Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
30.03.2010

Міжнародны конкурс эсэ для моладзі


Цэнтр міжнароднага прыватнага прадпрымальніцтва абвесціў чарговы Міжнародны конкурс эсэ для моладзі з мэтай даць маладым людзям магчымасць падзяліцца сваімі ідэямі пра тое, як стварыць умовы для ўмацаваньня дэмакратыі і прыватнага сэктару ў сваіх краінах.


Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і маладыя прафесіяналы ва ўзросце 18–30 год.


Тэмы эсэ:

• Дэмакратыя, якая спрыяе разьвіцьцю.

• Прадпрымальніцтва і грамадства.

• Удзел жанчын у прадпрымальніцтве.



Даўжыня эсэ: 2000–3000 словаў.


Пераможцы (1–3 месцы) будуць узнагароджаныя грашовым прызам.


Апошні тэрмін падачы заявак: 18 чэрвеня 2010 г.


Больш падрабязную інфармацыю глядзіце на сайце: www.cipe.org/essay

Паводле рассылкі belngo.info



29.03.2010

Рэсурсная праграма навучальных гурткоў пачынае новы набор у Школу адукатараў.
Гэта серыя навучальных мерапрыемстваў для тых, хто жадае быць лідэрам навучальных гурткоў па разнайстайных тэмах (такіх, як, напрыклад, культура Беларусі, правы чалавека, экалогія, сям'я, кар’ера, пытаньні гендэру, а таксама рэалізоўваць свае праекты на гэтыя тэмы).
Семінары прызначаныя на красавік і паралельна пройдуць у розных гарадах Беларусі:
17 красавіка – Гомель,
24 красавіка – Горадня, Магілёў, Берасьце, Віцебск ды Менск.
Ахвотныя прыняць удзел у сэмінарах могуць зьвяртацца да рэгіянальных каардынатараў:



  • Марына Малініна, каардынатар па Менскай вобласьці, e-mail: minsk.hurtki@mail.ru

  • Ніна Кекух, каардынатар па Гомельскай і Магілёўскай абласьцях, e-mail: gomel.hyrtki@mail.ru

  • Тацяна Ларына, каардынатар па Гарадзенскай ды Берасьцейскай абласьцях, e-mail: hrodna.hurtki@tut.by, brest.hurtki@tut.by

  • Вольга Лукiна, каардынатар па Віцебску й Віцебскай вобласьці, e-mail: vitebsk.hurtku@mail.ru

Паводле hurtki.info




27.03.2010




Выкарыстанне методыкі актыўнай ацэнкі на ўроках матэматыкі, гісторыі і замежнай мовы
Сістэма актыўнага навучання з выкарыстаннем актыўнай ацэнкі, распрацаваная польскім Цэнтрам грамадзянскай адукацыі і Акадэміяй SUS і ўпадабаная многімі беларускімі настаўнікамі-наватарамі, дазваляе пераўтварыць адзнаку з фармальнага «цэтліка» (за які часам змагаюцца разнастайнымі мудрагелістымі спосабамі) у сапраўдны сродак стымулявання вучняў да навучання і развіцця.
Раней у адпаведным раздзеле сайта мы ўжо размяшчалі артыкулы пра асноўныя элементы гэтага метаду: ключавыя пытанні, «наштобузу», зваротная сувязь і іншыя. Цяпер прапануем вашай увазе артыкулы польскіх настаўнікаў і метадыстаў пра выкарыстанне метада актыўнай ацэнкі пры вывучэнні канкрэтных прадметаў.
Данута Стэрна «Актыўная ацэнка на ўроках матэматыкі" (doc, 65 КБ)
Лаўра Пятроўска «Актыўная ацэнка на занятках гісторыі і “Чалавек і грамадства» (ЧГ) (doc, 52 КБ)
Эва Боргач «Актыўная ацэнка на ўроках замежнай мовы» (doc, 60 КБ)



26.03.2010

1 красавіка — дзень гумару і смеху, які падабаецца ўсім школьнікамі і некаторым настаўнікам.
Прапануем Вам жартоўную песню «Я вучыў!". Гэтую песню адмыслова для сайта Настаўнік інфо напісаў Зміцер Сідаровіч у суаўтарстве з Цімохам Авіліным. Выканалі песню Цімох Авілін, Зміцер і Тамаш Сідаровічы.

26.03.2010

Прапануем Вам жартоўную песню «Я вучыў!".

26.03.2010

Вальс развітання


Музыка Таццяны Грыневіч,
Словы Сержука Сокалава-Воюша

Як праляцелі шпарка гады,
Як незаўважна канулі.
Быццам у росных травах сляды
Зорак, што ледзь праглянулі.

І азірацца, нат назнарок,
Сёння зусім не хочацца.
Першы ўрок, апошні ўрок
Радасна далей крочыцца.

Часу хада няўмольная,
Ростані светлы жаль –
Лета апошняе школьнае
Выпуск: іспыты, баль.

Чуцца дарослым – гэта было,
Стацца дарослым – новае
Раптам яно на яве прыйшло
Легла жыццю асноваю.

26.03.2010

Праграма падрыхтоўкі медыятараў

Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны Цэнтр “ПОСТ” пры падтрымцы Агенцыі па медыяцыі і камунікацыі (Берлін) і ў супрацы з Bund für Soziale Verteidigung e.V. (BSV, Мінден) запрашае прадстаўнікоў адукацыйных і сацыяльных установаў (настаўнікаў, выкладчыкаў, псіхолагаў, сацыяльных педагогаў) да ўдзелу ў адукацыйнай праграме “Медыяцыя: мастацтва дамаўляцца”.


Медыяцыя лічыцца адной з перспектыўных тэхналогій канструктыўнага вырашэння канфліктаў. Праграма прадугледжвае навучанне тэхналогіі медыяцыі групы трэнераў-мультыплікатараў з мэтай развіцця сацыяльных і прафесыйных кампетэнцый у канструктыўным вырашэнні канфліктаў на аснове медыяцыі.


У межах праграмы плануецца выданне навучальна-метадычнага дапаможніка для медыятараў і падтрымка мультыплікатараў у рэалізацыі імі ідэі медыяцыі ў сваёй практычнай дзейнасці.





26.03.2010

Конкурс “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых”

Прадстаўніцтва таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“ (Германія) у Рэспубліцы Беларусь абвяшчае конкурс праектных прапановаў па тэме “Гісторыя ХХ стагоддзя ў адукацыі дарослых”.


Тэмамі могуць быць:

– Выяўленне і абмеркаванне невядомых альбо мала абмеркаваных падзеяў 20 стагоддзя


– Знакавыя падзеі і асобы ў гісторыі населенага пункта альбо мікрарэгіёна


– Вусная гісторыя і яе элементы ў адукацыйным працэсе (асвятленне падзеяў праз лёсы людзей)


– Дыялог і пераемнасць пакаленняў


– Асновы працы з метадам “вусная гісторыя” і “біяграфічным навучаннем”


– Метадычныя матэрыялы па тэме “Гісторыя ў адукацыі дарослых”.


Тэма Другой сусветнай вайны не з'яўляецца прыярытэтнай. Ідэі, звязаныя з правядзеннем даследванняў альбо выключна тэарэтычныя работы не разглядаюцца.


Мэтавыя групы:

– дарослыя розных прафесійных і сацыяльных груп

– спецыялісты (педагогі, псіхолагі, сацыяльныя педагогі і працаўнікі, трэнеры, эксперты і г.д.).


Заяўкі на ўдзел могуць падаваць установы адукацыі, грамадскія арганізацыі, музеі, дамы культуры і іншыя ўстановы, якія працуюць у галіне навукі і культуры, ініцыятыўныя групы па мясцовым развіцці, у тым ліку па МП 21, саветы дэпутатаў.





26.03.2010



Сваім досведам планавання праектаў пры выкарыстанні праектнага метаду навучання падзяліўся настаўнік гомельскай гімназіі Сяргей Уладзіміравіч Несцяровіч.

Спампаваць матэрыял (doc, 47 КБ)





Старонкі