Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
28.12.2010

Вечная памяць: Таццяна Сапач
26.08.1962 -  28.12.2010
Загінула легендарная паэтка, журналістка, перакладчыца Таццяна Сапач.
Яе голас вы чулі ў Начной чытанцы. З мужам Сяргеем Дубаўцом яны трапілі ў аўтакатастрофу. Аварыя здарылася на тэрыторыі Літвы, пад Алітусам уначы на 28 снежня. Сям’я вярталася ад дачкі, якая нядаўна нарадзіла ім унучку. Сяргей Дубавец трапіў у шпіталь, Таццяна загінула.
Ад часу паступлення ва ўніверсітэт Таццяна Сапач далучылася за руху за незалежнасць. Была ўдзельніцай першых падпольных незалежніцкіх студэнцкіх гурткоў.

/ Выказаць словы

28.12.2010

Андрэй Смятаннікаў, generation.by

Польшча заявіла аб гатовасці даць магчымасць беларускім студэнтам, «выключаным з беларускіх навучальных установаў за ўдзел у маніфестацыях супраць існага рэжыму», бясплатна давучыцца ў Польшчы. Міністр адукацыі гэтай краіны ўжо выступіла з адпаведнай заявай, дадаўшы, што адпаведнае фінансаванне таксама будзе забяспечанае.


27.12.2010

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 студзеня 2011 г., 17:00
Савет па міжнародных даследаваннях і абменах (IREX) і Урад Злучаных Штатаў Амерыкі маюць гонар аб'явіць конкурс Міжнароднай праграмы студэнцкага абмену (Global UGRAD) на 2011–2012 год. Праграма дае магчымасць студэнтам дзённых і вячэрніх аддзяленняў вышэйшых навучальных устаноў прайсці навучанне на працягу аднаго акадэмічнага года без атрымання ступені ва ўніверсітэце або каледжы ЗША.


27.12.2010

Аляксандра Дынько, Радыё Свабода

У адпаведнасці з нашым законам і сапраўды жудаснай практыкай яго прымянення, дзяцей могуць забраць з любога месца, змясціць у прытулак і нават не паведаміць пра гэта сваякам і родным. Самае горшае – што гэтымі месцамі аказваюцца дзіцячы садок, школа, паліклініка. Усе тыя ўстановы, якім мы вымушаныя давяраць сваіх дзяцей.


25.12.2010


Дарагія сябры і калегі!
Віншуем з цёплым зімовым святам!
Зычым ведаў і веры, сумлення і радасці!
Ваш Настаўнік.info

Стаіць маўклівы лес зімовы.
У чароўнай казачнай красе,
І лёгкі ветрык над зямлёю
Сняжынак чараду нясе.

На ўзлеску рэчка скамянела
І так стаяць ёй да вясны.
Зіма ў белыя адзенні
Прыбрала елкі і дубы.

Але зіма цяпер не тая,
Ужо не тыя халады.
І вельмі хутка над палямі
Пачуем подых мы вясны.

Алеся Лукашэвіч, вучаніца 4 мінскай гімназіі.



25.12.2010

2 студзеня
«Нашыя дзеткі» запрашаюць у карагод!
2 студзеня 2011 году (у нядзелю) у 10:30 у Палацы дзяцей і моладзі на Возеры, у кавярні «Планета зорак» (Старавіленскі тракт, 41, левы уваход, цокальны паверх, ад гардэробу – налева). У праграме: Дзед Мароз і казачныя героі ад тэатру «Жывое слова», салодкі стол і карагоды.


25.12.2010

Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды для старшакласнікаў. Аўтар – педагог-наватар Міхась Булавацкі. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.

25.12.2010

Дапаможнік “Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»”
Аўтар – Міхась Булавацкі. Прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя, літаратура, прыродазнаўства, геаграфія, біялогія. Класы: старэйшыя.
Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды педагога-наватара Міхася Булавацкага. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд. 


22.12.2010

Алена Дзядзюля, Чырвоная змена
Бацькі асцерагаюцца, што палажэнні праекта Кодэкса аб адукацыі, які зараз знаходзіцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў, могуць адбіцца на тым, што бацькі, якія раней навучалі дзяцей дома па індывідуальным плане, могуць згубіць права на такую форму навучання. Прынамсі, у адпаведнасці з існуючым заканадаўствам, бацькі маюць права не выпраўляць сваіх дзяцей з заплечнікамі ў школу, а самі сачыць за тым, як займаецца дзіця. Паводле слоў юрыста Дзіны Шаўцовай, калі Кодэкс будзе прыняты ў цяперашнім выглядзе, гэта сур’ёзна пагоршыць магчымасці атрымання адукацыі дома (паводле індывідуальнага навучальнага плана).


21.12.2010

Гісторыя аднаго цуду, Радыё Свабода
...Вельмі настойліва прапаноўваў не абмяжоўвацца пісаньнем лістоў Віктар Івашкевіч, які часьцяком быў маторам такіх вонкава грамадзкіх, але папраўдзе палітычных захадаў.
Ня ўсе напачатку гэтую ідэю ўспрынялі. Некаторыя баяліся: ня тое каб страшна было, што павяжуць ці што, а боязна – як людзі ўспрымуць. І гэта было настолькі ачышчальным душам – пераканацца, што звычайныя простыя беларусы, рабочыя і інжынэры, хатнія гаспадыні ставяць подпісы за гэтую беларускую школу або беларускі садок. Там пад тысячу подпісаў было сабрана. І гэта быў 1982–83 год”.


Старонкі