Архіў навін
Уладзіслаў Лупакоў, СШ № 10 г. Берасця
Батаніка (ад грэц. «батанэ» – расліна) – раздзел біялогіі, які вывучае расліны. «Айцом» батанікі часта лічаць старажытнагрэцкага філосафа Тэафраста, або Феафраста, які апісаў некаторыя расліны. З’яўленне навуковай батанікі звязана з імем шведскага навукоўца К. Лінэя (XVIII ст.), заснавальніка сучаснай сістэматыкі жывых арганізмаў. Разгледзім некаторыя назвы раслін на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.
Уладзіслаў Лупакоў, СШ № 10 г. Берасця
Батаніка (ад грэц. «батанэ» – расліна) – раздзел біялогіі, які вывучае расліны. «Айцом» батанікі часта лічаць старажытнагрэцкага філосафа Тэафраста, або Феафраста, які апісаў некаторыя расліны. З’яўленне навуковай батанікі звязана з імем шведскага навукоўца К. Лінэя (XVIII ст.), заснавальніка сучаснай сістэматыкі жывых арганізмаў.
Разгледзім некаторыя назвы раслін на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 ліпеня
Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА з 8 да 25 жніўня 2011 года ладзіць у Беларусі 16-ы Міжнародны летні ўніверсітэт клубаў ЮНЕСКА.
Удзельнікамі летніка могуць стаць сябры клубаў ЮНЕСКА і неасацыяваная моладзь 14–18 гадоў. Мэта летняга ўніверсітэта – стварэнне ўмоваў для адукацыі, эфектыўнай камунікацыі, абмену досведам дзейнасціі развіцця творчага і лідэрскага патэнцыялу моладзі. У праграме:
адукацыйныя секцыі і круглыя сталы, майстар-класы, кансультаванне па пытаннях падрыхтоўкі і рэалізацыі праектаў, стварэнне інфраструктуры моладзевага самакіравання, навучанне метадам самакіравання і арганізацыі культурных і сацыяльных мерапрыемстваў, культурная праграма, кірмаш камерцыйных ініцыятыў, экскурсія па культурна-гістарычным мясцінам Беларусі.
3 27 чэрвеня па 3 ліпеня 2011 года на базе Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці адбыўся 22-гі метадычны настаўніцкі летнік. У летніку праведзены аўтарскі семінар Мікалая Іванавіча Запрудскага “Упраўленне самастойнай пазнавальнай дзейнасцю вучняў”. Асноўнай мэтай летніка было стварэнне ўмоваў, каб яго ўдзельнікі усвядомілі і прынялі для сябе каштоўнасць “самастойнай працы вучняў”, без якой немагчыма дасягнуць высокіх вынікаў навучання.
3 27 чэрвеня па 3 ліпеня 2011 года на базе Альхоўскай сярэдняй школы Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці адбыўся 22-гі метадычны настаўніцкі летнік. У летніку праведзены аўтарскі семінар Мікалая Іванавіча Запрудскага “Упраўленне самастойнай пазнавальнай дзейнасцю вучняў”. Асноўнай мэтай летніка было стварэнне ўмоваў, каб яго ўдзельнікі усвядомілі і прынялі для сябе каштоўнасць “самастойнай працы вучняў”, без якой немагчыма дасягнуць высокіх вынікаў навучання. Менавіта ў працэсе самастойнай пазнавальнай дзейнасці на ўроку вучні авалодваюць важнымі пазнавальнымі і сацыяльнымі кампетэнцыямі.
Андрэас Вірвальскі
Паводле www.goethe.de
Чатыры, пяць альбо шэсць гадоў? У Германіі палітыкі і педагогі спрачаюцца аб тэрміне навучання ў пачатковай школе. Праціўнікі рэформы непакояцца, што адбудзецца заняпад “старой добрай” гімназіі.
Андрэас Вірвальскі, goethe.de
Чатыры, пяць альбо шэсць гадоў? У Германіі палітыкі і педагогі спрачаюцца аб тэрміне навучання ў пачатковай школе. Праціўнікі рэформы непакояцца, што адбудзецца заняпад “старой добрай” гімназіі.
Тое, што добра дапасаваная да магчымасцей дзяцей адукацыя з’яўляецца для дарослых жорсткай палітыкай, можна было назіраць у Заходняй Германіі яшчэ ў 1970-х – 1980-х гг. У той час палітыкі кансерватыўнага і сацыял-дэмакратычнага кірункаў змагаліся за стварэнне так званай аб’яднанай школы, у якой тры галіны (асноўная школа, рэальная школа і гімназія) павінны былі зліцца ў адно як мінімум да дзясятага класа (т. зв. Sekundarstufe I – адукацыя ў сярэдніх агульнаадукацыйных установах).
Тое, што было для кансерватыўных колаў “школьным бязладдзем”, педагогі, якія прытрымліваліся сучасных поглядаў, разглядалі ў якасці аптымальнага метаду, з дапамогай якога можна было стварыць для дзяцей з розных слаёў грамадства аднолькавую зыходную аснову для кагнітыўнага і інтэлектуальнага развіцця.
Апошні тэрмін падачы заявак – 5 ліпеня
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» пры падтрымцы Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА запрашае ў моладзевы валанцёрскі летнік «Замкі Беларусі».
Удзельнікі: студэнты і працоўная моладзь (18 – 26 гадоў); час правядзення: 13–26 ліпеня 2011 г.; месца: в Залессе, Смаргонскі р-н Гродзенскай вобл-ці; у праграме: навучальныя трэнінгі, культурныя мерапрыемствы, экскурсіі, выезды з намётамі на прыроду.
Міхась Булавацкі
У школах закончыўся навучальны год. Закончыўся ён і для першакласнікаў адзінага на ўвесь Магілёў беларускага класа. Для мяне, настаўніка, які марыў выкладаць любімую мною матэматыку на не менш любімай роднай мове, было вельмі цікава даведацца, як закончыўся год менавіта ў гэтым класе.
– Добра закончыўся, – усміхаецца Наталля Аляксандраўна. – Праграму першага класа мы паспяхова закончылі датэрмінова. Апошнія некалькі месяцаў працавалі па праграме другога класа...
Агляд адукацыйных навінаў
- Пяць абітурыентаў набралі 100 балаў на ЦТ па беларускай мове >>>
- Вясковы абітурыент: іспыт на выжыццё >>>
- Філасофскі летнік «Вяртанне да крыніц – 2011» >>>
- Дзяржкантроль на баку абітурыентаў >>>
- У сістэме сярэдняй спецыяльнай адукацыі ўстаноўлены толькі адзін від устаноў – каледж >>>
- «Дзінь-дзілінь: Пара гуляць у казкі!»: кніга казак Сержука Вітушкі з малюнкамі Міхала Анемпадыстава >>>