Архіў навін
Вышэйшыя навучальныя ўстановы распачнуць прыём дакументаў ужо 8 ліпеня. Усяго тры гадзіны на роздум будзе ў абітурыентаў у апошні дзень падачы дакументаў у ВНУ, каб канчаткова вызначыцца з выбарам прафесіі.
Навучальна-метадычны комплекс «Медыякод» складаецца з дапаможніка па медыяадукацыі для настаўніка, дапаможніка для вучня (студэнта), вучнёўскага працоўнага сшытка і плаката.
«Брестский курьер»: Сёлета мне зрабілі ганаровую прапанову – пабыць інструктарам на тэматычным журналісцкім летніку для дзяцей, што арганізуе беластоцкая беларуская газета.
Па меры абвяшчэння вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання колькасць прэтэндэнтаў на званне студэнта скарачаецца імклівымі тэмпамі.
Падлічана, што шведы ва ўзросце ад 15 да 24 гадоў знаходзяцца пад уплывам медыя ў сярэднім 7 гадзін штодня. Таму медыяадукацыя афіцыйна інтэграваная ў нацыянальны навучальны план.
У прыватны дзіцячы цэнтр патрабуюцца дасведчаныя педагогі для працы ў беларускамоўных групах. Кірункі працы – ранняе развіццё, тэатральнае мастацтва, танцы.
Летнік у Альхоўцы штогод збірае найлепшых прафесіяналаў у педагогіцы. Сёлетняя тэма летніка – «Сучасныя электронныя сродкі навучання». 23 чэрвеня працу пачалі 53 удзельнікі, сярод якіх – і пераможцы абласных этапаў конкурсаў прафесійнага майстэрства, і 16 «навічкоў».
Калегі з Блогу настаўнікаў Беларусі прапануюць усім ахвотным адказаць на пытанні пра неўласцівыя настаўніцкія абавязкі – анлайн.
У суседняй Расіі давялося знізіць парогавы мінімум па прадметах адзінага дзяржаўнага экзамена, інакш бы без школьных атэстатаў засталася вялікая колькасць выпускнікоў. На ўцечку інфармацыі і магчымасць спісаць спадзяваліся цэлыя рэгіёны.
Некалькі настаўнікаў з розных абласцей Беларусі паведамілі пра спецыяльную анкету, якую днямі ім прапанавалі запоўніць. У Міністэрстве адукацыі анкетаванне пакуль не каментуюць.