Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
25.02.2013

Змяненне і правапіс складаных лічэбнікаў

Урок беларускай мовы для вучняў 6 класа даслала Таццяна Барткевіч, Глыбоцкая раённая гімназія.
Тэма: Змяненне і правапіс складаных лічэбнікаў ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот, а таксама лічэбнікаў нуль, тысяча, мільён, мільярд.
Мэта на мове вучняў: я буду ведаць, як скланяюцца лічэбнікі ад пяцідзесяці да васьмідзесяці, ад двухсот да дзевяцісот, буду ведаць асаблівасці правапісу гэтых лічэбнікаў; я буду ўмець правільна іх скланяць, вымаўляць, спалучаць з назоўнікамі; я змагу выканаць практыкаванне, у якім трэба будзе паставіць лічэбнік у патрэбным склоне і правільна запісаць яго.

22.02.2013

Учора, 21 лютага, быў міжнародны Дзень роднай мовы, які быў абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА на прапанову Бангладэш (1999). Адзначаецца ён дзеля заахвочвання лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыяння ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, талерантнасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага — быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 г. загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статуса дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.
Святкаванне Дня роднай мовы ў Беларусі заўсёды нагадвае сюррэлістычную карціну, калі змешваюцца сон і рэальнасць: ажываюць падсвядомыя фантазіі, вылазяць навонкі комплексы, у выглядзе пачвараў матэрыялізуюцца страхі.


22.02.2013

На сайце электроннай бібліятэкі «Беларуская Палічка» дадалося больш за 150 аўдыякніг і аўдыяспектакляў. Народныя і аўтарскія казкі, класічная і сучасная літаратура, беларускія і замежныя аўтары, тэксты школьнай праграмы і радыёсерыялы ў фарматах mp3, ogg – на knihi.com.

22.02.2013

На сайце электроннай бібліятэкі «Беларуская Палічка» дадалося больш за 150 аўдыякніг і аўдыяспектакляў.
Народныя і аўтарскія казкі, класічная і сучасная літаратура, беларускія і замежныя аўтары, тэксты школьнай праграмы і радыёсерыялы ў фарматах mp3, ogg – на knihi.com.


21.02.2013

19 студзеня адбылося чарговае паседжанне Канцылярыі Таварыства беларускай школы. На паседжанні былі папярэдне абмеркаваныя вынікі працы Таварыства ў 2012 годзе, планы стварэння новых суполак ТБШ. Але асноўным пунктам абмеркавання стала праўная і фактычная сітуацыя навучання па-беларуску ў гімназіі №4 г.Мінска.

21.02.2013

Надзея Наймушына, TUT.BY

Часам цяжка сабе ўявіць, як проходзіць урок фізікі ці матэматыкі на беларускай мове. А як выкладаюць кітайскую на беларускай? У гасцях у навучэнцаў беларускамоўнай гімназіі №23 напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы.
Ціхія калідоры, няшматлікія кабінеты, у якіх не знойдзеш больш за 20 вучняў, строгі дрэс-код і, канешне, размовы на беларускай мове – менавіта такая абстаноўка пануе ў гімназіі. Карэспандэнтам пашанцавала апынуцца на ўроку фізікі ў 10-м класе. Разам з вучнямі ўзгадалі «Паслядоўнае і паралельнае злучэнне праваднікоў».

21.02.2013

Апошні тэрмін – 26 лютага

«Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» запрашае спецыялістаў у пытаннях вышэйшай адукацыі да ўдзелу ў навучальным візіце ў Прагу, які пройдзе 18 – 22 сакавіка 2013 г.
У часе азнаямленчага туру беларускія эксперты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучай чэшскай ВНУ – Карлава Універсітэта ў Празе, сустрэцца з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі Чэхіі, адказнымі за рэфармаванне чэшскай вышэйшай школы, далучэнне краіны да Балонскага працэсу і імплементацыю яго прынцыпаў у сістэме вышэйшай адукацыі.

20.02.2013

Апошні тэрмін – 25 сакавіка

United World Colleges абвясціў конкурс для беларускіх вучняў на атрыманне бясплатных стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі і Галандыі.
Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat). Тэрмін навучання – 2 гады. Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2013 г. 
На I тур трэба даслаць: эсэ на тэму «Маё любімае свята» (2 старонкі А4 на англійскай ці беларускай мовах); копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год; характарыстыку ад класнага кіраўніка; копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.

19.02.2013

Юрыдычная клініка БДЭУ прапануе школам супрацоўніцтва – правядзенне студэнтамі-юрыстамі Факультэта права БДЭУ заняткаў па праве (розныя тэмы) для школьнікаў.
У рамках «Жывога права» студэнты праводзяць заняткі на прававую тэматыку з выкарыстаннем інтэрактыўных методык выкладання у школах, гімназіях, дзіцячых інтэрнатных установах.
Асноўныя тэмы заняткаў: адміністрацыйная адказнасць, крымінальная адказнасць, шлюб і сям’я, абарона правоў спажыўцоў, асновы працоўнага права для малалетніх, спадчына у жыцці кожнага.

19.02.2013

Правальсаваць лёгкім крокам на якім-свяце лічыцца шыкоўным ды выклікае захапленне і лёгкую зайздрасць. Акрамя таго, ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах усталявалася традыцыя: выпускны баль – гэта белая сукенка, фрак і вальс.

Старонкі