Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
13.08.2010

Сустрэча «Маладыя і актыўныя»
Запрашаем актыўных маладых людзей з Беларусі, якія ведаюць польскую мову, прыняць удзел у сустрэчы моладзі пад назвай «Маладыя і актыўныя», якую арганізуе 3 – 13 верасня 2010 г. Фундацыя «Новы Стаў" (Люблін, Польшча) yf просьбe канцsлярыі Сената Рэспублікі Польшчы.
Сустрэча будзе адбывацца ў гарадах Люблін (адкрыццё праграмы, знаёмства) і Новы Сонч (удзел у Эканамічным форуме маладых лідэраў). Плануецца, што гэта будзе 11-дзённы сустрэча 36 моладзевых лідэраў польскіх асяродкаў з Літвы, Беларусі і Украіны, якія прадстаўляюць польскія ўстановы, няўрадавыя арганізацыі (найперш моладзевыя) і школы. Сустрэча будзе праходзіць у форме практычных заняткаў на атрыманне лідэрскіх навыкаў. Сустрэча таксама будзе выдатнай магчымасцю для ўсталявання кантактаў з маладымі людзьмі з Польшчы і Еўропы. Больш падрабязную інфармацыю Вы можаце знайсці тут:
Праграма сустрэчы 
Інфармацыя пра сустрэчу 
Інфармацыя пра Эканамічны форум маладых лідэраў 
Анкета на ўдзел у сустрэчы 
Праект скіраваны на маладых людзей ва ўзросце 18–30 гадоў, пасяджэнні будуць праходзіць на польскай і ангельскай мовах. Шанец патрапіць на 11 дзён у еўрапейскі моладзевы асяродак ёсць у кожнага. Калі вы зацікаўлены паўдзельнічаць у сустрэчы, неабходна даслаць анкету на адрас: j.lis@eds-fundacja.pl. Адзіным і выключным крытэрам адбору ўдзельнікаў з Беларусі будзе чарговасць атрымання запоўненых анкет.



13.08.2010

Конкурс “Беларусь гэта…”
У Брэсце распачалася акцыя-конкурс для моладзі «Беларусь гэта...», у межах якой плануецца выпрацаваць найлепшы сімвал Беларусі.
«Культура кожнага народу мае свае сімвалы. Яны прэзентуюць унікальнасць і непаўторнасць кожнай краіны, яе адметныя рысы. Нідэрланды пазнаюць па ветраках і цюльпанах, Аўстралію па кенгуру, Японію па катана і сакэ, Расію па самавару і матрошках. А з чым у замежнікаў, а перадусім у нас саміх, асацыюецца Беларусь? З бульбай, трактарамі - ці наогул ні з чым?»– так распавядае пра сваю ідэю яе арганізатар, жыхар Брэста Віктар Клімус.
Усім ахвотным прапануецца апісаць і даслаць на конкурс сваё бачанне найлепшага сімвалу Беларусі.
Паводле вынікаў конкурсу будзе выраблена сувенірная прадукцыя з сімваламі-пераможцамі. Кожны з актыўных удзельнікаў дыскусіі будзе мець магчымасць атрымаць сабе значак, бірульку ці іншы сувенір з абранай выявай. А аўтары трох найлепшых прэзентацый будуць узнагароджаны.
На конкурс прымаецца тэкст не большы за 12 сказаў. Ён мусіць пачынацца са словаў “Беларусь гэта...”, а далей мець назву і апісанне той рэчы ці з'явы, якой беларусы могуць сапраўды ганарыцца. Тэкст павінен змяшчаць абгрунтаваны адказ на пытанне, чаму гэты сімвал варты пашаны. Прапанаваныя сімвалы могуць быць любымі: прадметы побыту і тэхналогіі рамёстваў, артэфакты розных станавых пластоў і гістарычных эпох, міфалагічныя персанажы і іншыя элементы культуры. Вобразы могуць мець канкрэтнае ўвасабленне альбо быць абстрактнай з'явай. Але яны мусяць быць дакладна беларускія, пажадана ўнікальныя (не мець аналагі ў іншых культурах), і не з'яўляцца дзейнай сімволікай арганізацый і ўстаноў.
Прапановы можна дасылаць на электронны адрас lubluganarus@gmail.com
я інфармацыя – у сацыяльнай сетцы “Укантакце” http://vkontakte.ru/club19072840




09.08.2010

Праца ў беларускай гімназіі

Мінская гімназія № 14 шукае настаўніка пачатковых класаў. Любіце дзяцей, шануеце мову, шукаеце зычлівых калег і бацькоў  – ласкава запрашаем! 
Кантакт +375 29 661 65 98 (Velcom), Алена.




09.08.2010

Стыпендыі на навучанне ў Гішпаніі
Агульны дэдлайн 15 снежня 2010 г.
Дэдлайн на атрыманне студэнцкай візы – 12 жніўня 2010 г.

Стыпендыі для грамадзян з постсавецкай прасторы, памерам у 600 еўра, у якасці дапамогі пры аплаце выдаткаў на залічэнне і навучанне за ўвесь курс цалкам. Навучанне можа доўжыцца як адзін, так і два семестры. Для студэнтаў, якія не валодаюць гішпанскай мовай, магчыма навучанне на англійскай. Па заканчэнні навучання студэнты атрымаюць дыплом-сертыфікат, які падцярджае навучанне ва Універсітэце Кадыса. Дадатковая інфармацыя на www.auhr.es/es/
Паводле http://adukacyja.info



06.08.2010



Пазакласныя заняткі
Тэма: здаровы лад жыцця
Клас: 6 клас
Аўтар: Вольга Рамановіч, Маладзечанскі р-н

Сцэнарый мерапрыемства па здаровым ладзе жыцця я праводзіла ў 6 класе. Сам клас у мяне невялікі, усяго 6 чалавек, таму ролю вядоўцы я ўзяла на сябе. Але, у залежнасці ад узросту і колькасці ўдзельнікаў, колькасць вядоўцаў можа быць любой і словы могуць размяркоўвацца на жаданне арганізатара. Змест таксама можа змяняцца – напрыклад, можна памяншаць або павялічваць колькасць «выспаў" у залежнасці ад часавага рэзерву.

06.08.2010

Сцэнар «Падарожжа па акіяне Жыцця на мацярык Здароўя і Даўгалецця»

Пазакласныя заняткі
Тэма: здаровы лад жыцця
Клас: 6 клас
Аўтар: Вольга Рамановіч, Маладзечанскі р-н

Сцэнарый мерапрыемства па здаровым ладзе жыцця я праводзіла ў 6 класе. Сам клас у мяне невялікі, усяго 6 чалавек, таму ролю вядоўцы я ўзяла на сябе. Але, у залежнасці ад узросту і колькасці ўдзельнікаў, колькасць вядоўцаў можа быць любой і словы могуць размяркоўвацца на жаданне арганізатара. Змест таксама можа змяняцца – напрыклад, можна памяншаць або павялічваць колькасць «выспаў" у залежнасці ад часавага рэзерву. Прапаную аснову гэтага «вуснага часопіса» у тым выглядзе, у якім я яго праводзіла. Партрэты мастакоў, пісьменнікаў, вучоных я знаходзіла ў Інтэрнэце, гэтак жа, як і «мінусоўку» песні.
Жадаю поспехаў і плёну!
Вольга Рамановіч.

Спампаваць сцэнар



04.08.2010

Чаму вучань атрымлівае на іспыце ў школе 8–9 балаў з 10, а праз тыдзень на тэсце — 12–15 балаў са 100?..


Працяг дыскусіі, гл. пачатак

ЗВАНОК У ПЕДУНІВЕРСІТЭТ
«Сёлета ў нас недабор на фізіку і матэматыку...»

Чаму будучым настаўнікам можна зрабіцца, здаўшы тэсты на 20–30 балаў? Пра гэта мы запыталіся ў Сяргея ВАСІЛЬЦА, адказнага сакратара прыёмнай камісіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
— Сяргей Іванавіч, у параўнанні з мінулым годам, якая агульная карціна: ці зменшыўся прахадны бал?
— Відавочна, зменшыўся на спецыяльнасці «матэматыка», «фізіка». Крышку меншы і на іншых, у параўнанні з мінулым годам.
— А матэматыка і фізіка — лічбы ёсць ужо нейкія?
— Лічбаў няма і не будзе, бо мы атрымалі менш заяў, чым у нас маецца бюджэтных месцаў. Конкурсу няма, адсутнічае. Мы так і будзем пісаць у выніках.
— Атрымліваецца, што ўсе, хто да вас прыйшлі — усе паступяць?



04.08.2010

Прэзентацыя «Слоўнікавая дыктоўка» Марыны Сцепаняк


Прадмет: руская мова
Тэма: Слоўнікавая работа
Клас: 3 клас, першае паўгоддзе
Аўтар: Сцепаняк Марына Чаславаўна, настаўніца пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г.п. Астравец Гродненскай вобласці"

Элементы гэтай прэзентацыі можна выкарыстаць на любым этапе ўрока, а таксама для самастойнай працы. Вучань павінен : а) вымавіць слова; б) прачытаць слова арфаграфічна; в) праверыць; г) запісаць. Прэзентацыю можна выкарыстаць як пры правядзенні франтальнай работы, так і індывідуальнай.

Спампаваць прэзентацыю


Спампаваць тлумачальны ліст




04.08.2010

Cемінар па падрыхтоўцы лідэраў вольных адукацыйных гурткоў
Апошні дзень падачы заяваў – 10 жніўня

На наступным тыдні (13–15 жніўня) маладыя людзі змогуць паўдзельнічаць у двухдзённым семінары, дзе атрымаюць навыкі лідэра адукацыйнага гуртка.

Дарагі ўдзельнік! На гэтым семінары ты навучышся арганізоўваць малую групу людзей («гурток»), каб рэгулярна сустракацца і разам набываць новыя цікавыя табе веды і ўменні, зразумееш, як людзі робяцца лідэрамі, даведаешся пра псіхалагічныя сакрэты лідэрства і спраўдзіш, ці зможаш ты кіраваць і весці за сабой калектыў. На гэтым семінары ты пазнаёмішся з моладдзю з розных гарадоў Беларусі і прыемна пабавіш час. Тут цябе ніхто не будзе выклікаць і ставіць адзнаку, толькі ты зможаш вызначыць свае поспехі.
Наша грамадская арганізацыя «Грамадзянскі форум» імкнецца развіваць маральныя і дзелавыя якасці моладзі. За шмат гадоў падобных семінараў мы пераканаліся, што лепшага спосабу, чым самаарганізацыя і самаадукацыя, яшчэ ніхто не прыдумаў!
Гісторыя адукацыйных гурткоў бярэ свой пачатак у Амерыцы і скандынаўскіх краінах і налічвае больш за сто гадоў. Навучальны гурток грунтуецца на групавым саманавучанні, абмене асабістым досведам і ведамі паміж удзельнікамі групы, падзелам адказнасці за навакольныя падзеі. Тэмы для навучання ў гуртках залежаць толькі ад фантазіі іх лідэраў: ад тэорыі лібералізму да чайнай цырымоніі. Лідэрам гуртка можа стаць кожны з нас. Варта толькі паспрабаваць!

Лектары: Маладыя выкладчыкі (з досведам працы ў ВНУ) і шматгадовым досведам у вобласці нефармальнай адукацыі. Пасля ўсяго курсу (семінар і канферэнцыя) удзельніку выдаецца сертыфікат.
Час: 13- 15 ці 16 жніўня. (пятніца- нядзеля ці панядзелак). Заняткі ў панядзелак 16 жніўня – факультатыўна. Ад'езд з Мінска 13 жніўня а 12.00.
Месца: Спартовы комплекс у Лагойскім раёне.
Пражыванне: у двухмесцавых пакоях.
Суседзі: іншыя ўдзельнікі дадзенага семінара.
Умовы ўдзелу:
Узрост ад 16 да 22 гадоў.
Вучыцца ў сярэдняй школе ці ВНУ
Лідэрскія, арганізатарскія здольнасці ці жаданне іх набыць
10 тысяч беларускіх рублёў (удзельнікі па прыездзе складуцца на печыва, сок і чай для правядзення кава-паўзаў)
Мець на руках пашпарт (патрэбны для засялення)
Заўвага: Гэта семінар пачатковага ўзроўню, таму маладыя людзі, якія былі на папярэдніх семінарах, у гэтым мерапрыемстве ўдзельнічаць не могуць. Пражыванне і харчаванне пакрываюцца цалкам, праезд – таксама, але пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў.
Як запісацца? Ёсць 2 спосабы запісацца:
1) Даслаць анкету (спампаваць) на адрас cf.minsk@gmail.com
2) Патэлефанаваць на нумар: +375 29 182–57–28 Velcom





Старонкі