Архіў навін
Жодзінскія школьнікі прадставілі два дзесяткі даследчых прац на Радзівілаўскіх чытаннях.
Уладзімір Сіўчыкаў,
пісьменнік і выдавец, сябра Арганізацыйнага камітэту Радзівілаўскіх чытанняў
Сёлета спаўняецца 340 гадоў з дня смерці, а ў 2010 годзе будуць адзначаныя 390-ыя ўгодкі знакамітага дзяржаўнага і ваеннага дзеяча Вялікага Княства Літоўскага, мецэната і таленавітага творцы князя Багуслава Радзівіла (1620–1669). Даты не вельмі круглыя, але ўдзячныя жодзінцы арганізавалі чытанні, прысьвечаныя памяці заснавальніка іх горада. Праводзяцца яны з ініцыятывы краязнаўчага музея і называюцца “Роля роду Радзівілаў у гісторыі Беларусі”.
Гарадскі этап чытанняў праходзіў 23 снежня 2009 года ў Маладзёвым цэнтры (г.Жодзіна, пр. Міру, 20). На ім былі прадстаўлены два дзесяткі прац і даследаванняў, прызнаных самымі цікавымі ў школах і іншых навучальных установах горада.
Шаноўныя бацькі і дзеткі!
Суполка «Нашыя Дзеткі" запрашае на традыцыйную Ялінку.
Ялінка адбудзецца 3 студзеня (у нядзелю) у 10:30 у Палацы дзяцей і моладзі на Возеры, у кавярні «Планета зорак» (Старавіленскі тракт, 41, левы уваход).
У праграме: гульні, карагоды, сустрэча з Дзедам Марозам, падарункі, салодкі стол.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца на http://dzietki.org альбо праз e-mail: n.dzietki@yahoo.com, skype: Kryscina ці тэл. (029) 632 27 43 (скайп і тэлефон пасля 18:00).
Паважаныя бацькі! Падрыхтуйце, калі ласка, падарунак свайму дзіцяці, загарніце яго ў непразрыстую абгортку і падпішыце вялікімі літарамі.
Паводле http://dzietki.org
На працягу першага снежаньскага тыдня 2009 года група настаўнікаў, метадыстаў ды выкладчыкаў універсітэтаў з розных гарадоў краіны мела адукацыйную паездку ў Варшаву.
Сваімі ўражаннямі ад паездкі падзяліўся загадчык кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі Акадэмііі паслядыпломнай адукацыі Мікалай Іванавіч Запрудскі.
Раздзел з кнігі Дануты Стэрны Danuta Sterna. Ocenianie kształtujące w praktyce. Warszawa: Centrum Edukacji Obywatelskiej, 2008. S. 58 – 69.
Функцыі актыўнай ацэнкі і адзнакі. Ці можна спалучаць іх абедзве? Як выпрацаваць уласную стратэгію ацэнкі?
Данута Стэрна
Раздзел з кнігі Danuta Sterna. Ocenianie kształtujące w praktyce. Warszawa: Centrum Edukacji Obywatelskiej, 2008. S. 58 – 69.
- Калі госць у рэстаране каштуе суп – гэта адзнака, калі тое ж робіць кухар на кухні, каб упэўніцца, які ў супа смак – гэта актыўная ацэнка. Розніца ў тым, што госць з супам ужо нічога не зробіць, а вось кухар яшчэ можа яго прыправіць.
Функцыі актыўнай ацэнкі і адзнакі. Ці можна спалучаць іх абедзве? Як выпрацаваць уласную стратэгію ацэнкі? Ацэнка ў школе атаясняецца з баламі. Пры гэтым можна казаць пра два віды ацэнкі. Першы – перадача зваротнай інфармацыі, якая дапамагае вучню вучыцца. Другі – ацэнка вынікаў, якая найчасцей вы-яўляецца праз балы. Для першага віду будзем ужываць назву актыўная ацэнка, для другога – адзнака.
/Спампаваць
Асноўныя элементы АА, прэзентацыя метада актыўнай ацэнкі,10 правілаў выкарыстання актыўнай ацэнкі, як пабудаваць супрацу з вучнямі, бацькамі, прыклады выкарыстання «наштобузу» пры зваротнай сувязі, прыкладны план урока...
Сцэнар вечарыны, прысвечанай асобе і творчасці Васіля Быкава.
Сцэнар «Рыцар свабоды і сумлення»
Сцэнар вечарыны, прысвечанай асобе і творчасці Васіля Быкава.
Спампаваць сцэнар (doc, 51 КБ)
Паводле сайта «З рога ўсяго многа»
Віншуем вас з Калядамі і Новым годам!
Жадаем вам багатага плёну ў працы, міру і паразумення ў сям'і і з калегамі.
Няхай новы год стане годам добрых навінаў для Беларусі і беларускіх настаўнікаў.
Добрага настрою і добрага адпачынку ў час зімовых канікул!
Ваш Nastaunik.info
Сёмая Усходняя Зімовая школа
Калегіюм Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язеранскага і аддзяленне Усходняй Еўропы Варшаўскага унівэрсытэта абвяшчаюць набор студэнтаў у Сёмую Усходнюю Зімовую школу.
Заняткі Школы ладзяцца з 1 да 10 сакавіка ва Уроцлаве.
Школа прызначаная для студэнтаў гуманітарных факультэтаў (апошні год навучання), не старэйшых за 25 год, якія рыхтуюць дыпломныя (магістэрскія) работы ў галіне гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.
Удзельнікамі Школы могуць стаць студэнты з краін былога СССР, Польшчы, краін Еўрасаюзу.
я інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.kew.org.pl
Паводле рассылкі http://ngo.by