Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
10.09.2010

PowerPoint-прэзентацыя «Ганібал» ад Nastaunik.info
Прадмет: Сусветная гісторыя. Гісторыя Беларусі. 
Клас: V клас, другое паўгоддзе.
Тэма: Заваяванне Рымам Міжземнамор'я. Вайна Рыма з Карфагенам (Пунічныя войны). Паход Ганібала на Рым. Вынікі Пунічных войнаў.

Прэзентацыя выканана Станіславай Літвінчук (Nastaunik.info) паводле: Ганібал. Мн.: «Юнацтва», 1982 (ілюстрацыі – Пітэр Коналі; тэкст – Рут Томсан, пераклад – А.Міхальчук); сканаванне – Максім Чарняўскі.
...Ты прысядзеш на адбітую капітэль, заплюшчыўшы вочы, прыслухаешся да ветру, і мудры антычны вецер, які памятае велічны поступ сланоў Ганібала, пашле табе сапраўднае суцяшэнне. Ты раптам зразумееш, што Карфаген прайграў Рыму і ўрэшце загінуў менавіта таму, што не меў такой дробязі, як карфагенскія пісьменнікі. Значыцца, яшчэ не ўсё страчана. (Уладзімір Арлоў)
Спампаваць прэзентацыю (2,98 Мб)

09.09.2010

Раскаштаваная-ўпадабаная мінчукамі  і гасцямі Вечарына шляхецкіх танцаў  адбудзецца сёння!
Традыцыйна – у 7 вечара. Традыцыйна – у кавярні ЖАР-ПТУШКА ў Парку Горкага.
Прыходзьце, там навучаць беларускім танцам Вас і Вашых вучняў.

09.09.2010




Натхнёная першавераснёўскай лінейкай у беларускамоўнай гімназіі, дызайнер Вольга Кузьміч намалявала цудоўны беларускі РАСКЛАД ЗАНЯТКАЎ.

«Для маладых бацькоў у Беларусі не ў навінку самастойна рабіць размалёўкі, мапы ды іншыя дзіцячыя матэрыялы па-беларуску, бо ў краме не шмат знойдзеш.

09.09.2010

Натхнёная першавераснёўскай лінейкай у беларускамоўнай гімназіі, дызайнер Вольга Кузьміч намалявала цудоўны беларускі РАСКЛАД ЗАНЯТКАЎ.
«Для маладых бацькоў у Беларусі не ў навінку самастойна рабіць размалёўкі, мапы ды іншыя дзіцячыя матэрыялы па-беларуску, бо ў краме не шмат знойдзеш. Вось і я зрабіла свой маленькі творчы ўнёсак у такую вялікую справу».
Замовіць выдрукаваны асобнік можна праз сайт Нашыя дзеткі – там сем’і разам друкуюць для сваіх малых. Калі ж Мінск далёка альбо ёсць магчымасць выдрукаваць самастойна – прапануем файлы для запампоўкі.
Спампаваць А3 (4,72 MB)
Спампаваць А4 (2,98 MB)


09.09.2010

З 6 па 19 верасня

Адукацыйны інтэрнэт-кірмаш – выдатная магчымасць сустрэць у адным месцы прапановы ліцэйнага, магістэрскага, паслядыпломнага, доктарскага і MBA-навучання, моўных школ, вышэйшых курсаў і курсаў ад прадпрыемстваў, прапанаваныя заходняй суседкай - Польшчай.
На старонках Targiedukacyjne.Gazeta.pl i Uczsiejezykow.pl змешчаны прэзентацыі больш чым 140 вучэльняў, школ ды фірмаў з усёй Польшчы, дзякуючы якім можна пазнаёміцца з рознымі адукацыйнымі прапановамі, умовамі набору ды праграмамі навучання.
Таксама на старонках Кірмаша можна паўдзельнічаць у конкурсах з узнагародамі.


08.09.2010

ПЕРАПІС-2009: ДЛЯ 60% БЕЛАРУСКАЯ МОВА – РОДНАЯ

Радыё Свабода

Параўнальна з мінулым перапісам колькасць насельніцтва скарацілася на 5,5%. Перапіс прайшоў у Беларусі 14–24 кастрычніка 2009 году. Ён каштаваў 21 мільярдаў рублёў.
У Беларусі жыве 9,504 мільёны чалавек.
Роднай мовай беларускую назвалі 60% насельніцтва кріаны. Дома на ёй размаўляе 30% насельніцтва. У часе мінулага перапісу (1999) роднай мовай беларускую назвалі 73,6%.

Чытаць болей / каментаваць

08.09.2010

Апошні тэрмін падачы працаў: 30 верасня 2010 г.

Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў абвесціла літаратурны конкурс "Зачаруй казкай".
Да ўдзелу запрашаюцца маладыя аматары слова, якія складаюць казкі на беларускай мове.
Каб прыняць удзел, неабходна даслаць свай твор на электронны адрас: kazka2010@gmail.com.
Па выніках конкурсу будзе надрукаваны зборнік казак для дзяцей, а пераможца атрымае падарунак.


07.09.2010

Навучальныя выданні на Адукацыйным партале

Да ўвагі настаўнікаў, навучэнцаў і бацькоў! На сайце Нацыянальнага інстытута адукацыі выкладзены першыя раздзелы беларускамоўных навучальных выданняў:

- Юхнель Н.В., Навумава А.Г. Англiйская мова. Вучэбны дапаможнiк для 7 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. стр. 1--63;
- Свiрыдзенка В.I. Беларуская мова. Ч.1. Вучэбны дапаможнiк для 2 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. стр. 1--43;
- Будзько А.П., Урбановiч I.Ю. Нямецкая мова. Вучэбны дапаможнiк для 8 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. стр. 1--57;
- Лапiцкая Л.М., Дземчанка Н.В., Калiшэвiч А.I., Юхнель Н.В., Волкаў А.В., Сеўрукова Т.Ю. Англiйская мова. Вучэбны дапаможнiк для 8 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай мовай навучання. стр. 1--69;
- Бельскi А.I., Цiтова Л.К. Беларуская лiтаратура. Вучэбны дапаможнiк для 6 класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. стр.1--67;


а таксама –


-ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку фарміравання культуры вуснага і пісьмовага маўлення ў агульнаадукацыйных установах Рэспублікі Беларусь.

07.09.2010

дадатковае навучанне па спецыялізацыях:
- журналістыка
- найноўшая гісторыя
- філасофія/літаратура
- спецкурс па фатаграфіі (адмысловы набор)
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучання пражывае ў Мінску.
Навучальныя праграмы БК арыентаваныя на выкладанне найноўшых фрагментаў сучаснай веды і не дублююць існуючыя праграмы дзяржаўных і недзяржаўных універсітэтаў.
Сертыфікат Калегіуму не замяняе дыплом аб вышэйшай адукацыі.
Навучанне ў БК – бясплатнае.
Пачатак заняткаў з 4 кастрычніка 2010 г.
Заяўкі прымаюцца па 25 верасня 2010 г.
Умовы паступлення
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэл. +37529 276 27 15 (MTC), +37529 679 26 82 (Velcom) з 15.00 да 19.00 (акрамя суботы і нядзелі) ці праз kalehium@gmail.com

07.09.2010

Стыпендыя Фонду Бадэн-Вюртэмберга: вучоба і практыка ў Германіі
Заяўкі прымаюць чатыры разы на год – да 31 сакавіка, 30 чэрвеня, 30 верасня або 31 снежня
Вы – уладальнік дыплома аб сярэдняй прафесійнай або тэхнічнай адукацыі? Вывучаеце паліталогію, эканоміку, права або займаецеся адміністрацыйнай дзейнасцю? Тады стыпендыя Фонду Бадэн-Вюртэмберга – для вас.
Міжнародны вопыт, веды замежнай мовы і разуменне сацыяльных асаблівасцяў іншых краін у век глабалізацыі і ўзаемапранікнення розных культур важныя, як ніколі. Менавіта таму Фонд федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг дае маладым людзям з розных краін магчымасць азнаёміцца з усёй разнастайнасцю жыцця ў Германіі – ад студэнцкіх будняў да практыкі на нямецкіх прадпрыемствах.
Штогод стыпендыю Фонду Бадэн-Вюртэмберга атрымліваюць каля 1200 студэнтаў і маладых спецыялістаў з розных краін. Гэтая праграма набыла шырокую вядомасць у Германіі і за яе межамі.

/ каментаваць

Старонкі