Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
16.01.2010

Творчы конкурс «Тры бліны»

Конкурс складаецца з трох частак:


1. «Музычны Блін» – прымаюцца музычныя запісы гуртоў і асобных выканаўцаў. Запіс мусіць быць студыйнай якасці, а тэксты песень мець моладзевы, грамадскі, прававы ці сацыяльны накірунак. Гэтыя запісы будуць сабраныя на дыску пад назвай «Вольны – Права маладых». На дыску будуць змешчаныя таксама лепшыя работы па выніках двух іншых конкурсах-блінах.


2. «Відэа Блін» – прымаюцца відэаролікі да 5 хвілінаў, зробленыя любымі прыладамі і абсталяваннем для здымак відэа (ад прафесійнай камеры да мабілкі), у якіх арыгінальна і цікава распавядаецца пра жыццё, захапленні, творчасць і праблемы сучаснай моладзі.


3. «Фота Блін» – прымаюцца аўтарскія фотаздымкі, а таксама апрацаваныя фотаматэрыялы, малюнкі, карыкатуры, якія яскрава раскрываюць праблемы сучаснай моладзі.


Па выніках конкурсу у межах праекту «Права маладых» адбудзецца
міні-фестываль з прэзентацыяй дыска. На фестываль будуць запрошаныя
найбольш цікавыя ўдзельнікі і пераможцы конкурсу, што трапяць на складанку. Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі і магчымасьць
паўдзельнічаць у творчых сустрэчах-абменах з моладдзю краінаў Заходняй
Еўропы.


Падрабязнасьці на http://dzedzich.org/wp/2009/12/23/try-bliny-nu-shto-paehali-volnaya-moladz/.


Адзін удзельнік можа прапанаваць не больш за тры работы.


Усе конкурсныя аўдыё-, фота- і відэаматэрыялы з пазнакай «Тры бліны» неабходна даслаць на e-mail: 3bliny@gmail.com ці паштовы адрас: 224000, Брэст, вул.Луцкая 6/1, кв.38 да 31 студзеня.


Паводле http://dzedzich.org/




16.01.2010

Летні семінар у Германіі

Theodor-Heuss-Kolleg запрашае актыўных маладых людзей ва ўзросце 18–25 год да ўдзелу ў семінары, прысвечанаму развіццю ўласных праектаў.


Падчас 13-цідзённага праекту маладыя людзі будуць мець магчымасць абмяняцца ідэямі і натхніцца на ўласныя праекты. Для ўдзелу неабавязкова мець досвед у рэалізацыі праектаў.


Працоўная мова семінару – нямецкая. Дадатковая інфармацыя – на старонцы Theodor-Heuss-Kolleg.


Дэдлайн падачы заявак – 27 лютага 2010 года.


Паводле ADUKACYJA.info




16.01.2010

Стыпендыі ў Берліне для валанцёраў

Акрамя валанцёрскай працы ў стыпендыятаў Marion-Dönhoff-Stiftung будзе магчымасць паўдзельнічаць у праграме, прысвечанай палітычнай адукацыі, пазнаёміцца з рознымі аспектамі Германіі і яе палітыкай, грамадствам, культурай.


Для ўдзелу ў валанцёрскай службе ў Берліне неабходнае жаданне працаваць у грамадскай арганізацыі ў Германіі, веданне нямецкай мовы, досвед працы ў грамадскім сектары.


Валанцёры атрымаюць стыпендыю, якая пакрывае кошты пражывання, медыцынскую страхоўку, візу, праяздны квіток на транспарт, дарогу з роднага гораду да Берліна і назад, а таксама 300 еўра кішэнных штомесяц.


Дадатковая інфармацыя даступная на старонцы DRA http://www.austausch.org/freiwilligenagentur/deutschland/aktuelle-ausschreibung.html.


Матывацыйны ліст, СV i анкету неабходна даслаць па-нямецку на e-mail: susanne.konschak@austausch.org да 28 лютага.


Паводле ADUKACYJA.info




15.01.2010

Літаратурная сустрэча на сядзібе ТБМ у Мінску


19 студзеня 2010 году на сядзібе ТБМ імя Ф. Скарыны (Мінск, вул. Румянцава, 13) у межах праекта “Дыялог” адбудзецца сустрэча з вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовы і літаратуры НАН Беларусі Веранікай Курцовай на тэму: “Сучаснае беларускае маўленне і яго адлюстраванне ў правапісу”.


Час сустрэчы – 19.00. Уваход вольны.


Паводле рассылкі belngo.info




15.01.2010

Настаўнікам загадалі выбіраць: партыя альбо праца
Паводле Радыё Свабода
Настаўнікаў са школаў Мінскай вобласці, якія з'яўляюцца сябрамі зарэгістраваных у Міністэрстве юстыцыі партый, у абласным упраўленні адукацыі папярэдзілі, што ім належыць выбраць: праца альбо сяброўства ў партыях. Настаўнікі апавялі, што былі ўражаныя паводзінамі кіраўніцы ўпраўлення Таісы Данілевіч. Яна пагражала ім цяжкімі наступствамі. У кабінет кіраўніцы ўпраўлення адукацыі Менаблвыканкама кіраўнік мясцовага аддзела адукацыі заходзіў са сваім настаўнікам, які «праштрафіўся». Іншыя чакалі сваёй чаргі ў прыёмнай і чулі ўсё, што адбывалася ў кабінеце.
У 12:30 там было 12 чалавек. Апошні выйшаў у 16:10.



14.01.2010

Дайэн Равіч
Дайэн Равіч – прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, і аўтар некалькіх кніг па адукацыі, такіх як “Школа, якую мы заслугоўваем” і “Неспакойны Крыжовы паход”. Прафесар Равіч з’яўляецца старшынёй камітэта міжнароднага праекта AFT «Адукацыя для дэмакратыі". .
Драматычныя змены, якія адбыліся ва Усходняй Еўропе, здзівілі ўвесь свет. Вы і вашы ўсходнееўрапейскія суседзі пішуць гісторыю, а ўвесь свет назірае. Мяне запрасілі, каб паразважаць з вамі пра прыроду навучання дэмакратыі ў дэмакратычным грамадстве.

14.01.2010

Nastaunik.info віншуе калегаў-настаўнікаў, вучняў і выпускнікоў Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа з 20-годдзем. Мы цэнім ваш унёсак у стварэнне нацыянальнай сістэмы адукацыі, заснаванай на перадавых дасягненнях сусветнай педагогікі, нацыянальных і дэмакратычных каштоўнасцях. Шчыра жадаем моцы, каб ператрываць часы «партызанскай школы» і зноў займець нацыянальны статус у роднай краіне.



Даведка: Ліцэй быў створаны 15 студзеня 1989 года ў форме нядзельнай школы, потым доўгі час меў статус Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя пры Міністэрстве адукацыі, меў шмат філіяў у рэгіёнах. У ліцэі былі створаны каля 50 арыгінальных навучальных праграм, выдадзены падручнікі, распрацавана канцэпцыя нацыянальнай адукацыі. Пасля ліквідацыі ў 2003 годзе існуе у форме падпольнай, як кажуць ліцэісты — «партызанскай», навучальнай установы.
Больш пра ліцэй можна пачытаць тут:
Коласаўскі ліцэй паспрабуе легалізавацца
«Партызанскі» ліцэй святкуе 20-годдзе



13.01.2010

Матэматыкі павінны ведаць беларускую мову
13 студзеня ў Магілёве вызначалі пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва «Беларускае пяціборства». У дзявяты раз яго правяла абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы. Цягам двух гадзінаў вучні старэйшых класаў развязвалі матэматычную задачу, адказвалі на пытанні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і прыродазнаўства. Свае адказы яны афармлялі на беларускай мове, якасць якой таксама ўлічваецца ў часе падвядзення вынікаў.
Мерапрыемства ТБМ адбылося ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова. У 112-ю аўдыторыю праверыць свае веды прыйшлі 36 вучняў старэйшых класаў з навучальных устаноў абласнога цэнтру і шэрагу раёнаў Магілёўскай вобласці. Ініцыятар правядзеньня Пяціборства Міхась Булавацкі.
чытайце на сайце Радыё Свабода




11.01.2010


Узгадайце свае любімыя песенькі з дзяцінства: «Туп-туп, чаравік», ці «Кую-кую ножку». А потым рамантычныя падлеткавыя часы з купальскімі спевамі каля вогнішча і шуканнем папараць-кветкі. А хто не ладзіў калядаванні ў студэнцкім інтэрнаце!
Дагэтуль найбольш удалай формай нацыянальнай і грамадзянскай адукацыі лічыцца вывучэнне фальклору.Таму і множацца ў нашых школах фальклорныя гурткі, не знікаюць педагогі, гатовыя перадаць нацыянальнае багацце наступным пакаленням.

11.01.2010

Матэрыялы для працы з дзіцячым фальклорным калектывам 
Узгадайце свае любімыя песенькі з дзяцінства: «Туп-туп, чаравік», ці «Кую-кую ножку». А потым рамантычныя падлеткавыя часы з купальскімі спевамі каля вогнішча і шуканнем папараць-кветкі. А хто не ладзіў калядаванні ў студэнцкім інтэрнаце!
Дагэтуль найбольш удалай формай нацыянальнай і грамадзянскай адукацыі лічыцца вывучэнне фальклору.Таму і множацца ў нашых школах фальклорныя гурткі, не знікаюць педагогі, гатовыя перадаць нацыянальнае багацце наступным пакаленням.
Для педагогаў, якія працуюць з дзіцячымі фальклорнымі калектывамі, прапануем падборку матэрыялаў Любові Сівуравай, дацэнта Беларускага дзяржаўнага Універсітэта культуры і нязменнай удзельніцы гурта ГУДА.
Прынцыпы сучаснага асваення аўтэнтычнага фальклору
Адукацыйна-выхаваўчы рэсурс святочна-фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці
Сацыяльна-педагагічны патэнцыял фестывальнай дзейнасці ў сферы народнай мастацкай творчасці



 


Старонкі