Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
20.04.2007

«Тэрыторыя дзяцінства» і «Цёплы дом» – навучальныя гурткі для студэнтаў сталічных ВНУ
У гурток «Тэрыторыя дзяцінства» запрашаюцца ўсе, хто жадае паспрабаваць сябе ў якасці валанцёра для працы з дзецьмі з праблемных сем'яў і складанымі падлеткамі на базе дзіцячага прытулку і летняга лагера для такіх дзетак. Гурток арганізуецца пры падтрымцы Сацыяльна-педагагічнага цэнтра Дзяржынскага раёна і складаецца з 9 сустрэчаў.

16.04.2007

ТБШ шукае таленты
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” аб’яўляе конкурс на ўдзел у міжнародным беларуска-польскім праекце “Народны альбом”. Рэпетыцыі і паказы спектакля адбудуцца ў Беларусі і Польшчы (Закапанэ, Гданьск, Варшава) падчас летніх вакацый. На конкурс запрашаюцца навучэнцы 8 – 10 класаў, якія маюць акторскія і вакальныя здольнасці. Жадаючых узяць удзел у конкурсе запрашаем тэлефанаваць: 6925513, 3331556

13.04.2007

Прэмія імя акадэміка Вацлава Ластоўскага.
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” пры падтрымцы іншых недзяржаўных арганізацый і дзеячаў, абвяшчае пра заснаванне прэміяў імя акадэміка Вацлава Ластоўскага.
Асноўная мэта прэміі – падтрымаць выкладчыкаў вышэйшых навучальных установаў Беларусі, якія выкладаюць па-беларуску.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запоўніць анкету і даслаць да 15 мая 2007 г. на адрас электроннай пошты lastouski@gmail.com,  ці па пошце 220029 Мінск, а/с 64.
Прэміяльны камітэт прыме рашэнне да 30 чэрвеня 2007 г. і абвесціць вынікі на інтэрнэт-старонцы і праз СМІ. Пераможцы будуць адзначаны ганаровымі дыпломамі падчас урачыстай цэрымоніі летам 2007 года, а таксама атрымаюць магчымасць выдання дапаможніка па выкладаемым курсе. Дадатковую інфармацыю глядзіце на нашым сайце https://nastaunik.eu/lastouski  
Даведкі па  тэлефоне 029–7520821 і электроннай пошце lastouski@gmail.com.

12.04.2007

Настаўнікі і дзеці з Смаргоні вучаць бразільцаў правам чалавека

Праз наш сайт Уладзімір Калінін, кіраўнік інфармацыйнага цэнтра па правах дзіцяці і чалавека ў гімназіі № 4 г. Смаргоні, дзеліцца досведам працы цэнтра па правах чалавека і правах дзіцяці, у выніку чаго смаргонскія школьнікі разам з настаўнікамі патрапілі ў Рым, і ў Франкфурт. А зараз смаргонскі досьвед шырока адаптуецца ў Бразіліі – там ўжо выдалі кнігу накладам 1000 асобнікаў. Мы прызвычаіліся скардзіцца на школьную руціну і бяспраўнасць настаўніка ды і вучня. Усё гэта існуе і, на жаль, пашыраецца. Смаргонскія настаўнікі і вучні гімназіі №4 спрабуюць вырашыць праблему сваімі метадамі. Можа і праўда - трэба спачатку патрэніравацца на бразільцах.
Чытайце

11.04.2007

Конкурс для студэнтаў «Мая кар'ера»
ГА «Цэнтр ПОСТ» сумесна з Прадстаўніцтвам Сусветнага банка ў Рэспубліцы Беларусь праводзяць для студэнтаў 2–4 курсаў ВНУ Беларусі конкурс эсэ і конкурс фатаграфій на тэму «Мая кар'ера».
Пераможцы конкурсаў прымуць удзел у Міжнародным Форуме «Магчымасці адукацыі і працаўладкавання моладзі", 5–8 ліпеня 2007 года ў Кіеве, Украіна.
Hаботы прымаюцца да 25 красавіка 2007 г.

10.04.2007

Адукацыйныя візіты ў Прагу для прадстаўнікоў беларускіх
Мэта тыднёвага візіта ў Прагу – азнаямленне прадстаўнікоў Беларускіх няўрадавых арганізацый з сістэмай і дзейнасцю чэшскіх НДА.
Мэтавая група: Маладыя сябры дэмакратычных НДА, пажадана з рэгіянальных і мясцовых арганізацый, якія дагэтуль яшчэ не ўдзельнічалі ў адукацыйных візітах за мяжу. (Нагадваем, што сябры суполак ТБШ, ТБМ, сацыяльных, экалагічных арганізацый, нефармальных метадычных аб'яднанняў настаўнікаў, школьных клубаў і г.д. могуць прымаць удзел у праграме)
Працоўныя мовы: беларуская, руская і англійская.
Патэнцыйныя ўдзельнікі павінны падаць заяўку да 30-га красавіка 2007 >>>

09.04.2007

Праца 11-класніцы атрымала высокую ацэнку прафесара
У Светлагорску праведзена навукова-практычная канферэнцыя для старшакласнікаў. Сярод прызёраў канферэнцыі – 11-класніцы Анастасія Каваленка і Наталля Зыкун, якія падрыхтавалі свае працы па выніках удзелу ў археалагічных экспедыцыях. Высокую ацэнку працы Анастасіі даў прафесар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта С. Рассадзін >>>

09.04.2007

Варта паглядзець!
МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» запрашае на прэзентацыю дакумэнтальнага фільма «Старыя інструменты Беларусі» рэжысёра Змітра Сасноўскага. Фільм у папулярнай форме распавядае пра гісторыю пяці беларускіх інструментаў: дуды, лютні, ліры, гусляў, сурмы. У сюжэце: інтэрв'ю з музыкамі і даследаванне: праца майстроў, канцэрты, мастацкія ілюстрацыі Сярэднявечча. Прэзентацыя адбудзецца 12 красавіка 2007 г. у 18:00. Палац моладзі (вул.

03.04.2007


Пётра Садоўскі
«Школьныя падручнікі ствараюць нацыю», – пісаў французскі гісторык Марк Фэро ў папулярным выданні «Як распавядаюць пра гісторыю дзецям у розных краінах свету». У сваім артыкуле Пётра Садоўскі робіць параўнальны аналіз беларускіх і заходнееўрапейскіх падручнікаў.

03.04.2007

Сайт для гісторыкаў і краязнаўцаў
Сайт зрабілі гісторыкі з  “Навуковага таварыства вайсковай гісторыі і археалогіі “Рубон” Гродзенскага Дзяржаўнага універсітэту імя Я.Купалы. Ён змяшчае карысныя матэрыялы для настаўнікаў гісторыі, школьнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца мясцовай гісторыяй. Тут адміністратар сайту – гісторык Дзмітры Кіенка – распавядае пра ідэю стварэння сайту і матэрыялы, змешчаныя на ім.
Адрас сайту http://www.edu.grsu.by/rubon

Старонкі