Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак - 16 кастрычніка
Фонд “Супольнасць па абмене студэнтамі з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы”, фонд “Памяць, Адказнасць і Будучыня” і фонд “Zeit” прапануюць стыпэндыі для беларускіх магістрантаў, якія прыедуць вучыцца ў любы ўніверсітэт Нямеччыны ў летнім семэстры новага навучальнага года: 1 красавіка – 31 жніўня 2011 г.
/ каментаваць
Дадзена: 26 няўрымслівых першакласнікаў: знаёмых адно з адным – і не вельмі. Далікатная першая настаўніца. Неабыякавыя бацькі.
Трэба: стварыць у класе зычлівую атмасферу, даць дзецям пачуццё супольнай каманды, навучыць іх каардынаваць свае дзеянні паміж сабой, засяроджвацца – і разнявольвацца.
Рашэнне: прынесці на заняткі… Парашут!
З каляровым парашутам
Дадзена: 26 няўрымслівых першакласнікаў: знаёмых адно з адным – і не вельмі. Далікатная першая настаўніца. Неабыякавыя бацькі.
Трэба: стварыць у класе зычлівую атмасферу, даць дзецям пачуццё супольнай каманды, навучыць іх каардынаваць свае дзеянні паміж сабой, засяроджвацца – і разнявольвацца.
Рашэнне: прынесці на заняткі… Парашут!
/ глядзець / каментаваць
1–3 кастрычніка ў Беларусі пройдуць Еўрапейскія восеньскія дні назіранняў за птушкамі, зарганізаваныя грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Акцыя традыцыйна праводзіцца прадстаўнікамі міжнароднай арганізацыі Birdlife International прыкладна ў 30 еўрапейскіх краінах. Для ўдзелу ў акцыі ўсім ахвотным неабходна выйсці на прыроду, палічыць віды птушак, іх колькасць, а таксама колькасць птушак, якіх не атрымалася распазнаць. Усе звесткі неабходна паведаміць у сакратарыят АПБ па тэлефоне ў Мінску (017) 2630613, па мабільных тэлефонах (029) 2230613 (МТС), (029) 1016887 (Velcom), sms на кароткі нумар 0841 або па e-mail: info@ptushki.org. Апошні тэрмін падачы звестак — 16.00 3 кастрычніка.
/ каментаваць
Дэдлайн падачы заявак 30 верасня
Сучасныя студэнты – будучыя кіраўнікі, таму на фэст у Трандхайм (Нарвегія), які адбудзецца 11–20 лютага 2011 г., запрашаюцца таленавітыя і матываваныя студэнты з усяго свету. Удзельнікі змогуць працаваць ў тэматычных групах: палітыка, адукацыя, эканоміка, літаратура, тэатр і інш.
Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў жыллем і харчаваннем, есць магчымаcць пакрыцця выдаткаў на праезд. : http://www.isfit.org/news/articles/15.
Паводле adukacyja.info.
Сцэнар пазакласнага мерапрыемтва. Распрацавала Вольга Юхневіч, мінская школа-інтэрнат №9. Класы: 7–8.
Сцэнар “Клуб вясёлых і кемлівых”
Пазакласнае мерапрыемтва
Прадмет: беларуская мова
Класы: 7–8
Аўтар: Вольга Юхневіч, мінская школа-інтэрнат №9
/ каментаваць
ГАРАВЫ Лявон – Настаўнік, актывіст грамадcка-палітычнага руху. Абіраўся дэпутатам райсавету. 23 гады настаўнічаў, з іх 18 гадоў быў дырэктарам школы ў Гарадоцкім раёне. За актыўную дзейнасць у дэмакратычных арганізацыяй у жніўні 2005-га быў звольнены з працы. Жыве ў Гарадку.