамі. 
Галоўная ўвага надаецца спрыянню ў выкладанні нямецкай мовы ў школах Беларусі і паляпшэнню якасці сістэмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў. У супрацы з Міністэрствам адукацыі праводзяцца конкурсы для вучняў і семінары па павышэнню кваліфікацыі праз беларускія ўстановы павышэння кваліфікацыі. Пры гэтым выкарыстоўваецца перш за ўсё патэнцыял мультыплікатараў, якія былі падрыхтаваны ў 2001–2003 гг. у рамках асобнага праекта. 
Кансультант па нямецкай мове курыруе стыпендыяльную праграму Службы педагагічных абменаў (PAD) у Беларусі. Па прафесіную кансультацыю настаўнікі нямецкай мовы могуць звяртацца да спадарыні Катарыны Ланге. 
Андрэй Каравайка – Яўген Лівянт, TUT.BY  -Страшны не сам крызіс, а тэндэнцыі...
-Страшны не сам крызіс, а тэндэнцыі... 
-Тэставанне – адзіны аб’ектыўны паказнік таго, што адбываецца ў нашай адукацыі... 
-Сэнс тэставання адзін – яно мусіць быць сумленным. На шчасце, так і ёсць... 
-Катастрофа не ў балах, а ў тым, што пераважная большасць 17-гадовых юнакоў і дзяўчат не ведаюць базавых рэчаў... 
-Адзін чыноўнік Мінадукацыі сказаў, што інфармацыя ў свеце падвойваецца кожныя тры гады, таму трэба нагружаць дзяцей больш. А мне здаецца, наадварот, трэба вылучыць базавыя рэчы... 
-Ёсць вялізная колькасць маладых людзей, якія хочуць вучыцца і атрымліваць адукацыю... 
-У Мінску больш за палову школ, дзе ўзровень нулёвы... 
-Але бяда ў тым, што той, хто адгадае 10 балаў, паступае ў педагагічны... 
-Мае калегі, добрыя школьныя настаўнікі, ніколі не скардзяцца на заробак. Яны скардзяцца на ідыятызм таго, што адбываецца... 
-Не ведаю, кім укладаецца навучальная праграма. Але ведаю, што яна бессістэмная і няўзгодненая...
-Падручнікі павінны некалькі год пісацца і выпрабоўвацца... 
-Большасць настаўнікаў сышла на пенсію ці ў рэпетытары... 
-Раней рэпетытар быў выбарам выпускнікоў, каб абагуліць і сістэматызаваць асноўныя веды. Цяпер ледзь не з пачатковай школы іх наймаюць тыя, хто можа сабе дазволіць... 
-Калі ў школе не вучыцца, пачынаюцца канфлікты. У выніку школа не займаецца тым, чым павінна – даваць веды... 
Апошні тэрмін прыёму прац – 25 жніўня  Галоўны прыз – знешні дыск памерам 3 Tb!
Галоўны прыз – знешні дыск памерам 3 Tb! 
Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды. А права на жыццё з’яўляецца неад’емным правам кожнага чалавека. У 2009 годзе ў Беларусі распачалася кампанія «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання», мэта якой – спыненне смяротнай кары ў краіне і далучэнне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. 
10 – 18 жніўня  Запрашаем да ўдзелу ў беларускамоўным летніку.
Запрашаем да ўдзелу ў беларускамоўным летніку. 
«Паўночны Вецер» – гэта моладзь, якая выпраўляецца за межы вялікага горада. Гэта намётавы гарадок у Браслаўскім раене. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і пекнасць прыроды паўночнай Беларусі. Гэта гутаркі і семінары па грамадскіх і філасофскіх пытаннях. Пры ўмове набору кворуму ўдзельнікаў – майстар-класы па рамёствах і забаўляльнай культуры, а таксама заняткі па барацьбе, выжыванню, шыхтавой падрыхтоўцы, бойцы на кіях ды інш. Гэта музычныя вечарыны каля вогнішча... 


 
  
 

 Часопіс «Маляванка беларуская» – новы праект «Женского журнала», які будзе змяшчаць сюжэты беларускіх казак і легендаў у беларускім і рускім варыянце, а таксама малюнкі для расфарбоўкі.
Часопіс «Маляванка беларуская» – новы праект «Женского журнала», які будзе змяшчаць сюжэты беларускіх казак і легендаў у беларускім і рускім варыянце, а таксама малюнкі для расфарбоўкі.