Архіў навін
У гэтым годзе пытанне школьнай формы зноў актуальнае. Майстэрня вышыванак і нацыянальнай вопраткі “Elen Carotte” вырашыла прапанаваць адшыць форму ў нацыянальным стылі, прадуманую і асэнсаваную. Форма і стыль ужо распрацаваная і карысталася попытам у папярэднія гады.
Зараз абітурыенты адпачываюць ці з хваляваннем чакаюць залічэння на выбраную спецыяльнасць. Можна падвесці першыя вынікі ЦТ і ўступнай кампаніі 2022.
“Супрацоўніцтва і ўзаемнае навучанне настаўнікаў як эфектыўны механізм прафесійнага развіцця” - такая была тэма 32-га летніка "Альхоўка - 2022". Артыкул Веранікі Арловай.
Дзеці, якія пайшлі ў школу ў 2018 годзе, у 2030 годзе стануць маладымі дарослымі. Школы могуць падрыхтаваць іх да прафесій, якіх пакуль не існуе, тэхналогій, якія яшчэ не вынайдзены, праблем, якія немагчыма прадбачыць. Пошук магчымасцей і знаходжанне рашэнняў стане агульнай адказнасцю адукатараў. Паглядзім, дзе мы цяпер і як рухацца далей.
Сотні настаўнікаў з розных куткоў Беларусі без ваганняў скажуць: «Маё месца сілы – гэта Альхоўка». Пра сёлетні летнік піша яго ўдзельніца Яніна ВОЙНАВА.
На ўзровень вышэйшай адукацыі дакументы прымаюцца на бюджэт з 18 да 24 ліпеня; да 8 жніўня – на платнай аснове.
Унутраныя ўступныя выпрабаванні ў вну працягнуцца з 25 ліпеня па 2 жніўня.
Залічэнне на бюджэт завершыцца 4 жніўня; на платнай аснове – 10 жніўня.
На ютуб-канале выйшла відэакніга «Чытанка для маленькіх». (Cпампаваць PDF-версію можна на нашым сайце тут). Відэакнігу можна можна і ГЛЯДЗЕЦЬ, і СЛУХАЦЬ, і ЧЫТАЦЬ адначасова.
Зроблена ў Беларусі? Якія адукацыйныя прадукты ёсць у Беларусі, а таксама глабальныя праекты з беларускімі каранямі?
Заўсёды актуальны Янка Купала. Сёння 140 гадоў народнаму паэту! Дзе, што і каго пачытаць-паслухаць-паглядзець пра Купалу для сябе і на ўрокі дзецям?
2 ліпеня 2022 года на базе Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна завяршыўся настаўніцкі летнік, прысвечаны павышэнню кваліфікацыі "Супрацоўніцтва і ўзаемнае навучанне настаўнікаў як эфектыўны механізм прафесійнага развіцця".