Архіў навін
Для настаўнікаў гісторыі і ўвогуле для ўсіх. Гісторыя нашай краіны ў неверагодных мапах.
Калі вас цікавяць высокатэхналагічныя працэсы і прылады.
У трэцяй частцы серыі "Дзве душы: "Русский мир" і Беларускі свет у слове" Пётра Садоўскі - славуты беларускі мовазнаўца, палітык і дыпламат - узгадвае пра ўласны досвед знаёмства з "рускім мірам" з яго этычнымі і эстэтычнымі дамінантамі ў юнацтве. Акрамя таго, аўтар разважае пра гібрыднасць беларускага светапогляду і межы беларускага (ліцвінскага) гістарычнага свету.
«Белгазпрамбанк» замовіў 15 000 асобнікаў кніг Алексіевіч для бязвыплатнай перадачы ў абласныя і раённыя бібліятэкі па ўсёй краіне.
На падставе Загаду Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь праводзіцца анкетаванне у мэтах правядзення аналізу зместу абноўленых навучальных праграм.
Прапануем распрацоўку ўрока з медыяадукацыйным зместам настаўніцы пачатковых класаў Наталлі Казак. Чалавек і свет. 1 клас. Тэма "Жыццё дзікіх жывёл зімой".
Да ўвагі чытачоў прапануем серыю відэаролікаў на тэму “Здаровы лад жыцця” для выкарыстання на занятках па прафілактыцы ВІЧ, фарміраванні здаровага ладу жыцця і не толькі.
Галіна Свентухоўская, настаўніца гісторыі, г. Брэст прапануе матэрыялы для вывучэння Халакоста, якія будуць карысныя на ўроках у 10 класе.
Па спасылцы ёсць таксама падкасты і сайт для навучэнцаў.
Праект "Тандэм. Зялёны горад для ўсіх" таварыства "Зялёная сетка" зрабіў серыю тактыльных планшэтак для спецыялізаваных школ, дзе навучаюцца дзеткі з аслабленым зрокам і невідучыя. Такім чынам, каманда праекта спадзяецца, што з самага малога ўзросту для людзей з асаблівасцямі зроку свет прыроды стане бліжэй і больш зразумелым.
Работнікам адукацыйных устаноў заўсёды трэба памятаць, што гіперактыўнасць, гэта не асаблівасці тэмпераменту або характару дзіцяці, не следства выхаваўчага працэсу бацькоў, а медыцынскі дыягназ! Таму бацькоў трэба ўспрымаць не як першапрычыну «дрэнных» паводзін дзіцяці, а паспрабаваць зрабіць іх саюзнікамі і разам, аб'яднаўшы намаганні, дапамагчы дзіцяці адаптавацца ў калектыве і атрымліваць веды.