Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
30.01.2010


Сайт «Віртуальны кабінет беларускай мовы і літаратуры» створаны для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, каб яны маглі знайсці на ім патрэбны матэрыял і выкарыстаць яго ў сваёй плённай працы. На старонках сайта прадстаўлены вельмі шырокі спектр адукацыйных матэрыялаў: метадычныя распрацоўкі, аўдыёверсіі вершаў, нарматыўная базу і метадычыныя рэкамендацыі. Таксама на старонках сайта змешчаны матэрыял і для вучняў, якія цікавяцца беларускай мовай і літаратурай і жадаюць іх вывучаць.

Сайт будзе надзвычай карысным не толькі вучням і настаўнікам, але і ўсім, хто цікавіцца беларускай мовай і літаратурай.

Адрас сайта – http://belkabinet.ucoz.ru





30.01.2010

Адукацыйная стажыроўка ў Чэхіі

Міжнароднае аб’яднанне «Грамадзянская Беларусь» (www.civicbelarus.eu) запрашае прыняць удзел у адукацыйнай стажыроўцы ў Чэхіі 14–28 сакавіка 2010 году.


Праграма стажыроўкі прадугледжаная для маладых людзей, якія актыўна ўдзельнічаюць у палітычным і грамадскім жыцці.


Падчас стажыроўкі ўдзельнікі будуць мець магчымасць пазнаёміцца з шэрагам прадстаўнікоў недзяржаўных арганізацыяў, чэшскімі палітыкамі, усталяваць кантакты, атрымаць практычныя веды аб функцыянаванні мясцовых уладаў, палітычных партыяў і няўрадавых арганізацыяў ва ўмовах дэмакратычнай дзяржавы.


Выдаткі, звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем будуць кампенсаваныя арганізатарамі.


Выбар кандыдатаў будзе ажыццяўляцца, зыходзячы з анкеты, матывацыйнага ліста ды індывідуальнага інтэрв'ю.


Апошні тэрмін падачы заявак: 5 лютага 2010 г. Запоўненыя анкеты дасылайце на адрас: info@civicbelarus.eu.


Больш падрабязную інфармацыю і анкету глядзіце ў файлах Zaprashalny_list і ANKETA.doc.


Паводле рассылкі belngo.info





28.01.2010

Алесь Язвінскі: Патомны настаўнік з Нясвіжа
Паводле Нашай нівы
Яго дзед скончыў у пачатку ХХ ст. Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю, каля сарака гадоў настаўнічаў. Унук мае ўсе шанцы дагнаць продка — ён распачаў чацвёрты дзясятак гадоў на нялёгкай школьнай ніве.Алесь Язвінскі нар. у 1957 у вёсцы Омельна Пухавіцкага раёна. Ад 1979 выкладае фізвыхаванне ў школе №3 Нясвіжа.


 



28.01.2010

Даследчая дзейнасць дашкольнікаў і малодшых школьнікаў:
гульня «У дарогу… «
Алена Канановіч
Асаблівасцю дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту з’яўляецца цікаўнасць, самастойны пошук адказаў на пастаўленыя пытанні. Унутранае імкненне дзіцяці да пазнання праз даследаванне стварае перадумовы для арганізацыі даследчай дзейнасці. Нягледзячы на тое, што ў літаратуры шмат інфармацыі па дадзенай тэме, настаўнікі не заўсёды могуць правільна арганізаваць даследчую дзейнасць з вучнямі.

Дапаможная прэзентацыя «Як арганізаваць даследчую дзейнасць»




26.01.2010

Чэшская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” распачынае прыняццё заяваў на мікрагранты (сярэдняя сума да 2500 еўра) па праектах развіцця і падтрымкі грамадзянскай супольнасці ды інфармаванасці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі. Мэтамі праграмы з'яўляюцца: актывізацыя грамадзкай дзейнасці ў рэгіёнах, далучэнне новых людзей да грамадскай дзейнасці, прапагандаванне каштоўнасцяў, звязаных з правамі чалавека. Асаблівая ўвага будзе надавацца арыгінальнасці і навізне праектаў. Удзельнічаць у конкурсе могуць няўрадавыя арганізацыі, ініцыятыўныя групы і нефармальныя аб’яднанні.
Больш інфармацыі тут


25.01.2010

Еўрапейскае валанцёрства ў Германіі

Валанцёр будзе ўлучаны ў праект «Культура без межаў" («Kultur ohne Grenzen | Kultura bez hranic»). Яго задачай будзе арганізацыя мерапрыемстваў, праца з грамадствам, PR, маркетынг, мадэраванне сайта www.bbkult.net і праца над базай дадзеных людзей, якія займаюцца культурай.


Больш за тое, валанцёр зможа сам рэалізавацца ў праекце «Культура без межаў", унесці свае ідэі і прапановы.


Кандыдатамі мусяць быць маладыя людзі ва ўзросце 18–30 год, якія цікавяцца нямецка-чэшскімі стасункамі і культурай памежжа.


Падрабязная інфармацыя – тут.

Дэдлайн падачы заявак: 30 сакавіка 2010г.

Паводле Адукацыя.info





22.01.2010


«Калі чалавек прафесіянал, крыніца ягонай адукацыі не мае быць падставай для яе афіцыйнага прызнання — лічаць еўрапейскія адукацыйныя эксперты. А магчымасць прызнання вынікаў нефармальнай адукацыі можа заахвоціць вялікую колькасць дарослых ужо людзей да атрымання вышэйшай адукацыі. Гэта цалкам адпавядае канцэпцыі адукацыі цягам жыцця, якая актыўна
ўкараняецца ў Еўропе.»

Артыкул «Кваліфікацыя замест адукацыі" чытайце ў новым нумары часопіса «Новая Еўропа»(pdf, 460 КБ)


22.01.2010


Аўтар п'есы-казкі «Жыла-была Ёлачка» – Васіль Ткачоў.
Паводле сайта
газеты «Культура»


Спампаваць сцэнар (doc, 137 КБ)

22.01.2010

Адукацыя або кваліфікацыя?

«Калі чалавек прафесіянал, крыніца ягонай адукацыі не мае быць падставай для яе афіцыйнага прызнання — лічаць еўрапейскія адукацыйныя эксперты. А магчымасць прызнання вынікаў нефармальнай адукацыі можа заахвоціць вялікую колькасць дарослых ужо людзей да атрымання вышэйшай адукацыі. Гэта цалкам адпавядае канцэпцыі адукацыі цягам жыцця, якая актыўна
ўкараняецца ў Еўропе.»

Артыкул «Кваліфікацыя замест адукацыі" чытайце ў новым нумары часопіса «Новая Еўропа»(pdf, 460 КБ)





22.01.2010

Ці адменяць заняткі з-за маразоў?

Рашэнне аб спыненні заняткаў з-за моцных маразоў будзе прымацца кіраўнікамі міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя і па надзвычайных сітуацыях. Пра гэта БЕЛТА паведаміў міністр адукацыі Аляксандр Радзькоў.


Па ягоных словах, ведамствы ўзгодняць спіс гарадоў і рэгіёнаў, у якіх будзе спынена навучанне ў выпадку, калі тэмпература паветра будзе ніжэй за 25 градусаў марозу. Радзькоў зазначыў, што рэгіёны Беларусі адрозніваюцца ў тэмпературным рэжыме: моцныя маразы і вільготнасць у Віцебскай вобласці могуць не дасягаць свайго піку ў Брэсце або Гомелі. На думку міністра, у рэгіёнах, дзе тэмпература не апусціцца ніжэй за норму, заняткі, хутчэй за ўсё, не стануць адмяняць.


У Мінадукацыі працуе адмысловая камісія, якая сочыць за зменамі надвор'я, вывучае праблемы, з якімі сутыкаюцца навучальныя ўстановы ў перыяд моцных маразоў. Па словах Радзькова, школьнікі, у якіх адменяць заняткі, усё адно не будуць сядзець дома. а пойдуць гуляць на вуліцу. «А значыць, сэнсу ў спыненні заняткаў для старэйшых школьнікаў няма. Я думаю, што са мной пагодзяцца і вучні, і іх бацькі: лепш сядзець у цёплай школе і вучыцца, чым проста біць бібікі і не рыхтавацца да заняткаў", – заявіў міністр.


Паводле Еўрарадыё для Беларусі




Старонкі