Архіў навін
Конкурс эсэ па правах чалавека
10 снежня 2009 году ў Дзень правоў чалавека Фонд развіцця прававых тэхналогій і Цэнтр прававой трансфармацыі абвесцілі конкурс эсэ па правах чалавека.
Конкурс накіраваны на падтрымку самастойных даследаванняў па пытаннях забеспячэння і абароны правоў чалавека ў Беларусі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты ўсіх гуманітарных спецыяльнасцяў.
Работы прымаюцца на адрас: lawessay2010@gmail.com
Апошні тэрмін падачы працаў: 1 сакавіка 2010 году.
Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчаная на сайце lawtrend.org
Паводле рассылкі belngo.info
Адукацыйнае аб’яднанне Еўропы
Наталля Арцёменка
Паводле pdf-часопісу “Новая Эўропа”
Адмова ад удзелу ў Балонскім працэсе прыводзіць Беларусь да адукацыйнай і прафесійнай самаізаляцыі.
46 дзяржаў падпісалі Балонскую дэкларацыю для стварэння адзінай еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі. У межах праекта яны дапасоўваюць свае структуры, выпрацоўваюць прынцыпы ўзаемнага прызнання кваліфікацый, каб павысіць якасць адукацыі і павялічыць мабільнасць студэнтаў ды выпускнікоў. У адрозненне ад усіх мяжуючых з ёй краін Беларусь дагэтуль ігнаруе гэтую ініцыятыву.
Працэс адукацыйнай еўраінтэграцыі распачаўся ў 1999 годзе з прыняцця Балонскай дэкларацыі. Тады яе падпісалі міністры, адказныя за вышэйшую адукацыю, з 29 краін, а за чарговыя 10 гадоў да Балонскага працэсу далучыліся яшчэ 17 дзяржаў. Прычым сярод іх не толькі тыя, якія цяпер уваходзяць у Еўрапейскі Саюз, але і, напрыклад, Арменія, Азербайджан, Грузія, Расія або Украіна.
Сёння Балонскі працэс ахоплівае даволі шырокі спектр адукацыйных пытанняў. Засяродзімся на трох асноўных яго прыярытэтах: увядзенні трохузроўневай сістэмы вышэйшай адукацыі, прызнанні кваліфікацый ды перыядаў адукацыі, а таксама гарантыі якасці.
Новыя выпускі настаўніцкага бюлетэня прысвечаныя метаду актыўнай ацэнкі – збору і крыніцы многіх «дыдактычных радасцяў", як казалі ўдзельнікі летняга метадычнага семінара «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі". Матэрыялы бюлетэня складзеныя паводле кнігі польскай метадысткі Дануты Стэрны «Актыўная ацэнка ў практыцы» і асвятляюць такія элементы методыкі, як зваротная сувязь, узаемная ацэнка і самаацэнка, выкарыстанне «наштобузу» і выніковых сказаў ды іншыя.
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №12 (pdf, 513 КБ)
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №13 (pdf, 312 КБ)
Новыя выпускі настаўніцкага бюлетэня прысвечаныя метаду актыўнай ацэнкі – збору і крыніцы многіх «дыдактычных радасцяў", як казалі ўдзельнікі летняга метадычнага семінара «Эфектыўныя метады матывацыі і ацэнкі. Азнаямленне з метадам Актыўнай Ацэнкі". Матэрыялы бюлетэня складзеныя паводле кнігі польскай метадысткі Дануты Стэрны «Актыўная ацэнка ў практыцы» і асвятляюць такія элементы методыкі, як зваротная сувязь, узаемная ацэнка і самаацэнка, выкарыстанне «наштобузу» і выніковых сказаў ды іншыя.
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №12 (pdf, 513 КБ)
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №13 (pdf, 312 КБ)
Серыя асветніцкіх лекцый
У суботу 12 снежня пачынаецца цыкл асветніцкіх лекцый па беларускай гісторыі і культуры.
Распачынаюць праграму 2 лекцыі:
16.00 – слайд-лекцыя па культуры Беларусі «Культурная спадчына Беларусі: з мінуўшчыны ў будучыню», якую правядзе краязнаўца, экскрусавод і музыка Аляксей Фралоў.
18.30 – лекцыя-прэзентацыя па беларускай гісторыі «Вытокі Беларусі" гісторыка, культуролага і паэта Алеся Спіцына.
Лекцыі пройдуць па адрасе: вул. Машэрава (былая Варвашэні), 8. Уваход вольны.
У адукацыйную праграму акрамя гісторыі і культуры Беларусі ўвойдуць кароткія курсы паліталогіі, эканомікі, праваабароны, лідэрства ды іншых дысцыплінаў.
Тэл. для кантактаў: +375–29–571–26–11 /+375–29–307–27–13 (Валерыя)
Паводле рассылкі belngo.info
Медыйныя курсы «Новыя медыі"
Актывісты беларускіх НДА запрашаюцца прыняць удзел у 5-дзённых медыйных курсах, падчас якіх яны атрымаюць новыя веды ў галіне мультымедыйных тэхналогій, навучацца асновам стварэння IT-праектаў, новым анлайн стратэгіям і г.д.
Час правядзення курсаў: 24–29 студзеня 2010 г.
Месца правядзення: Прага (Чэхія).
Мова курсаў — англійская.
Усе выдаткі кампенсуюцца арганізатарамі мерапрыемства.
Апошні тэрмін падачы заявак: 20 снежня.
Заяўку неабходна запоўніць анлайн: http://forms.tol.cz/form/41/
Больш інфармацыі пра праект на англійскай мове вы можаце прачытаць тут: http://www.tol.cz/look/TOL/article_courses.tpl?IdLanguage=1&IdPublication=23&NrIssue=25&NrSection=10&NrArticle=20901
Паводле рассылкі belngo.info
У Мінску прайшла прэзентацыя мультымедыйнага дыска «Гадуем беларусаў».
Дыск стаў адказам на шматлікія запыты бацькоў і педагогаў, якім нестае якасных метадычных і дапаможных матэрыялаў па-беларуску, паведаміла рэдактарка парталу nastaunik.eu. і ўкладальніца дыска Тамара Мацкевіч. Паводле яе слоў, «Гадуем беларусаў» – першы крок у стварэнні сучаснай навучальнай прасторы для беларускіх дзетак, гэтым разам для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў.
Неўзабаве плануюцца яшчэ дзве часткі складанкі, адрасаваныя педагогам, бацькам ды вучням сярэдняй і старэйшай школы. Больш за сто аўтараў ахвяравалі свае напрацоўкі ў дыск. У ім можна знайсці канспекты школьных урокаў і пазакласных заняткаў, п’есы для школьнага тэатра і сцэнарыі святаў, тэксты чытанак і песень, ноты і караоке, фанаграмы, дыяфільмы, навучальныя кліпы, мультфільмы, гульні, размалёўкі і шмат чаго іншага.
Навуковы супрацоўнiк Нацыянальнага iнстытута адукацыi Алеся Чарняўская падкрэсліла, што сучасны стан адукацыі па-беларуску як для дашкольнікаў, так і малодшых школьнікаў, амаль цалкам рускамоўнае атачэнне патрабуюць ад бацькоў і педагогаў рашучых крокаў, каб дапамагчы дзеткам з маленства адчуць чароўнасць беларускай роднай мовы. “Таму дыск «Гадуем беларусаў» павінен стаць «настольнай кнігай» шматлікіх зацікаўленых выхавальнікаў, настаўнікаў і асабліва бацькоў, што імкнуцца выгадаваць чалавека, які з гонарам прамаўляе «Я – беларус»”.
На здымку Тамаш Сідаровіч і Адась Матафонаў, чые галасы гучалі не толькі на прэзентацыі, але і запісаны на дыску «Гадуем беларусаў"
Першая частка складанкі “Гадуем беларусаў” змяшчае матэрыялы для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў. У яе ўвайшлі напрацоўкі больш чым 100 чалавек: метадычныя матэрыялы, распрацоўкі ўрокаў і пазакласных заняткаў, сцэнарыі святаў і школьных спектакляў, чытанкі, песенькі, ноты, караоке, фанаграмы, дыяфільмы, навучальныя кліпы, мультфільмы, гульні, размалёўкі і шмат чаго іншага.
Падчас прэзентацыі плануюцца выступы прадстаўнікоў розных дзіцячых выданняў, а таксама музыкаў, аўтараў матэрыялаў і стваральнікаў дыска.
Дыск укладзены пры дапамозе партала для настаўнікаў Nastaunik.info і супольнасці «Нашыя дзеткі".
Прэзентацыя адбудзецца 10 снежня ў 17.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Багдановіча, 13).
Падборку надзвычай цікавых артыкулаў аб выдатных навукоўцах, грамадскіх дзеячах, мастаках ці проста незвычайных людзях, якія паходзяць з Наваградчыны, даслала нам настаўніца англійскай мовы гімназіі №5 Валянціна Быстрык.
Артыкулы прысвечаныя такім вядомым-невядомым людзям, як Адам Міцкевіч, рэлігійныя дзечы Язэп Руцкі, Андрэй Волян, Леў Гарошка, удзельнікі паўстання 1863 г. Уладзімір Барзабагаты і Адам Пуслоўскі, лекарка Саламея Русецкая ды іншыя.
Спампаваць матэрыял (zip, 150 КБ)
Зборнік артыкулаў «Выбітныя дзеячы Наваградчыны»
Падборку надзвычай цікавых артыкулаў аб выдатных навукоўцах, грамадскіх дзеячах, мастаках ці проста незвычайных людзях, якія паходзяць з Наваградчыны, даслала нам настаўніца англійскай мовы гімназіі №5 Валянціна Быстрык.
Артыкулы прысвечаныя такім вядомым-невядомым людзям, як Адам Міцкевіч, рэлігійныя дзечы Язэп Руцкі, Андрэй Волян, Леў Гарошка, удзельнікі паўстання 1863 г. Уладзімір Барзабагаты і Адам Пуслоўскі, лекарка Саламея Русецкая ды іншыя.
Спампаваць матэрыял (zip, 150 КБ)