Архіў навін
Школа менеджэраў адукацыйных праграм
Беларускае прадстаўніцтва таварыства “Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.“, Германія, запрашае да ўдзелу ў Школе менеджэраў адукацыйных праграм.
Мерапрыемства адбудзецца з 29 ліпеня па 1 жніўня ў Мінску.
Мэта школы: атрыманне ўдзельнікамі ведаў, неабходных для павышэння якасці зместу, менеджмэнту і ацэнкі эфектыўнасці праграм у галіне адукацыі дарослых. Да ўдзелу запрашаюцца спецыялісты ў галіне адукацыі дарослых, менеджэры па адукацыі і адукатары, якія працуюць у галіне адукацыі дарослых і не маюць вялікага досведу ў галіне распрацоўкі, правядзення і ацэнкі адукацыйных праграм.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі на навучанне, харчаванне, пражыванне і праезд у адзін бок.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць он-лайн анкету-заяўку, якая знаходзіцца на сайце: https://spreadsheets.google.com/viewform?formkey=dFZQUEpoRzFwbWkxbEdvOWJvY21FdVE6MQ
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 ліпеня 2010 году. Больш падрабязную інфармацыю чытайце ў даданым файле dvv-29[1].07–1.08.doc. З пытаннямі звяртайцеся да каардынатара мерапрыемства Віталя Нікановіча праз тэл.: +375 29 869 39 21 (у працоўныя дні з 10.00 да 18.00) альбо па эл. пошце: vnikanovich@gmail.com ці праз скайп: v_n_n_v
Аўтары: Мікалай Запрудскі Галіна Сухава
Такі від спаборніцтва можна правесці падчас урока, летніка, у вольны час. Каманды могуць фармавацца з вучняў, настаўнікаў, бацькоў. .
ФФФкПП – фізічна-філалагічна-фізкультурная паласа перашкод — гэта кругавы маршрут з этапамі (перашкодамі), на якіх каманды выконваюць фізічныя і філалагічныя заданні. Калі пры іх выкананні задання будзе памылка, то, як у біятлоне, адзін з ўдзельнікаў павінны прабегчы штрафны круг. Спаборніцтвы пачынаюцца з таго, што каманда шукае і знаходзіць маршрутны ліст (па зададзеных азімуту і адлегласці).
Фізічна-філалагічная-фізкультурная паласа перашкод.
Аўтары: Мікалай Запрудскі Галіна Сухава
Такі від спаборніцтва можна правесці падчас урока, летніка, у вольны час. Каманды могуць фармавацца з вучняў, настаўнікаў, бацькоў. .
ФФФкПП – фізічна-філалагічна-фізкультурная паласа перашкод — гэта кругавы маршрут з этапамі (перашкодамі), на якіх каманды выконваюць фізічныя і філалагічныя заданні. Калі пры іх выкананні задання будзе памылка, то, як у біятлоне, адзін з ўдзельнікаў павінны прабегчы штрафны круг. Спаборніцтвы пачынаюцца з таго, што каманда шукае і знаходзіць маршрутны ліст (па зададзеных азімуту і адлегласці). Ліст знаходзіцца ў пэўнай асобы.
,/Cпампаваць
Прапануем матэрыял яшчэ адной фізічна-спартовай паласы перашкод з Альхоўкі-2006.
Агляд адукацыйных навінаў Фокус – ЦТ-2010
- ЦТ высветліла асноўную праблему: школа не дае адукацыі >>>
- Мікалай Фяськоў: Змяшчаць адказы абітурыентаў у інтэрнэце не мае сэнсу >>>
- Колькасць ўдзельнікаў ЦТ за апошнія 4 гады стабільная >>>
- Абітурыенты пісалі нецэнзуршчыну на бланках ЦТ >>>
- У беларускім ЦТ узялі ўдзел 514 замежнікаў >>>
- 55 чалавек выгналі з сёлетняга ЦТ за «мабільнікі" >>>
Метадычны летнік «Альхоўка-2010»
На беразе Страчы ў 21-раз настаўнікі фізікі (і не толькі) сабраліся на летняе метадычнае навучанне. Сёлета тэма летніка – «Актыўная ацэнка». Вядзе заняткі Мікалай Іванавіч Запрудскі. Прапануем фотарэпартаж з «Альхоўкі-2010». Глядзіце, зайздросьце і далучайцеся!
Летнік будзе доўжыцца да 4 ліпеня.
Глядзець/
Прэзентацыя да ўрока па гарадской экалогі, зробленая гомельскімі настаўнікамі.
Спампаваць прэзентацыю (1,3 МБ)
Прэзентацыя «Горад, у якім я жыву»
Прэзентацыя да ўрока па гарадской экалогі, зробленая гомельскімі настаўнікамі.
Спампаваць прэзентацыю (1,3 МБ)
Арганізатар:
Асацыяцыя па міжнародных пытанняў (АМО) www.amo.cz (Чэхія) пры падтрымцы МЗС Чэхіі і Міжнароднага вышаградскага фонда http://www.visegradfund.org/.
Тэмы:
- Выкладанне навейшай гісторыі як метадычная праблема;
- Праектная дзейнасць. Чэшскі досвед развіцця прынцыпу learning by doing у сярэдніх школах.
Міжнародны экалагічны летнік у Жодзіна
З 19 па 30 ліпеня 2010 г. у Жодзіне будзе праходзіць міжнародны добраахвотніцкі летнік.
Моладзевы добраахвотніцкі экалагічны летнік праходзіць у рамках рэалізацыі вялікага міжнароднага праекта «EWOCA-3» пры падтрымцы еўрапейскага фонду «Меркатор». Тры краіны, тры працоўныя летнікі, тры гады – галоўны прынцып гэтай праграмы. Асноўная мэта правядзення лагера – спрыянне міжнароднаму моладзеваму супрацоўніцтву, паразуменню і межкультурной камунікацыі праз добраахвотніцкую працу і абмеркаванне глабальных экалагічных праблем.
У Жодзіна прыедуць маладыя людзі з Германіі і Літвы, каб разам са студэнтамі, маладымі працоўнымі, вучнямі і педагогамі гарадскіх школ, моладдзю з грамадскага аб'яднання «Новая Касталія», не толькі «павырашаць» пытанні экалогіі, альтэрнатыўнай энергетыкі, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў, але і дапамагчы ў стварэнні экалога-рэкрэацыйнай пляцоўкі на базе адной з навучальных устаноў.
За дадатковай інфармацыяй, а таксама ахвотнікам прыняць удзел у працы летніка просьба звяртацца па тэлефонах: +375296526017, +375293125495