Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
21.09.2010

У апошнія гады пагражальна зменшыўся агульны ўзровень адукаванасці школьнікаў і іншых навучэнцаў адукацыйных устаноў, знізіўся статус педагога ў грамадстве, штучна звужана сфера роднамоўнага ўжывання, а таксама магчымасці нацыянальнага самапазнання і этнічнай самаіндэнтыфікацыі, пра што сведчыць апошні перапіс насельніцтва.
Школьная рэформа 2008 года не вырашыла злобадзённыя праблемы, а, наадварот, значна ўзмацніла іх. Нацыянальная адукацыя не толькі не прыблізілася да сусветных стандартаў, а і зрабіла значны крок ад сваіх ранейшых заваёў і бліжэйшых суседзяў.


21.09.2010

Зянон Пазьняк: Што трэба зрабіць, каб адрадзіць нармальную беларускую школу?
Паводле Радыё Свабода
У Беларусі мусіць быць ліквідаваны мэтад фармаваньня школы, які застаўся ад саветаў, дзе выбар мовы навучаньня тытульнай нацыі ўзалежнены ад выбару бацькоў. Чужая ўлада ўсталёўвала сваю школу на сваёй мове, а для беларусаў пакідала “дэмакратыю” – пыталіся, на якой мове вы, беларусы, хочаце ў сябе дома вучыцца? А каб на беларускай мове хаценьня вучыцца было няшмат, улада рабіла кардынальнае парушэньне (разрыў) у сыстэме адукацыі: аддзяляла вышэйшую школу ад сярэдняй, пераводзіла ўнівэрсытэцкае навучаньне на сваю мову (рускую ў БССР, ці польскую ў Заходняй Беларусі). Адчыняўся прастор для маніпуляцыяў думкамі бацькоў і навучэнцаў, узбуджаліся прагматычныя інтарэсы (паколькі асобы з акупацыйнай мовай навучаньня мелі лепшыя магчымасьці паступіць і вучыцца ва ўнівэрсітэце, чым зь беларускай). Урэшце рэшт улада фальшыва разводзіла рукамі, маўляў, мы “за” беларускую школу, ды самы бацькі-беларусы ня хочуць вучыць дзяцей па-беларуску. Беларусаў перад міжнароднай супольнасьцю выстаўлялі гэтакімі самаедамі, дурнямі, а сябе дэмакратамі.
Чытаць увесь артыкул


20.09.2010

Апошні тэрмін падання заяўкі: 28 верасня 2010 г.

Абвешчаны набор удзельнікаў праекта «Еўрарэйс-2010» (21–31 кастрычніка 2010 г.)
«Еўрарэйс» –  унікальная 11-дзённая навучальная праграма, удзельнікі якой змогуць: 
- наведаць 6 краін ЕС : Польшчу, Нямеччыну, Галандыю, Бельгію, Люксембург, Францыю;
- праслухаць лекцыі ды наведаць штаб-кватэры інстытутаў ЕС;
- наведаць культурныя і гістарычныя помнікі Еўропы.

/ каментаваць


20.09.2010

У  Мінску, сёння а 18-й.

Таварыства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны прэзентуе сваё чарговае выданне -"Беларуска-рускі і руска-беларускі размоўнік" і прапануе кожнаму ўдзельніку асобнік у падарунак. Прыходзьце ў кніжны салон на Калініна, 5!


20.09.2010

Творы прымаюцца з 1 верасня па 1 лістапада 2010 г.

Конкурс, прысвечаны 80-годдзю з дня народзінаў Уладзіміра Караткевіча, праводзіць Беларускі тэатр “Лялька” разам  з газетай “Звязда” і ААТ “Мабільныя ТэлеСістэмы” (МТС).
Удзел могуць прымаць гледачы тэатра “Лялька” ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў. Юныя пісьменнікі прапануюць увазе журы 1–2 казкі на беларускай мове агульным аб’ёмам не больш за 3 друкаваныя старонкі. Высока адзначаюцца казкі з персанажамі беларускай міфалогіі (цмокам, лесуном, ваўкалакам і інш). Да казак абавязкова прыкладаецца запоўненая анкета ўдзельніка.

 / каментаваць

17.09.2010

У нядзелю, 3 кастрычніка

Запрашаем настаўнікаў, вучняў, бацькоў – усіх, хто любіць народныя і бардаўскія песні, танцы, піша вершы!
Збор а 12 гадзіне каля Талькаўскага клуба, працяг на беразе Талі.
Падрабязнасці: www.talka.info
Даведкі праз тэл.: 8(01713)71410, маб. 8–0293779959; talka5@tut.by



17.09.2010

Заяўкі прымаюцца да 19 верасня

Дзедзіч і Еўрапейскі дом сустрэч – Фундацыя «Новы Стаў" запрашаюць маладых журналістаў недзяржаўных выданняў Берасцейшчыны, а таксама ўсіх, хто цікавіцца журналістыкай, паўдзельнічаць у міжнародным моладзевым праекце "Інтэрнэт-журналістыка" (Online journalism), які адбудзецца 1 – 8 кастрычніка 2010 г. у Любліне (Польшча).
Падчас 7 дзён побыту ўдзельнікі пазнаёмяцца з трыма тэмамі: Інтэрнэт-журналістыка, асновы відэа-журналістыкі, Web TV (інтэрнэт-тэлебачанне).

/ каментаваць


17.09.2010

Гродна: дзве экскурсіі, прысвечаныя адной падзеі
Час правядзення – 19 верасня

У гэтую нядзелю гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Андрэй Чарнякевіч правядуць для ўсіх ахвотных бясплатныя экскурсіі, прысвечаныя падзеям пачатку Другой Сусветнай вайны.
Адна – з пункту гледжання польскай гістарычнай традыцыі, па мясцінах, звязаных з абаронай Гродна ў верасні 1939 года. Удзельнікі змогуць зірнуць на падзеі вачыма польскага абаронцы.
Другая экскурсія будзе прысвечана мясцінам, асобам і падзеям, якія падпадаюць пад тэрмін “вызваленне”. Весціся яна будзе ад імя аднаго з тых, хто вызваляў горад ад “панскай акупацыі”.

/ каментаваць


16.09.2010

Пачатак у чэрвені 2011 года

Берлінская арганізацыя “Грамадзяне Еўропы” пачынае адбор валанцёраў з еўрапейскіх краін (у тым ліку Беларусі) для гадавога праекту ў рамках EVS, які пачнецца ў чэрвені 2011 года.
Валанцёр будзе дапамагаць у працы арганізацыі, офісу, а таксама будзе адказным за кантакты з партнёрамі. Арганізацыя не абмяжоўвае валанцёра, ён зможа ставіць сабе дадатковыя мэты і задачы.

/ каментаваць

16.09.2010

Тамара Мацкевіч: самастойнасць школы плюс змена сістэмы фінансавання
Радыё Свабода

Тамара Мацкевіч (намесніца старшыні Таварыства Беларускай Школы, Мінск) пра змены ў адукацыі:
Я лічу, што ў сістэме адукацыі найперш трэба было б змяніць сістэму фінансавання. Каб грошы ішлі не на школу, як цяпер, – а за вучнем. Куды бацькі прывядуць сваё дзіця - туды з дзяржаўнага бюджэту пералічваюцца і грошы. Гэта шмат што змяніла б.
Па першае, з'явілася б канкурэнцыя паміж школамі. Школе было б выгадна развіваць адукацыю – а не толькі пісаць паперкі, як цяпер. Прыцягваць, фінансаваць, заахвочваць найлепшых настаўнікаў; укараняць здароўезберагальныя тэхналогіі; практыкаваць бясстрэсавае выхаванне – усё, што магло б прыцягнуць вучняў (адпаведна - грошы) у гэтую школу.
Па другое – бацькі адчулі б адказнасць за адукацыю свайго дзіцяці.
Зразумела, што такая сістэма будзе працаваць пры адной умове: пры ўмове, што школы атрымаюць самастойнасць.
Такім чынам: самастойнасць школы плюс змена сістэмы фінансавання!






Старонкі