Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
26.12.2009


Сцэнар «Рыцар свабоды і сумлення»

Сцэнар вечарыны, прысвечанай асобе і творчасці Васіля Быкава.

Спампаваць сцэнар (doc, 51 КБ)

Паводле сайта «З рога ўсяго многа»




25.12.2009


Віншуем вас з Калядамі і Новым годам!


Жадаем вам багатага плёну ў працы, міру і паразумення ў сям'і і з калегамі.

Няхай новы год стане годам добрых навінаў для Беларусі і беларускіх настаўнікаў.


Добрага настрою і добрага адпачынку ў час зімовых канікул!


Ваш Nastaunik.info

23.12.2009

Сёмая Усходняя Зімовая школа

Калегіюм Усходняй Еўропы імя Яна Новака-Язеранскага і аддзяленне Усходняй Еўропы Варшаўскага унівэрсытэта абвяшчаюць набор студэнтаў у Сёмую Усходнюю Зімовую школу.

Заняткі Школы ладзяцца з 1 да 10 сакавіка ва Уроцлаве.

Школа прызначаная для студэнтаў гуманітарных факультэтаў (апошні год навучання), не старэйшых за 25 год, якія рыхтуюць дыпломныя (магістэрскія) работы ў галіне гісторыі і сучаснасці Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Удзельнікамі Школы могуць стаць студэнты з краін былога СССР, Польшчы, краін Еўрасаюзу.

я інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: www.kew.org.pl


Паводле рассылкі http://ngo.by




21.12.2009

25 снежня пройдзе штогадовы Калядны фэст.
Надакучылі стандартныя электронныя “елкі”? Хочацца жывой энергетыкі, падарункаў і карнавалу? У такім выпадку, “Калядны фэст”, які 25 снежня трэці год запар прагрыміць у клубе “Рэактар” – тое, што патрэбна!
Фолк-цуды ў чарадзейны вечар будуць чыніць музыкі з Litvintroll, “Рокаш”, Unia, “Кейлі Кёл” ды “Расалія”. А кожны, хто рызыкне прыйсці ў незвычайным калядным строі, атрымае музычны дыск у падарунак.
БМА запрашае 25 снежня а 19 00 у клуб “Рэактар” атрымаць асалоду ад чатырох гадзінаў суцэльнага музычнага драйву, святочнага карнавалу ды калядных сюрпрзаў.
Тэлефон для даведак: 8 029 649 08 88 (Вэлком).



19.12.2009

Праграма “Эразмус Мундус” абвяшчае набор студэнтаў на 2010 год

Мэтаю праграмы з'яўлецца наладжванне культурніцкага дыялогу паміж краінамі шляхам студэнцкага абмену.


Да ўдзелу запрашаецца студэнты, магістранты, аспіранты ВНУ.


Больш інфармацыі па праграме і ўсе анкеты (на англійскай, французскай, нямецкай мовах) Вы можаце знайсці тут: http://eacea.ec.europa.eu/erasmus_mundus/funding/2010/call_eacea_29_09_en.php#introduction

Апошні тэрмін падачы заявак: 30 красавіка 2010 г.


Паводле рассылкі belngo.info




19.12.2009

Адукацыйная праграма 2010/2011 фонда Роберта Боша

Праект «Валантэры Правоў Чалавека», www.afc.ynnet.org/vpch, абвясціў аб пачатку адукацыйнай праграмы ад фонду Р. Боша (Германія) на 2010–2011 гг. Праграма зараз даступная на рускай мове.


Да ўдзелу запрашаецца моладзь ва ўзросце ад 18 да 25 год з дастатковым веданнем нямецкай альбо рускай мовы.


Падчас праграмы удзельнікі атрымаюць магчымасць рэалізаваць ідэі сваіх праектаў, абмяняцца досведам і пазнаёміцца з іншымі культурамі.


Працоўная мова на семінарах і пры рэалізацыі праектаў – нямецкая альбо руская (у залежнасьці ад летняга семінару, на які падаецца заяўка).


Апошні тэрмін падачы заявак: 28 лютага 2010 году.


Дадатковая інфармацыя і ўмовы падачы заявак на удзел у нямецкамоўных семінарах – на сайце http://www.theodor-heuss-kolleg.de/bewerbung.html

Дадатковая інфармацыя і ўмовы падачы заявак на удзел у рускамоўных семінарах – на сайце: http://www.theodor-heuss-kolleg.de/aplikacija.html

аб праграме на рускай мове чытайце на сайце:
http://theodor-heuss-kolleg.de/index.php?id=211


Паводле рассылкі belngo.info




18.12.2009


«Казка пра смелага вожыка»

Сцэнар п'есы-казкі А. Якімовіча можа быць карысным для рознага кшталту пазашкольных мерапрыемстваў, а таксама для дзіцячага тэатра.


Спампаваць сцэнар (doc, 56 КБ)




18.12.2009


Сцэнар п'есы-казкі А. Якімовіча можа быць карысным для рознага кшталту пазашкольных мерапрыемстваў, а таксама для дзіцячага тэатра.


Спампаваць сцэнар (doc, 56 КБ)




18.12.2009

ДОБРААХВОТНЫ САЦЫЯЛЬНЫ/ ЭКАЛАГІЧНЫ ГОД У ГЕРМАНІІ
Рэспубліканская моладзевая грамадская арганізацыя «Ліга добраахвотнай працы моладзі» пачынае набор на праграму «ДОБРААХВОТНЫ САЦЫЯЛЬНЫ/ ЭКАЛАГІЧНЫ ГОД У ГЕРМАНІІ"
 Што гэта такое? Праграма «Добраахвотны сацыяльны/экалагічны год у Германіі» – гэта доўгатэрміновы дабраахвотніцкі праект, на працягу якога ўдзельнік-валанцёр працуе на сацыяльна-значных праектах, уносячы сваё пасільны ўнёсак у іх рэалізацыю; пазнаючы сябе, развіваючы свае здольнасці/асобу, назапашваючы практычны досвед і паляпшаючы веды мовы (3 разавыя курсы ў тыдзень).
Валанцёру бясплатна прадстаўляецца жыллё, харчаванне, а таксама медыцынская страхоўка на ўсе выпадкі жыцця; выдаюцца штомесячныя кішэнныя грошы.
Хто можа ўдзельнічаць? У праекце можа ўдзельнічаць любы, каму ўжо ёсць 18 гадоў, але няма яшчэ 27;
Для ўдзелу ў праграме неабходна веданне нямецкай мовы на гутарковым узроўні. Самае галоўнае – ваша матывацыя. Гэта жаданне быць валанцёрам,  працаваць,з мэтай рэалізаваць сацыяльна-значныя праекты.
Набор на праграму здзяйсняецца да сакавіка 2010 гада 
Звяртайцеся на адрас: «Ліга добраахвотнай працы моладзі», вул. Б. Хмяльніцкага 4,
тэл.: (017) 2840881Б www.lyvs.bn.by  




16.12.2009

Валанцёрскі праект у Іспаніі

Грамадская арганізацыя «Фіальта» (Беларусь) і арганізацыя Ser Joven – (Іспанія) запрашаюць валанцёраў на доўгатэрміновы валанцёрскі праект тэрмінам на 1 год. (пачатак 1.01.2011 і заканчэнне 1.01.2012) ў Іспаніі, г. Сантандэр


Сайт прымаючай арганізацыі www.ser-joven.org


Асноўныя задачы валанцёраў падчас праекту:

-дапамога ў арганізацыя пазашкольных мерапрыемстваў для дзяцей ва ўзросце 6–12 гадоў. Валанцёр будзе працаваць разам з іспансікмі калегамі, якія будуць яго\яе суправаджаць і навучаць працы з дзецьмі ў вольны час.


-дапамога ў дзейнасці гадлёвага латка падчас кірмашоў.


Асноўныя патрабаванні для кандыдатаў:


-Быць ва ўзросце 18 гадоў

-Валодаць размоўнай англійскай ці іспанскай мовай

-Быць гатовымі працаваць на карысць мясцоваму насельніцтву

-Жадаць атрымаць новы жыццёвы, валанцёрскі досвед

Праект фінансуецца за кошт праграмы Еўрапейскага Саюза праграмы «Моладзь у Дзеянні". Валанцёру аплочваюцца выдаткі на пражыванне, праезд і кошт візы. Штомесяц валанцёру будуць выдавацца невялікія кішэнныя грошы і грошы на ежу.


Валоданне іспанскай мовай не з'яўляецца абавязковым, на працягу першых трох месяцаў валанцёр зможа наведваць інтэнсіўныя моўныя курсы.


Падчас валантэрыяту ўдзельнік не можа ўладкоўвацца на працу і па сканчэнні тэрміна праекта мусціць вернуцца ў сваю краіну.


Для таго каб стаць удзельнікам праекта, кандыдаты павінны запоўніць заяўку і рэзюмэ (у вольнай форме) на англійскай ці іспанскай мове і даслаць не пазней за 17.12.2009 на паштовую скрыню evsbelarus.@gmail.com




Старонкі