Архіў навін
Удзельнікі сядаюць у кола. Вядоўца ў сярэдзіну кола выстаўляе загадзя падрыхтаваныя пластыкавыя кубачкі. Кубачкі маюць налепкі ў выглядзе трох розных фігурак (напрыклад, квадрат, трохкутнік і круг). У кожным з кубкаў розная колькасць нарэзаных каляровых паперак – грошай. Зялёныя – вартасцю 500 адзінак, Чырвоныя – 200, Сінія – 100. Але ў кубках з аднолькавымі фігуркамі аднолькавыя сумы грошай (пра гэта не гаворыцца)...
Дапаможнік для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў. Аўтар: М. В. Жуковіч, г. Бяроза
Дапаможнік рэкамендуецца настаўнікам, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.
Кніга складаецца з чатырох раздзелаў, прысвечаных фарміраванню ў школьнікаў матывацыі да навучання, выкарыстанню сучасных асобасна-арыентаваных і інфармацыйна-камп’ютэрных тэхналогій, разглядаюцца нетрадыцыйныя формы ўрокаў.
Адчынілася старонка «Нашыя дзеткі"
У сеціве адчыніўся сайт, прысьвечаны выхаваньню беларускіх дзетак. Там вы знойдзеце кніжкі, малюнкі, калыханкі, парады, інфармацыю пра беларускамоўныя садкі — усё, што можа дапамагчы бацькам-беларусам. Глядзіце http://dzietki.staronki.com
Падрыхтаваў Максім Чарняўскі
Карысны для ўсіх, хто жадае стварыць вучнёўскае самакіраванне ў школе, удасканаліць яго працу. Зьмяшчае усё матэрыялы (ад вызначэння мэтаў да вучнёўскай «бюрактатыі"), патрэбныя для таго, каб вучнёўскае самакіраванне зрабіць не гульнёй у межах школы, а дзейснай арганізацыяй, школай для дарослага жыцця.
З чаго пачынаецца палітычнае выхаванне?
Аляксей Крукоўскі, выкладчык Беларускага Гуманітарнага Ліцэя імя Якуба Коласа
У кнізе прадстаўлены розныя гульні, якія можна выкарыстоўваць у вольны час у школе, пазакласнай дзейнасці, на уроках і семінарах, у вандроўках.
Кніга адрасаваныя настаўнікам, сацыяльным педагогам, псіхолагам, выкладчыкам, педагогам пазашкольных усатоў, трэнерам, якія працуюць у сферы дадатковай нефармальнай адукацыі дарослых, студэнтам, бацькам, а таксама тым, хто любіць забавы.
Скарбонка гульняў (спампаваць)
Хто паедзе ў Брусель?
Школьнікі з Навагрудка, Бабруйска, Ліды і Менска перамаглі ў чатырох
паўфіналах конкурсу «Веды пра Еўропу». Падчас летніх канікулаў яны
разгуляюць асноўны прыз – паездку ў Брусель. А пакуль усе 4 каманды разам
з настаўнікамі едуць у Варшаву, каб прыняць удзел у Шуманаўскім парадзе.
Яшчэ чатыры прызы – экскурсіі ў Еўрапейскія сталіцы – атрымалі каманды, што
ўзялі прызы сімпатыі супернікаў.
Гэта першае у Беларусі выданне інфармацыйнага дапаможніка па самакіраванню ў школе. Калі бацькі і настаўнікі сыходзяцца ў спрэчках адносна таго, што такое школа, для чаго яна існуе і хто за што ў ёй адказны, суразмоўцам нярэдка не хапае мінімальных ведаў пра існуючае заканадаўства, якое абумоўлівае дзейнасць адукацыйна-выхаваўчай установы.
Дзеля вырашэння гэтага недахопу інфармацыі быў зроблены аналіз адпаведных нарматыўных прававых дакументаў.