Архіў навін
Таварыства беларускай мовы заклікае далучыцца да дзеянняў былога дырэктара Камароўскай школы, скіраваных на захаванне беларускамоўнай навучальнай установы, і дае ўзор ліста ў адміністрацыйныя органы.
«Ганцавіцкі час»: Зборы грошай з бацькоў у асобных установах адукацыі адбываюцца па адладжанай схеме.
XXV метадычны летнік «Альхоўка» адбудзецца з 23 па 28 чэрвеня 2014 г. Сёлетняя тэма летніка – «Сучасныя электронныя сродкі навучання ў адукацыйным працэсе школы, гімназіі і ліцэя».
Адбылася ІХ Асамблея Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай школы». Яна складалася з дзвюх частак: справаздачна-выбарнай і навукова-метадычнай.
Традыцыйна ЦТ стартуе са здачы абітурыентамі тэставання па беларускай мове. Рэгістрацыя распачнецца 2 мая і будзе доўжыцца да 1 чэрвеня ўключна.
Актыўная ацэнка становіцца ключавой як на ўроках, так і на экзаменах на пацвярджэнне вышэйшай катэгорыі. «Настаўніцкая газета» гутарыць з Мікалаем Іванавічам Запрудскім.
Больш за 50 навучэнцаў беларускіх школ, пачынаючы з 1994 года, атрымлівалі магчымасць навучацца паводле сістэмы International Baccalaureate Organization дзякуючы бясплатным навучальным стыпендыям United World Colleges.
Комікс для дзяцей пра простую банкаўскую аперацыю. Падрыхтаваны Беларускім народным банкам дзеля знаёмства вучняў з асобнымі элементарнымі эканамічнымі паняткамі.
Не хацеў бы безумоўна пагаджацца з тымі, хто сцвярджае, што ў «цывілізаваных» краінах не існуе адзінай дзяржаўнай ідэалогіі. Яна ёсць. У тым ліку і ў адукацыі.
Заявы наконт выдачы віз для ўдзельнікаў групавых паездак — вучняў пачатковых і сярэдніх школ брэсцкай консульскай акругі і кіраўнікоў груп — будуць прымацца без рэгістрацыі ў сістэме e-konsulat.