Архіў навін
У Магілёве прайшло чарговае «Беларускае пяціборства»
5 студзеня 2009 года ў Магілёўскім універсітэце імя Аркадзя Куляшова праведзена “Беларускае пяціборства-VIII” – спаборніцтва сярод вучнёўскай інтэлектуальнай эліты, якое з 2001 года ладзіць сумесна з універсітэтам настаўніцкая суполка Таварыства беларускай мовы. Удзел у спаборніцтве ўзялі 27 навучэнцаў 9–11 класаў школ, ліцэяў і гімназій Магілёва і Магілёўскай вобласці, сярод якіх былі і “свежыя” пераможцы абласных прадметных алміпіяд.
“Беларускае пяціборства-VIII” мае некаторыя адметнасці. Упершыню ўдзельнікаў з рэгіёнаў вобласці было болей, чым прадстаўнікоў абласнога цэнтра. Упершыню перамогу атрымаў вясковы хлопец, а не прадстаўнік абласнога ці раённага цэнтра.
Рэйтынгавая сістэма кантролю і ацэнкі ў камп'ютэрных сістэмах навучання
Сваім досведам працы з рэйтынгавай сістэмай, аб якой гэтак шмат гавораць на працягу некалькіх гадоў, падзяліўся настаўнік сярэдняй школы №16 г. Пінска С.І. Федарына
Адкрыць файл (69 КВ) у фармаце doc
Запрашаем паўдзельнічаць у адукацыйным трэнінгу ў Бруселі
«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Бельгія) у супрацоўніцтве з Фондам Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) запрашаюць узяць удзел у адукацыйным трэнінгу, што мае прайсці ў Бруселі і будзе прысвечаны пытанням энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій.
Паездка арганізуецца ў рамках праекта па абмене вопытам паміж Еўрасаюзам і Беларуссю і, акрамя агульнага азнаямлення з дзейнасцю структур ЕС, стварае перспектывы больш глыбокага вывучэння магчымасцей супрацоўніцтва ў такіх сферах як: ахова навакольнага асяроддзя і барацьба з наступствамі выбуху на Чарнобыльскай АЭС, энергетыка і энергазберагальныя тэхналогіі, транспарт, навука і адукацыя. Мы стваралі нашу праграму каб дапамагчы беларускім спецыялістам узбагаціць свае веды ў той ці іншай галіне і наладзіць карысныя кантакты з еўрапейскімі калегамі.
3–7 лістапада ў рамках праекта Брусель наведала група беларускіх эколагаў, якія атрымалі магчымасць азнаёміцца з работай інстытутаў Еўрасаюза і сустрэцца з экспертамі ЕС, якія займаюцца экалагічнай праблематыкай, у тым ліку і па нашым рэгіёне. Сустрэчы былі прысвечаныя такім тэмам, як сельская гаспадарка, энергетычная і ядзерная бяспека ды інш.
Паездка з тэматычным акцэнтам на пытанні энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій запланавана на канец лютага – пачатак сакавіка 2009 г.
Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаем экспертаў у дадзенай галіне і навукоўцаў.
Вітаецца ўдзел як прадстаўнікоў грамадскага, так і дзяржаўнага сектара.
Праграма прызначана для беларускіх спецыялістаў, якія працуюць у краіне.
Набор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове, перавага аддаецца кандыдатам з досведам працы.
Жадаючыя прыняць удзел павінны даслаць сваю заяўку і запоўненую анкету на гэту паштовую скрыню: adukacyia@democraticbelarus.eu не пазней за 10 лютага 2009 г.
Спамаваць анкету можна тут.
Выдаткі на паездку (консульскі збор за візы, страхоўка, дарога, пражыванне) кампенсуюцца арганізатарамі.
Школа ці шкода?
Скажам прама, без рэверансаў: замест таго, каб ступіць крок наперад, як гэта павінна быць пры рэформах, наша школа насамрэч зрабіла два крокі назад. Гэтая марная прыдумка адразу ставіць сябе ў супрацьлеглую якасць — антырэформу, псеўдарэформу, якая, не ліквідаваўшы ранейшыя памылкі, паспешліва робіць новыя…
Чытайце артыкул Алеся Лозкі, старшыні «Таварыства беларускай школы» на старонцы «Народнай волі"
КОНКУРС У МЕЖАХ ПРАГРАМЫ ПАДТРЫМКІ МІЖНАРОДНЫХ ПРАЕКТАЎ
Нагадваем, што падыходзіць апошні тэрмін падачы заявак на праграму „Europeans for Peace. Looking back and moving forward“. Фонд «Памяць, адказнасць і будучыня» падтрымлівае міжнародныя сумесныя праекты школаў і пазашкольных аб'яднанняў краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, якія супрацоўнічаюць з Германіяй. Падтрымку атрымліваюць як праекты па крытычным алізе гісторыі, так і праекты, якія тычацца сучаснасці і прысвечаныя тэмам дэмакратыі, правоў чалавека, барацьбы з дыскрымінацыяй. Мэтавую групу складае моладзь ва ўзросце ад 14 да 21 году. Апошні тэрмін падачы заявак: 15 студзеня 2009 году. Падрабязную інфармацыю аб конкурсе чытайце тут: https://nastaunik.eu/news/801
«Выпаў грук паэтаў з рук»
У мінскім выдавецтве “Радыёла-плюс” выйшла кніжка дзіцячых вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна “Выпаў грук у грома з рук”, у якой сабраныя як дзіцячыя вершы мінулых гадоў, гэтак і сённяшнія вершы Барадуліна для маленькіх, дзе з'яўляюцца такія сучасныя рэаліі, як інтэрнэт, мабільнік, ролікі… Пра кніжку распавядае яе выдавец Уладзімер Сіўчыкаў.
«Птушкі на кармушцы»
17—18 студзеня грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) правядзе ў гарадах Беларусі акцыю «Птушкі на кармушцы».
Як паведаміў БелаПАН прадстаўнік АПБ Сямён Левы, асноўная мэта акцыі — нагадаць жыхарам краіны пра неабходнасць падкормліваць птушак зімой, а таксама прыцягнуць іх да вырабу кармушак для птушак.
Апрача таго, акцыя з’яўляецца часткай дзесятага нацыянальнага зімовага ўліку птушак, які праводзіцца з 10 па 31 студзеня. Беларусы, якія захочуць узяць у ёй удзел, павінны 17—18 студзеня паназіраць за птушкамі, якія прылятаюць на кармушкі, адзначыць колькасць і іх віды, прааналізаваць, чаму птушкі аддаюць перавагу тым ці іншым кармушкам.
Інфармацыю пра колькасць і відавы склад птушак прапаноўваецца высылаць на адрас каардынатара зімовага ўліку птушак — Мядзельскага раённага аддзялення АПБ або па e-mail info@ptushki.org
Паводле слоў С.Левага, на кармушкі ў гэты час года часцей за ўсё прылятаюць вялікія сініцы, звычайныя блакітніцы, палявыя і дамавыя вераб’і, іншы раз снегіры, зелянушкі, дубаносы, а ў горадзе таксама шызыя галубы, галкі і вароны. У асобныя гады на кармушках былі заўважаныя і рэдкія віды птушак — зялёны дзяцел і юрок.
Паводле БелаПАН
Праграма экзамена па сусветнай гісторыі (экстэрнат)
Для тых, хто збіраецца здаваць іспыты экстэрнам, будзе карыснай праграма па сусветнай гісторыі (узровень базавай агульнай адукацыі), размешчаная на сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі adu.by.
Віншуем вас з надыходзячымі Калядамі ды Новым годам!
Зычым гармоніі ў сям'і і на працы, моцы ў пераадоленні пераменаў.
Жадаем добрага адпачынку ў калядныя выходныя.
Будзьма разам!
Ваш Nastaunik.info
Прапануем вам пазнаёміцца з сайтам, распрацаваным настаўнікам Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Аляксандрам Саковічам.
На старонках можна знайсці электронныя версіі каталогпў часопіса «Фiзiка: праблемы выкладання», газеты «1 верасня. Фізіка», актуальныя артыкулы, датычныя пазакласнай і даследчай працы, іспытаў нарматыўныя дакументы.
Таксама змешчаны спіс кніг, электронную версію якіх можна знайсці ў Інтэрнэце, звесткі аб камп’ютэрных праграмах на дысках, аўтарскі рознаўзроўневы дыдактычны матэрыял і багата іншага.