Архіў навін
9–19 кастрычніка Дортмундскі Міжнародны адукацыйны цэнтар (IBB Dortmund) ладзіць адукацыйную паездку з мэтай пазнаёміцца з жахлівымі наступствамі Другой сусветнай вайны і яе гістарычным асэнсаваннем.
Як бы выглядалі постаці са школьных падручнікаў, калі б жылі сёння побач з намі? Студэнт-гісторык Алясандр Перагудаў стварыў сучасныя вобразы для васьмі выбітных дзеячоў беларускай культуры XIX–XX стагоддзяў.
У 2013/2014 навучальным годзе ў Менску ў беларускамоўных класах займаліся 1,6% школьнікаў.
Агулам на ЦТ зарэгістраваліся 101 тыс. 691 абітурыент. Вынікаў на сайце РІКВ яшчэ няма. Але праз платны SMS-запыт іх атрымаць ужо можна. Колькі заробіць РІКВ, калі запыт каштуе да 19 080 рублёў?
Ці можа быць непрэстыжнай прафесія настаўніка? Хто і што робіць яе прэстыжнай? Што трэба зрабіць, каб у школу прыйшлі прафесіяналы? Якую кар’еру можа зрабіць настаўнік?
У сеціва трапілі цікавыя падрабязнасці пра чарнавік навучальнай праграмы «Айчыннай і сусветнай мастацкай культуры», якая будзе афіцыйна апублікаваная ў жніўні.
Іна Хоміч, «Брестский курьер»: Чалавеку звонку, не ўцягнутаму нейкім чынам у навучальны працэс, бывае карысна паназіраць за выпускнымі ўрачыстасцямі – асабліва афіцыйнымі.
Аматары гісторыі, настаўнікі і навучэнцы запрашаюцца 17–19 ліпеня далучыцца да пешай вандроўкі ўздоўж рэчкі Валоўка – ад Навагрудку да вёскі Лаўрышава (Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).
Выпускны «Спеўнага сходу» пройдзе 18 чэрвеня, у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея. На адкрытай пляцоўцы будуць спявацца ўлюбёныя песні, а таксама этна-класіка з рэпертуару гурта «Палац».
У Маскоўскім раёне можа быць адкрыта беларускамоўная група для дзяцей 2–3 гадоў, але пры ўмове, што на восень набярэцца неабходная колькасць дзетак для такой групы.