Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.05.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня
Запрашаем настаўнікаў сярэдніх школ, а таксама ўсіх, хто працуе на ніве адукацыі і жадае паглыбіць свае веды ды падзяліцца ўласным досведам, да ўдзелу ў семінарах па тэме «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Актыўная ацэнка».
Плануецца правесці:
- 2 семінары-знаёмствы з метадам актыўнай ацэнкі (для настаўнікаў усіх прадметаў усіх школьных узроўняў, метадыстаў);
- 1 трэнінг для трэнераў (для настаўнікаў і метадыстаў, якія плануюць дзяліцца з калегамі набытым досведам).
У кожным з трох мерапрыемстваў прымуць удзел ад 16 да 18 слухачоў.
Найбольш зацікаўленым і заангажаваным будзе прапанаваны ўдзел у адукацыйнай вандроўцы ў Варшаву напрыканцы праграмы.


18.05.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 27 мая 
 Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» 3–4 чэрвеня 2011 г. праводзіць семінар «Аб Еўрапейскім Саюзе ў вышэйшай школе: формы і метады работы».
Да ўдзелу запрашаюцца выкладчыкі разнастайных дысцыплін (гісторыі, паліталогіі, філасофіі, міжнародных адносінаў, культуролагі і г.д.), а таксама супрацоўнікі міжнародных аддзелаў ВНУ.
Семінар пройдзе ў Мінску. Іншагароднія ўдзельнікі забяспечваюцца пражываннем і харчаваннем.

18.05.2011

«Краіна мая – Беларусь»

Куратарская гадзіна ў форме гульні-спаборніцтва. Даслала Аляксандра Брыкава (БДПУ) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку». Мэтавая група – вучні старэйшых класаў, студэнты 1–2 курсаў.

17.05.2011

Валерыя Ждановіч. Слоўнік для дзяцей беларуска-польскі, польска-беларускі; Slownik dla dzieci białorusko-polski, polsko-białoruski. Менск: Мэдысонт, 2006. Багата ілюстраванае выданне можа быць дапаможнікам як для вывучэння беларускай мовы польскімі дзяцьмі, так і польскай мовы – беларускімі.

17.05.2011

Беларуска-польска-беларускі дзіцячы слоўнік 
Валерыя Ждановіч. Слоўнік для дзяцей беларуска-польскі, польска-беларускі; Słownik dla dzieci białorusko-polski, polsko-białoruski.  Менск: Мэдысонт, 2006.
Цудоўнае багата ілюстраванае выданне можа быць дасканалым дапаможнікам як для вывучэння беларускай мовы польскімі дзяцьмі, так і польскай мовы – беларускімі. Слоўнік апрацаваны не ў традыцыйнай форме алфавітнага парадку, а падае словы і звароты тэматычна. Гэта дазваляе пазнаць мову ва ўсёй яе прыгажосці. Традыцыйныя слоўнікі не даюць магчымасці абіраць варыянты зваротаў, фразелагізмаў ды ідыёмаў. Гэты слоўнік дазваляе не толькі пазнаць адпаведнік у іншай мове, але і прасачыць выкарыстанне ў прамым і ўскосным значэнні. Малюнкі дадаюць кніжцы зразумеласці, дазвалаюць пачаць навучане дзяцей, якія яшчэ не пазналі грамату. Дасканалы падручнік, добрая забава, цікавае выданне.

17.05.2011

Цыкл урокаў для 9 класа. Даслала Таццяна Балдышэўская, Бялыніцкая гімназія №1.

17.05.2011

«Вывучэнне творчасці В.Дуніна-Марцінкевіча ў 9 класе»


Цыкл урокаў па тэме. Даслала Таццяна Балдышэўская (Бялыніцкая гімназія №1) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку». Прадмет: беларуская літаратура. Клас: 9.

17.05.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 15 чэрвеня 
Фонд Каралевы Ядвігі прапануе навуковым супрацоўнікам і аспірантам магчымасць стажыроўкі ў Кракаве.
Мэта фонда – падтрымка навуковых супрацоўнікаў і аспірантаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, краін былога СССР і Балкан. Заяўкі на правядзенне навуковых даследванняў у Кракаве могуць падаваць навуковыя супрацоўнікі і аспіранты ВНУ.
Стыпендыят будзе атрымліваць стыпендыю ў памеры 1500 злотых на месяц. Таксама забяспечваецца страхоўка і пражыванне ў інтэрнаце.

16.05.2011

Ганна Кандрацюк. Поўна хата экспанатаў: Слоўнік старых прадметаў Белавежскай пушчы. Нараўка: Towarzystwo Ochrony Krajobrazu, 2008. Падручнік для навучання беларускай мовы ў польскіх школах. З поспехам можа быць таксама падручнікам для навучання польскай мовы ў беларускіх школах.

16.05.2011

Ганна Кандрацюк. Поўна хата экспанатаў: Слоўнік старых прадметаў Белавежскай пушчы. Нараўка: Towarzystwo Ochrony Krajobrazu, 2008
Падручнік для навучання беларускай мовы ў польскіх школах. З поспехам можа быць таксама падручнікам для навучання польскай мовы ў беларускіх школах.
Каляровыя ілюстрацыі і простае, вельмі даходлівае тлумачэнне, да чаго служыць тая ці іншая прылада, з якіх частак складаецца і як называецца па-польску, беларуску і ў мясцовай гаворцы. Калаўротак, кросны, маслабойка – рэчы, якія выйшлі з ужытку, пабачыць іх можна толькі ў музеях, ды дзе-нідзе на вышках старых хат. Кніжка стала такім “музеям”, які кожны можа мець у сваёй хаце, на кніжнай паліцы.
Адрасуецца вучням, настаўнікам, турыстам, ды наогул людзям, цікавым свету і тым, каму блізка спадчына продкаў (у тым ліку матэрыяльная).

Старонкі