Архіў навін
Алесь Кіркевіч, Твой Стыль
Нашыя карані і вытокі звязаныя з сціплай каморкай паміж спортзалай і кабінетам сусветнай Мастацкай Культуры.
Лабараторыю “Карані і Вытокі” прыдумаў Алесь Пятровіч Госцеў, гарадзенскі педагог і краязнавец, а каморка сталася яе офісам і складам (у большай ступені).
Мы, вучні, неслі ў гэтую каморку ўсё, што знаходзілі падчас археалагічных і этнаграфічных выцечак. Тут можна было знайсці абсалютна ўсе: томік вершаў Хо-Шы-Міна на беларускай мове, падборкі часопісаў часоў перабудовы, камяні, у якіх наш настаўнік знаходзіў нейкія фантастычныя сэнсы (а можа і не знаходзіў ), ”чорную біжутэрыю”-узнагароду паўстанцаў 1863 г., якую знайшлі пры разборы каміну, цэлыя скрыні старажытнай кафлі, шкла, керамікі...
Прыём заявак на курсы ў Мінску – да 30 чэрвеня
Курсы з’яўляюцца бясплатнымі і некамерцыйнымі, але слухачы павінны набыць прапанаваныя лектарамі падручнікі за ўласны кошт.
У конкурсе могуць удзельнічаць грамадзяне РБ ва ўзросце ад 18 год да пенсійнага веку. Прыярытэт маюць кандыдаты, прафесійная дзейнасць альбо будучая спецыяльнасць якіх непасрэдна звязаны з рознымі галінамі навукі і культуры.
Пасля заканчэння выдаецца пасведчанне аб удзеле ў праграме курсаў польскай мовы і культуры.
valancior-hks
Прапануем вашай ўвазе спіс валанцёрскіх летнікаў-2011 ў Беларусі. Ён, хутчэй за ўсё, няпоўны – але ўжо з таго, што ёсць, можна выбіраць.
Пражыванне ў большасці з гэтых летнікаў – намётавае, харчаванне можа быць бясплатным ці часткова платным.
Такім чынам – правядзіце гэтае лета з карысцю для сябе і нашай спадчыны!
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня
Курс-трэнінг пад кіраўніцтвам дасведчаных трэнераў сеткі Edit-Net адрасаваны спецыялістам з невялікім досведам трэнерскай працы (не больш за 50 гадзін) ці без досведу, актыўным настаўнікам. Гэта інтэнсіўнае навучанне для трэнераў, якія ўжываюць ці плануюць ужываць актыўныя метады ў працы з дарослымі і моладдзю. Курс, выбудаваны паводле такіх самых метадаў, пройдзе 13–17 ліпеня пад Мінскам.
Алег Галкін, TUT.BY
Беларускія выпускнікі здалі іспыт па матэматыцы. Пры развязанні апошняй, самай складанай задачы, вучням трэба было знайсці аб’ём цыліндра, упісанага ў конус. Фармальна, з формуламі, развязаць яе цалкам магчыма. Але ва ўмовах задачы былі зададзены такія параметры, пры якіх апісаная канструкцыя проста не можа існаваць: цыліндр не змяшчаецца ў конус, выходіць за яго межы, г.зн. не можа быць упісаны. Задача з памылкай была ўзята з выдання “Сборник экзаменационных материалов по математике за курс средней школы”. Афіцыйнага выдання, зацверджанага Міністэрствам адукацыі пасля экспертызы. Зрэшты, як і ўсе астатнія беларускія навучальныя для школьнікаў.
1 ліпеня – 15 жніўня
Чарговы валанцёрскі летнік у Крэве (Смаргонскі раён Гродзенскай вобласці) пройдзе сёлета з 1 ліпеня да 15 жніўня пад назвай “Крэўская Вунія -2011”.
Арганізатар – дабрачынны фонд “Крэўскі замак”. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Далучыцца да працы летніка можна на любы зручны для вас час.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 30 чэрвеня
Беларускае моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” запрашае моладзь ва ўзросце 18–31 год для ўдзелу ў інтэграцыйным намётавым летніку-семінары “Круглае возера-2011”.
Летнік адбудзецца на беразе Плешчаніцкага водасховішча з 16 па 26 ліпеня. Цягам 10 дзён моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іх здаровыя аднагодкі будуць удзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама весела адпачываць.
Два выданні, прысвечаныя вуснай гісторыі
Даслала Лана Руднік (ГА «Цэнтр «Трэці сектар»), на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Гісторыя, якая з пакалення ў пакаленне перадаецца ў сем’ях, часта вельмі адрозніваецца ад афіцыйнага погляду на падзеі мінулага. Зберагчы і захаваць сведчанні людзей, на вачах у якіх разгортваліся драматычныя падзеі 20–30-х гг.
«Гісторыя ХХ-га стагоддзя ва ўспамінах гарадзенцаў», «Постаці»
Два выданні, прысвечаныя вуснай гісторыі. Даслала Лана Руднік (ГА «Цэнтр «Трэці сектар»), на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Гісторыя, якая з пакалення ў пакаленне перадаецца ў сем’ях, часта вельмі адрозніваецца ад афіцыйнага погляду на падзеі мінулага. Зберагчы і захаваць сведчанні людзей, на вачах у якіх разгортваліся драматычныя падзеі 20–30-х гг. у Заходняй Беларусі, Другой сусветнай вайны, калектывізацыі і камуністычных рэпрэсій, жыцця беларускіх гарадоў і мястэчак у 60–70 гг, нацыянальнага адраджэння 80–90-х гг. – менавіта такую мэту мелі два праекты, рэалізаваныя сябрамі ГА «Цэнтр «Трэці сектар» у другой палове 2010 г.
Анрэй Русаў, adukacyja.info
Пашуковая сістэма Google з’яўляецца самым эфектыўным сродакам для пошуку стыпендыі. Але ж у яе выкарыстанні прысутнічаюць нюансы, веданне якіх можа аблегчыць вашыя намаганні і дапаможа атрымаць лепшыя вынікі.
Напрыклад, калі ўвесці ў пашукавік адзінае слова “scholarship”, то машына выдасць вам каля 31 мільёнаў вынікаў па гэтым запыце. Таму, перш за ўсё, неабходна распрацаваць стратэгію, якую вы будзеце выкарыстоўваць падчас пошукаў...