Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 24 лютага
Інстытут імя Гётэ ў Мінску праводзіць серыю семінараў на тэму «Музеі – цэнтры адукацыі XXI ст.» для супрацоўнікаў беларускіх музеяў і ўстаноў адукацыі, асноўная дзейнасць якіх скіравана на захаванне гістарычнай і культурнай спадчыны і знаёмства з ёю шырокай грамадскасці.
Мэта семінараў – пазнаёміць удзельнікаў з ноў-хаў у працы нямецкіх музеяў, а таксама абмеркаваць канкрэтныя задачы і пытанні, з якімі сутыкаюцца беларускія музейныя спецыялісты. Акрамя таго, удзельнікі семінараў змогуць атрымаць уяўленне аб канцэпцыях нямецкіх і еўрапейскіх музеяў і пазнаёміцца з сучаснымі метадамі і інструментамі менеджменту ў сферы культуры і музейнай справы.
Па сканчэнні серыі семінараў удзельнікі атрымаюць сертыфікаты.
Апошні тэрмін падачы зпаявак – 10 чэрвеня
Амерыканскі ўніверсітэт у Балгарыі праводзіць штогадовы адукацыйны летнік у горадзе Благаеўград, Балгарыя. Летнік адкрыты для школьнікаў 14 – 18 гадоў, якія маюць узровень англійскай мовы intermediate альбо вышэй. У праграме: навучальныя курсы (творчасць, бізнес, тэатр, журналістыка, інфармацыйныя тэхналогіі ды грамадскія працы), дзённыя заняткі, спорт, мастацтва і рамёствы, экскурсіі, кіно і дыскатэкі. Настаўнікі - носьбіты англійскай мовы ўцягнуць студэнтаў у праекты, абмеркаванні і абмен ідэямі, што істотна палепшыць іх гутарковую англійскую мову.
Тыя студэнты, якія паспяхова скончаць праграму і не парушаць правілы летніка, атрымаюць сертыфікат аб праходжанні курсу ад Амерыканскага ўніверсітэта ў Балгарыі.
Настаўнікі, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць бясплатнае жытло і харчаванне. Выкладчыкі англійскай мовы, якія прывязуць 10 студэнтаў у летнік, атрымаюць запрашэнне да ўдзелу ў TOEFL / SAT падрыхтоўчых курсаў бясплатна.
«Гэта мы» – сумесны праект партала TUT.BY і Беларускага дзяржаўнага архіва кінафотафонадакументаў. У яго межах публікуюцца рэдкія архіўныя відэа- і фотаздымкі, аўдыёматэрыялы пра невядомыя ці малавядомыя старонкі з жыцця краіны і нашых суайчыннікаў.
Літаратура: Невядомы Гілевiч, Невядомы Бураўкін, Невядомы Мележ, Невядомы Шамякін, Наш Караткевiч, Невядомы Барадулін.
Гісторыя: Вайна вачыма аператараў БССР, БССР 50 год таму, БССР наконадні вайны, Пакліканы рэвалюцыяй, Беларусы ў ААН.
На сайце birdwatch.by з’явілася «Акадэмія свіргуля» (Swift academy). «Акадэмія свіргуля» – гульня з некалькіх этапаў з надпісамі і тлумачэннямі на простай англійскай мове.
Даведайся болей пра птушку 2012 года ў Беларусі і дапамажы ёй у нялёгкіх выпрабаваннях!
12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў прысвячаюцца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.
Тамара Мацкевіч
Тэма гэтага артыкула была выбрана для таго, каб дапамагчы разабрацца, якую адукацыю можна лічыць якаснай. Як памераць гэтую якасць?
Для ацэнкі якасці школьнай адукацыі ў Беларусі сёння выкарыстоўваюцца, як правіла, колькасныя крытэры:
Радыё Рацыя, суботамі ў 8:30 / 10:30
Вядомыя выканаўцы, паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і нават адзін дыпламат узялі ўдзел у сумесным праекце Беларускага Радыё Рацыя ды інтэрнэт-парталу Tuzin.FM. «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Праект складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананні вядомых у Беларусі асобаў і прысвячаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.
Настаўнікі роднае мовы, студэнты, вучні і ўсе, хто цікавіцца беларускай мовай, знойдуць шмат карыснага на старонках сайта настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алены Генадзьеўны Мігаль.
Для настаўнікаў падрыхтаваны раздзелы: «Інтэрактыўная дошка», «Усё пра даследчую дзейнасць», «Метадычны куфэрак», «Словы пра творцаў», «Моўныя залацінкі», «Алімпіядныя заданні», «Шаблоны для прэзентацый».
Вольга Акуліч, якая з'яўлецца аўтарам ідэі «Штомесяц 13-га па-беларуску», пры падтрымцы «Будзьма беларусамі!" i прома-групы ВЮ прадстаўляюць супольны праект – канцэрт да Дня Святога Валянціна.
13 лютага ў клубе «Салтайм» – ПРЫЗНАННІ ў розных стылях!
Удзел маюць: Паліна Рэспубліка (бард), «Нельга Забыць» (акустык-рок), «ВЕРАСЕНЬ» (рок), “White Night Blues” (блюз), “3-Zna” (альтэрнатыўны рок). Кожны з удзельнiкаў мае на мэце паказаць, як можна прызнацца ў каханні ў розных музычных стылях.
Болш інфармацыі тут.