Архіў навін
Адчуць дух беларускага мястэчка
паводле газеты «Звязда»
Наталля Ільініч, настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы, аўтар кнігі «Талька і наваколлі" і кіраўнік школьнага этнаграфічна-краязнаўчага гуртка, два гады рыхтуецца распачаць агратурыстычную дзейнасць. Яна зарэгістравалася, распрацавала маршрут... Свой дом Наталля перабудоўвае для таго, каб турысты — сям'я альбо невялікая група, чалавек 8–10, — змаглі тут спыніцца, пераначаваць, пэўны час пажыць. На пачатку 2008 года Наталля ўзяла крэдыт для рэканструкцыі свайго дома. Абклала яго сілікатнымі блокамі і павялічыла, прыбудавала мансардны дах (там будзе дзве спальні і камінная зала), веранду з асобным уваходам, ізаляваны гасцявы пакой, закупіла абсталяванне для санвузла, памяняла вокны і дзверы, паставіла лазню... Але крэдытных грошай не хапіла, каб усё закончыць, і Наталля аказалася ў складанай сітуацыі. У недабудаваным доме яна не можа прымаць турыстаў. А каб узяць яшчэ адзін мэтавы крэдыт для развіцця аграсядзібы, ёй трэба распачаць турыстычную дзейнасць.
Наталля ўпэўненая, што гэта патрэбна не толькі ёй. Хоць і ёй, як настаўніцы вясковай школы, колькасць дзяцей у якой увесь час змяншаецца, вельмі важна мець нейкія перспектывы на будучыню. Вясковы турызм, як вядома, прыносіць дадатковы прыбытак не толькі гаспадару сядзібы, але і яго суседзям, якія прадаюць турыстам свае вырабы і паслугі (мёд, катанне на кані, сувеніры...), наймаюцца ў будаўнікі. Турысты садзейнічаюць ажыўленню ўсёй мясцовасці, бо яны заходзяць у магазін, наведваюць музей, карыстаюцца грамадскім транспартам.
Прапануем да ўвагі
«Народныя гульні"
вучэбны дапаможнiк (вытрымкі з кнігі)
Аўтар-складальнік Алесь Лозка
Дапаможнік будзе карысны і ў летніку, і ў школе, і ў паходзе.
Спампаваць дапаможнік
Народныя гульні
Прапануем да ўвагі
«Народныя гульні"
вучэбны дапаможнiк (вытрымкі з кнігі)
Аўтар-складальнік Алесь Лозка
Дапаможнік будзе карысны і ў летніку, і ў школе, і ў паходзе.
Спампаваць дапаможнік
Паважаныя калегі!
Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці аб'яўляе конкурс на ўдзел у «Праграме абмену для прафесіяналаў Community Connections – 2010», у якой можаце прыняць удзел як Вы, так і Вашы калегі і сябры.
Сёлета да ўдзелу у тэме «Падтрымка здаровага ладу жыцця» запрашаюцца педагогі, сацыяльныя педагогі, прадстаўнікі школьных адміністрацый і інш. Таксама педагогі і адукатары розных узроўняў могуць прыняць удзел у гэтай праграме па тэмах "Інклюзіўная адукацыя для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі", «Бізнэс і эканамічная адукацыя»
Дадатковую інфармацыю па праграме Community Connections можна атрымаць па тэлефоне (017) 210–12–83, дадатковы нумар 4565. Адрас электроннай пошты: mskcomcon@state.gov
Не страцце магчымасць для прафесійнага развіцця і знаёмства з культурай Амерыкі!
Абвестка праграмы
Анкета для ўдзелу
Таксама прапануем да ўвагі атрыкул і фотарэпартаж удзельніцы праграмы Сommunity Connections – 2008
Абвестка ад клубаў ЮНЕСКА
РГА “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” шукае творчага, адказнага і
ідэйнага чалавека ў якасці дырэктара па творчай частцы ў Міжнародны
валантэрскі летнік “Спадчына Радзівілаў”.
Дата: 5–19 ліпеня 2010 года.
Абавязкі: складанне культурна-спартыўнай праграмы падчас летніку на кожны дзень; рэалізацыя праграмы падчас правядзення летніку ў
кааперацыі з адміністратыўным дырэктарам і валантэрамі летніку, а таксама правядзенне спецыяльных майстар-класаў, трэнінгаў і
мерапрыемстваў па згуртаванню калектыву.
Патрабаванні: Валоданне англійскай мовай і быць больш за 21 год.
Моладзевы летнік у Германіі
Брэсцкае гарадское аддзяленне ГА «Хрысціянская садружнасць дарослых і моладзі" (УМСА) абвесціла конкурс на ўдзел у міжнародным летніку ў Германіі, які адбудзецца з 22 ліпеня па 1 жніўня 2010 году.
Да ўдзелу запрашаюцца моладзевыя актывісты з грамадскіх арганізацыяў Беларусі ва ўзросце ад 16 да 21 году.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету і даслаць яе на адрас: nanawave1@rambler.ru.
Больш падрабязную інфармацыю глядзіце тут.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 чэрвеня.
Паводле рассылкі БАСР.
Ад сакавіка і дагэтуль на старонках газеты “Звязда” вядзецца дыскусія, распачатая артыкулам Надзеі Нікалаевай: Прыцягальнасць прафесii педагога ў грамадстве iмклiва знiжаецца – і водгукам на яго аднаго з настаўнікаў Віцебшчыны: Самаадданасць педагогаў нельга бясконца эксплуатаваць.
Рэдакцыя “Звязды” падкрэслівае: Цi стануць педагогi знакавай фiгурай у беларускiм грамадстве — залежыць у тым лiку i ад iх самiх, ад актыўнай пазiцыi беларускiх настаўнiкаў. Калi вам ёсць што сказаць на гэты конт, запрашаем далучыцца да дыскусii, вынiкi якой мы прааналiзуем разам з Мiнiстэрствам адукацыi.
Настаўнік-info прапануе вам, шаноўныя педагогі, пазнаёміцца з водгукамі вашых калегаў і заклікае далучыцца да адстойвання сваёй прафесійнай і людскай годнасці.
Валантэрскі летнік “Фестываль у Забор’і”
Летнік ладзіцца ў Расонскім раёне ў межах праекта “Развіццё вясковага турызму ў Расонскім раёне”.
Летнік размясціўся на тэрыторыі ландшафтнага заказніка “Сіньша” грамадскім аб’яднаннем “БелАЮ” і ГПУ “Экаросы”.
Пражыванне ў экалагічным цэнтры на беразе возера Опціна ў спальніках.
Харчаваннем забяспечваюць арганізатары.
Віды дапамогі: уборка турыстычных стаянак у заказніку, нескладаныя будаўнічыя працы па падрыхтоўцы фестывальных пляцовак, арганізацыйная дапамога ў падрыхтоўцы і правядзенні “Фестываля беларускага каня” і “Фестываля вясковага турызму “Заборскі фэст”.
Семінар аб структуры і працы Еўрасаюза
Грамадскае аб'яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ» запрашае зацікаўленых настаўнікаў гуманітарных дысцыплін і класных кіраўнікоў прыняць удзел у інтэрактыўным семінары «Адзінства ў шматстатнасці: гісторыя стварэння, лад, перспектывы развіцця Еўрасаюза»
У рамках семінара ў настаўнікаў будзе магчымасць азнаёміцца з феноменам стварэння і развіцця Еўрасаюза, пазнаёміцца з рознымі формамі і метадамі працы з гэтай тэмай, абмеркаваць магчымасці інтэграцыі прапанаванага зместу ў адукацыйную дзейнасць удзельнікаў.
Матэрыял да ўрока, прысвечанага біяграфіі і творчасці паэта, зроблены гомельскімі настаўнікамі.