Архіў навін
Падчас апошняга перапісу насельніцтва (2009 год) роднай мовай беларускую назвалі 53,2% насельніцтва краіны. Але беларускія школы ў гарадах амаль знішчаны.
Папасці на праграму было няцяжка, кажа Сяргей. Для ўдзелу ў школе неабходна зарэгістравацца на сайце teachers.jinr.ru і затым падаць заяўку для ўдзелу ў школе ў пэўны тэрмін. Усяго такой магчымасцю скарысталіся 6 настаўнікаў з Беларусі.
2-3 ліпеня ў Харкаве беларусы прадставілі свой досвед укаранення актыўнай ацэнкі ў практыку.
НR-ы (мэнэджэры па кадрах) найбуйнейшых беларускіх кампаній распавядаюць пра рынак працы, рынак вакансій, а таксама пра тое, якія якасці патрэбны моладзі, каб зацікавіць працадаўцаў і як гэтаму можа спрыяць школа.
Прыемна рабіць добрыя справы разам з прафесійным выданнем. Другі год "Настаўніцкая газета" друкуе артыкулы пра вынаходкі і пытанні настаўнікаў - удзельнікаў дыстанцыйнага курса ТБШ. Артыкул Вольгі Дубоўскай пра Фестываль Актыўнай ацэнкі.
Завяршыўся наш дыстанцыйны курс "Актыўная ацэнка - 2017/18", студэнты атрымалі сертыфікаты і, галоўнае, новы вопыт арганізацыі адукацыйнага працэсу. Гэтым матэрыялам завяршаецца наш сумесны з “Настаўніцкай газетай” праект па інфармацыйнай і метадычнай падтрымцы дыстанцыйнага навучання настаўнікаў.
У 10-ых класах школ з’явяцца шэсць гадзін “Працоўнага навучання” на тыдні. Колькасць урокаў замежнай мовы ў гімназіях не зменшыцца. А на ўсіх ступенях агульнай сярэдняй адукацыі ўстанаўліваецца аднолькавая колькасць гадзін на вывучэнне беларускай і рускай моў.
Ці гарантуе дзяржава грамадзянам права выбару навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь і ці стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права?
Іван Пясенка — настаўнік гісторыі і грамадазнаўства. Акрамя таго, ён актыўны ўдзельнік гістарычнага клуба і вялікі аматар кіно, які, дарэчы, з задавальненнем займае месца не толькі ў глядзельнай зале. Лёс даў магчымасць пабываць і па той бок экрана — паспрабаваць акцёрскага хлеба.