Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
26.08.2010

Онлайн-канферэнцыя з рэдактарам Nastaunik.info

1 верасня пачынаецца новы навучальны год. Паводле статыстыкі, колькасьць беларускамоўных школаў у краіне зноў скарацілася. Ці сапраўды ў беларускамоўных школах пануе беларускае слова? Наколькі палітызаваная сёння праца настаўніка?


У пятніцу, 27 жніўня, а 14-ай гадзіне рэдактар Nastaunik.info Тамара Мацкевіч адкажа на пытанні ў онлайн-канферэнцыі на Радыё Свабода. Задаць пытанні і выказаць свае меркаванні можна тут.


 




24.08.2010

Метадычны дапаможнік «Трэнінгі на падставе Я-канцэпцыі"

Дапаможнік можна выкарыстоўваць пры правядзенні выхаваўчай працы па развіцці крытычнага мыслення з вучнямі 7–9 класаў.

Паводле азначэння Стэйнса (1954 г.), Я-канцэпцыя фармулюецца як існая ў свядомасці індывіда сістэма ўяўленняў, вобразаў і адзнак, якія адносяцца да самога індывіда.

Сцэнары трэнінгаў скіраваныя на самаўсведамленне вучняў у грамадстве, разуменне сваіх правоў і абавязкаў, а таксама на ўсталяванне эфектыўных камунікацыяў для класных кіраўнікоў.
Аўтар – настаўніца Гарадоцкай ДАБШ Т.А. Гаравая

24.08.2010


Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка “Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы”.

“Гадуем беларусаў” – праект, ініцыятарам якога выступіла каманда інфармацыйна-метадычнага сайта Nastaunik.info. Задума зрабіць мультымедыйную складанку для беларускіх настаўнікаў паўстала некалькі год таму, пасля візіту рэдактара Тамары Мацкевіч у беластоцкую школу: “Каб пацешыць прэзентам калегаў, я прыдумала запісаць для кожнага настаўніка дыск з карыснымі для выхавання беларусаў матэрыяламі. Ідэя спадабалася, беластачане назбіралі свае напрацоўкі – прыехаўшы дахаты, я мела ўжо ўдвая болей матэрыялаў!

/каментаваць

24.08.2010


Метадычны дапаможнік «Трэнінгі на падставе Я-канцэпцыі"

Дапаможнік можна выкарыстоўваць пры правядзенні выхаваўчай працы па развіцці крытычнага мыслення з вучнямі 7–9 класаў.

Паводле азначэння Стэйнса (1954 г.), Я-канцэпцыя фармулюецца як існая ў свядомасці індывіда сістэма ўяўленняў, вобразаў і адзнак, якія адносяцца да самога індывіда.

Сцэнары трэнінгаў скіраваныя на самаўсведамленне вучняў у грамадстве, разуменне сваіх правоў і абавязкаў, а таксама на ўсталяванне эфектыўных камунікацыяў для класных кіраўнікоў.


Аўтар – настаўніца Гарадоцкай ДАБШ Т.А. Гаравая


Спампаваць дапаможнік (2,3 МБ)




23.08.2010

Шаноўныя настаўнікі, метадысты, адукатары, школьнікі, бацькі!
Таварыства беларускай школы і інфармацыйна-метадычны сайт “Nastaunik.info” запрашаюць вас на на выставу-прэзентацыю дыска метадычных і дапаможных матэрыялаў «Гадуем беларусаў-2”, прымеркаваную да пачатку новага навучальнага года.
Выстава-прэзентацыя адбудзецца 26 жніўня з 17:00 да 19:30 у сядзібе Таварыства беларускай мовы па адрасе г. Мінск, вул Румянцава, 13 (ст. метро Плошча Перамогі). У праграме прэзентацыя зместу дыска, сустрэча з аўтарамі і складальнікамі дыска, салодкія пачастункі.
Усе настаўнікі і адукатары атрымаюць дыскі «Гадуем беларусаў-1” і «Гадуем беларусаў-2” у падарунак.


20.08.2010

Праектная дзейнасць: Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах



16 – 17 жніўня 2010 г. у Вільні прайшоў метадычны семінар для настаўнікаў “Праектная дзейнасць. Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах”, зарганізаваны Асацыяцыяй міжнародных пытанняў (АМО) і Асацыяцыяй па выхаванні грамадзянскасці і дэмакратыі (SVOD).

Праектная дзейнасць – выкарыстанне ў педагагічным працэсе г.зв. метаду праектаў, распрацаванага ў 20-я гг. ХХ ст. Заснавальнікі метаду, амерыканскія педагогі Дж.Д’юі ды У.Г.Кілпатрык прапанавалі будаваць навучанне на актыўнасці і практычнай дзейнасці саміх дзяцей, з абавязковым улікам і выкарыстаннем іх асабістых інтарэсаў.

Адначасова з даследаваннямі амерыканскіх педагогаў ідэі праектнага навучання ўзніклі і ўкараняліся на нашых землях. Рускі філосаф М.Ф. Фёдараў распрацаваў прынцып адзінства тэарэтычных ведаў і практычнага дзеяння. Педагог Станіслаў Шацкі (паходзіў з этнічна беларускай Смаленшчыны) у 1905 г. зарганізаваў невялікую групу супрацоўнікаў, якая актыўна ўжывала праектныя метады ў навучальна-выхаваўчай практыцы. У 1931 г. у СССР метад праектаў быў забаронены пастановай ЦК ВКП(б), традыцыя была перарваная…

Тым часам, у ЗША і краінах Еўропы метад праектаў плённа развіваўся, здабыўшы заслужаную папулярнасць дзякуючы рацыянальнаму спалучэнню тэарэтычных ведаў і іх практычнага прымянення пры вырашэнні канкрэтных навучальных праблемаў. Вядома, з часам метад праектаў зазнаў пэўную эвалюцыю – але яго сутнасць па-ранейшаму застаецца нязменнай: стымуляваць жаданне вучняў шукаць, выпрабоўваць і ажыццяўляць рашэнні актуальных праблемаў.


«Праект – гэта не даклад, не рэферат і нават не навуковае даследаванне. У сённяшняй педагогіцы праектам прынята лічыць тэхналогію вырашэння пэўнай практычнай праблемы і стварэнне пэўнага прадукту», – зазначаюць беларускія настаўнікі, знаёмыя з метадам.

Рэдакцыя Nastaunik-info паўдзельнічала ў семінары, на якім чэшскія педагогі Марцін Матэйка і Радэк Прохазка дзяліліся з беларускімі калегамі ўласным досведам з абсягу праектнай дзейнасці. Цягам наступных дзён мы будзем выкладаць для вас, шаноўныя сябры, тэарэтычныя асновы метаду праектаў, а таксама свае назіранні і напрацоўкі, здабытыя на гэтым адукацыйным мерапрыемстве.

Прэзентацыя «Метад праектаў": спампаваць




19.08.2010

Праца ў беларускай гімназіі

Мінская гімназія № 14 шукае настаўніка пачатковых класаў.
Кантакт +375 29 661 65 98 (Velcom), Алена.




17.08.2010

Грантавы конкурс Еўракамісіі
Еўракамісія абвясціла пра грантавы конкурс у межах праграмы "Інвеставанне ў людзей", мэтай якой з’яўляецца павышэнне якасці жыцця ў краінах-партнэрах Еўразвязу.
Тэма конкурсу – “Барацьба супраць дзіцячай працы”.
Памер гранту – ад 25 000 еўра да 1 000 000 еўра.
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 верасня.
Анкета знаходзіцца па спасылцы


17.08.2010

Трэнінг для настаўнікаў і адукатараў ад Еўрапейскай Камісіі
 Еўракамісія ў супрацоўніцтве з AHA Moments запрашае на трэнінг “Autobiography of Intercultural Encounters”. Ён адрасуецца  адукатарам ў галіне міжкультурных камунікацый, а таксама настаўнікам, якія цікавяцца методыкай навучання.
Курс адбудзецца ў Балгарыі (Сафія) з 18 па 20 кастрычніка. Мова трэнінга – ангелійская.  Каб прыняць удзел у трэнігу, звяжыцеся непасрэдна з арганізатарамі, запоўніце анкету. Выбраным удзельнікам арганізатар верне грошы за транспарт ды іншыя кошты.
Анкета-заяўка знаходзіцца па адрасе www.ahamoments.eu
 Апошні тэрмін падачы анкеты – 9 верасня.
я інфармацыя па тэл. ++359 898 60 46 41; ++ 35 9 2 967 1063; ++359 899 96 36 23, і па электронных адрасах leah.@ahamoments.eu  , yananoel@gmail.com.


Паводле «Кронікі Гарадзненшчыны»

17.08.2010

Школа маладога журналіста распачынае новы набор!
Грамадcкае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці Сектар” абвяшчае набор у Школу маладога журналіста -14.
ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка прысвечаная асновам журналістыкі («Уводзіны ў журналістыку», «Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста», «Жанры журналістыкі", «Асаблівасці газетнай, радыё- і інтэрнэт- журналістыкі" і многія іншыя ).
Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнэт-газеты і радыё “Твой стыль“, а таксама ў відэарэдакцыі.  Выкладчыкі і трэнеры ў ШМЖ —  практыкуючыя прафесійныя журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама псіхолагі, юрысты, філолагі.
Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ) існуе з 1997 года. За 13 год ШМЖ прайшло больш за 270 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёння ў газетах «Вечерний Гродно», «Гродзенская праўда», «Перспектива»,"Наша Ніва", «Белорусы и Рынок», на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.
Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -14“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў. Заявы на ўдзел прымаюцца з 16 жніўня да 15 верасьня па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а -11, з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі).
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 8 (0152) 75 71 72; 8 (029) 7 830 845.
Паводле «Кронікі Гарадзненшчыны»



Старонкі