Архіў навін
Іван Храпавіцкі, Блог настаўнікаў Беларусі
На настаўніцкім блогу працягваецца абмеркаванне тэмы пакаранняў школьнікаў. Разважае Janka_x.
Існуе іншая, неказармавая педагогіка. Неяк прачытаў, з пэўным спазненнем, кнігу, назва якой у загалоўку допіса. Жыццё, філасофія і школа брытанскага педагога Аляксандра Ніла адкрываюць зусім іншае, неэўклідава вымярэнне ў нашых уяўленнях пра выхаванне і адукацыю. На А.Ніла я выйшаў, прачытаўшы артыкул А.Гольдзіна пра канцэпцыю «Адукацыя 2.0». Напрошваецца абагульненне – «Педагогіка 2.0». У будучыні чалавецтва прыйдзе да яе. Пакуль, у нашых умовах у Беларусі, падобныя эксперыменты немагчымыя. Але прынамсі памарыць... Для зачыну прывяду шэраг цытатаў з А.Ніла.
...Мы ўзяліся стварыць школу, у якой дзецям надавалася б свабода быць самімі сабой. Для гэтага мы мусілі адмовіцца ад усялякай дысцыпліны, усялякага кіравання, усялякага намаўлення, усялякіх маральных павучанняў, усялякага рэлігійнага настаўлення. Нас называлі смельчакамі, але гэта зусім не вымагала адвагі. Усё, што было патрэбна – гэта вера: у дзіця, у тое, што яно з прыроды сваёй істота добрая, а не злая...
Афіцыйны турыстычны партал Беларусі прапануе віртуальныя туры па Мірскім і Нясвіжскім замках, а таксама па іншых беларускіх аб’ектах. Падобныя туры — гэта магчымасць здзейсніць віртуальны шпацыр па цікавых мясцінах, не пакідаючы дому.
Афіцыйны турыстычны партал Беларусі прапануе віртуальныя туры па Мірскім і Нясвіжскім замках, а таксама па іншых беларускіх аб’ектах. Падобныя туры — гэта магчымасць здзейсніць віртуальны шпацыр па цікавых мясцінах, не пакідаючы дому. Напрыклад, падчас віртуальнага шпацыру па Нясвіжскім замку можна зблізку разгледзець не толькі заязную браму, цэнтральны пляц, бастыёны і замкавыя дворыкі, але і дэталёва пазнаёміцца з нутранымі заламі — «залатой», «бальнай», «паляўнічай», а таксама з бібліятэкай, страўняй і нават… з кавярняй.
Апошні тэрмін падачы заявак – 4 снежня
Стыпендыі Gates Cambridge Scholarships даюцца для навучання на паслядыпломным узроўні ў Кембрыджскім універсітэце штогод, ад 2000 года.
У конкурсным адборы на атрыманне прэстыжнай стыпендыі могуць паўдзельнічаць заяўнікі-замежнікі, якія прадэманстравалі выдатныя інтэлектуальныя здольнасці, лідэрскі патэнцыял, прыхільнасць справе паляпшэння жыцця іншых людзей, высокую ступень адпаведнасці кваліфікацыі і інтарэсаў кандыдата патрабаванням той універсітэцкай праграмы, на ўдзел у якой ён прэтэндуе.
Зміцер Панкавец, Наша Ніва
Магчыма, справа проста ва ўзросце. Сёлета Казіміру Сцяпанавічу — 60 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Бараўкі (Мядзельскі раён). Скончыў педагагічны ўніверсітэт, працаваў у школе настаўнікам фізікі.
Фарыно быў намеснікам міністра 10 гадоў, ад 2002. У міністэрстве ён курыраваў дзейнасць дашкольнай, сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Таксама за ім былі замацаваныя Акадэмія паслядыпломнай адукацыі і Рэспубліканскі інстытут кантроля ведаў. Біяграфію Фарыно ўжо знялі з сайта Міністэрства адукацыі.
«Парадкавыя лічэбнікі»: Урок для вучняў 6 класа
Даслала Юлія Паўлава, ДУА «Гімназія № 1 г.Барысава» на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Тэма ўрока: Парадкавыя лічэбнікі. Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу. Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме «Лічэбнік», урок №58 у каляндарным планаванні. Мэта: спрыяць паглыбленню паняцця пра парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і правапіс.
З пошты Настаўнік.Info
Гімназія №4 г.Смаргоні стала другой установай адукацыi ў Еўропе, якая атрымала прыз на School Enterprise Challenge International – міжнародным конкурсе праектаў бізнэс-адукацыі ў школе ды грамадстве. Каманда гімназіі выперадзіла больш чым 600 школ з Еўропы, Азіі ды Афрыкі.
Гімназісты, разам з куратарам У.І.Калініным, распрацавалі бізнэс-план дапамогі школе і падтрымкі сацыяльна неабароненых сем’яў у 2011 годзе. Праект быў здзейснены на працягу года ў супрацы з мясцовымі органамі ўлады: аддзелам сацыяльнага забеспячэння насельніцтва, аддзелам упраўлення адукацыі і мясцовай біржай працы.
Тэма нумару: «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця»
Круглы стол «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця» адбыўся 10 сакавіка 2012 г. і сабраў вакол сябе як даследнікаў педагагічнай думкі, так і практыкаў сучаснага адукацыйнага працэсу: настаўнікаў і рэпетытараў, нефармальных адукатараў і супрацоўнікаў навукова-метадычных устаноў, дасведчаных экспертаў і пачаткоўцаў. Мэтай сустрэчы сталася гутарка «не пра хібы, а пра магчымасці» – пра тое, якія шляхі і крокі даюць плён у пераадоленні праблемаў нашай адукацыі ў цяперашніх умовах.
Запіс трох тэматычных секцый:
- Якасць адукацыі
- Альтэрнатыўныя адукацыйныя асяродкі
- Нацыянальная культура і адукацыя
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №20 (pdf 400 Kb)
Шаноўныя сябры сайта Nastaunik.info!
Ідучы насустрач вашым пажаданням, мы пачынаем змяшчаць інфармацыю пра школьныя падручнікі замежжа. Нашыя настаўнікі цікавяцца тым, як «нараджаюцца» ў іншых краінах падручнікі па гісторыі, грамадазнаўстве, літаратуры, краіназнаўстве: хто кіруе працэсам, як вызначаецца змест пэўных раздзелаў, хто праводзіць экспертызу, наколькі шараговыя педагогі-практыкі могуць уплываць на працэс стварэння падручнікаў, у якой ступені гэты працэс цэнтралізаваны дзяржаўным заканадаўствам, якую свабоду выбару навучальных дапаможнікаў мае настаўнік і г. д.
Мы спадзяемся, што вы далучыцеся да стварэння рубрыкі і будзеце дасылаць нам звесткі пра тыя кнігі з іншых краін, якія патрапяць вам у рукі, раскажаце, пра што вы даведаліся з жывых кантактаў з настаўнікамі іншых краін ці прачыталі ў замежных друкаваных выданнях ды інтэрнэце.