Архіў навін
Памятаеце шматтысячны марш настаўнікаў супраць гвалту і хлусні, які адбыўся 14 жніўня? Настаўнікі прайшліся праз увесь горад, зрабілі імправізаваную лінейку на плошчы Незалежнасці, праспявалі каля ЦВК для Лідзіі Ярмошынай песню «Дважды два — четыре» і ўсклалі кветкі да Міністэрства адукацыі, каб спачывала з мірам. Цяпер такое здаецца нейкай фантасмагорыяй. А тады, у жніўні, на нейкі час падалося, што школа мае шанец змяніцца, што да яе могуць вярнуцца функцыі навучання, а не кантролю.
Міхась Булавацкі: "Летам 1979 года я, на той час малады настаўнік маленькай васьмігодкі, слухаў у падвальным памяшканні Данецкай школы № 89 лекцыю настаўніка рускай славеснасці Міхаіла Урына пра Васіля Сухамлінскага."
Калі Вы падавалі заяўку, прагледзьце, калі ласка, сваю пошту, зазірніце ў тэчку "спам", бо пры масавых рассылках ліст-запрашэнне можа трапіць туды.
Міхась Кудзейка у сваім фэйсбуку прапанаваў перагледзець фільм пра Чыпаліна і знайсці аналогіі з сённяшняй рэчаіснасцю.
Прафесар кафедры педагогiкi i менеджменту адукацыi Акадэмii паслядыпломнай адукацыi Мiкалай ЗАПРУДСКI — сапраўдная зорка ў прафесiйнай супольнасцi. Вось ужо больш як 30 гадоў яго метадычны летнiк на беразе ракi Страча каля вёскi Альхоўка праходзiць з нязменным аншлагам.
На лістападаўскіх канікулах група беларускіх настаўнікаў наведала Літву з адукацыйным візітам «Знаёмства з літоўскай сістэмай адукацыі». Вандроўку арганізавала грамадская арганізацыя АЦ «Пост», а непасрэдна апекавалася намі супрацоўніца адукацыйнага цэнтра Аля Дзяргай.
Кейсы па знакамітых эксперыментах па сацыяльнай псіхалогіі С.Мільгрэма і Ф.Зімбардо маюць высокі патэнцыял для фарміравання сацыяльна-грамадазянскіх і медыя-інфармацыйных кампетэнцый. Прапануем вашай увазе матэрыялы метадыста НІА Алены Палейкі для работы з гэтымі кейсамі.
Эла Якубоўская: "Навінны матэрыял добра выкарыстоўваць на уроках пры вывучэнні новых тэм. Прывядзём прыклады. Тэма “Ядзерная энергетыка” Заданне: Пазнаёмціся з двума медыяпаведамленнямі і зрабіце высновы пра іх праўдзівасць: 1. Фізік пра страшную праўду аб Астравецкай АЭС: 2. Чем хороша Белорусская АЭС?"
Ці можам мы сцвярджаць, што ў сістэме адукацыі назіраецца крызіс даверу? У чым ён праяўляецца і на што ўплывае? Якая роля даверу ў педагагічнай практыцы і як можна павысіць давер бацькоўскай супольнасці да школы?
Настаўнікі пачатковых класаў з Мінска, Барысава і Ваўкавыска прапануюць 10 аўтарскіх прыёмаў выкарыстання шасцівугольных картак для арганізацыі інтэрактыўнага навучання.