Архіў навін
Інтэрнэт-праект пра Язэпа Драздовіча
Шаноўнае спадарства!
Запрашаем усіх ахвотных далучыцца да стварэння інтэрнэт-праекту, прысвечанаму слаўнаму беларускаму мастаку Язэпу Драздовічу. Вітаецца любая карысная інфармацыйная дапамога. Кантактны e-mail: halinabek@pisem.net.
НАВУЧАННЕ Ў ЗША
Глабальная праграма студэнцкіх абменаў (былая Eurasian Undergraduate Exchange Program) пры Бюро па адукацыі і справах культуры Дзярждэпартамэнту ЗША запраше студэнтаў першых, другіх і трэціх курсаў прайсці аднагадавое навучанне ў ЗША. Інструкцыі для ўдзельнікаў і форму заяўкі глядзіце ў файлах “instructions.doc” і “application.doc”.
СУСТРЭЧЫ З ВЯДОМЫМІ ЛЮДЗЬМІ БЕЛАРУСІ
Таварыства Беларускай Мовы ў сваёй сядзібе (г. Мінск, вул. Румянцава, 13 ) у бліжэйшыя дні праводзіць сустрэчы з вядомымі людзьмі Беларусі.
Расклад сустрэчаў:
13-га лістапада – з Вольгай Іпатавай (пісьменніца),
15-га – з Ігарам Кузняцовым (гісторык, даследуе рэпрэсіі 1937- 1941 гг),
19-га – з Міхасем Чарняўскім (гісторык)
20-га – з Валерыем Мазынскім (галоўны рэжысёр тэатру імя Я. Купалы, затым стваральнік тэатру «Вольная сцэна»).
Усе сустрэчы адбудуцца ў 18.00.
Шэраг заняткаў далучаць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа, дапамогуць сфармаваць цікавасць і павагу да роднага слова, беларускай мовы як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання. Распрацаваны супрацоўніцамі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна М. П. Осіпавай і З. М. Панасевіч
Спампаваць файл (doc, 122 КБ)
Паводле часопіса «Пачатковая школа»
Літаратурна-музычная кампазіцыя аб Беларусі
Шэраг заняткаў далучаць дзяцей да духоўных скарбаў свайго народа, дапамогуць сфармаваць цікавасць і павагу да роднага слова, беларускай мовы як актыўнага сродку патрыятычнага і нацыянальнага выхавання. Распрацаваны супрацоўніцамі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна М. П. Осіпавай і З. М. Панасевіч
Спампаваць файл (doc, 122 КБ)
Паводле часопіса «Пачатковая школа»
Урок пазакласнага чытання ў 3-м класе
па творчасці Уладзіміра Арлова. Праграма занятка складзеная дацэнтам кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна Г. М. Канцавой.
Спампаваць файл (doc, 529 КБ)Паводле часопіса «Пачатковая школа»
Сцэнар урока пазакласнага чытання «Полацк – Радзіма маёй душы»
Урок пазакласнага чытання ў 3-м класе
па творчасці Уладзіміра Арлова. Праграма занятка складзеная дацэнтам кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна Г. М. Канцавой.
Спампаваць файл (doc, 529 КБ)
Паводле часопіса «Пачатковая школа»
На сайце Nastaunik.info запрацаваў форум.
Добры настаўнік усё самае важнае змяшчае на дошцы. Вось і Nastaunik.info сёння намаляваў новую піктаграму форуму. Мы стварылі яго для абмеркавання надзённых праблемаў, пытанняў і беспасярэдніх зносінаў паміж прадметнікамі, калегамі, спецыялістамі ў галіне адукацыі.
У ГРОДНЕ СТВАРАЕЦЦА ІНІЦЫЯТЫЎНАЯ ГРУПА СВЯТКАВАННЯ КАЛЯДАЎ
Летась намаганнямі невялікай групы энтузыястаў было зладжана беларускае Навагодняе свята для дзетак з беларускамоўных сем’яў. Сёлета, акрамя забаўляльнай праграмы для дзетак, `ёсць жаданне наладзіць свята для дарослых, а таксама калядаванне па дамах. Арганізацыяй Калядаў сёлета займаецца ўсё тая ж група добраахвотнікаў, Мэта – уласнымі намаганнямі падрыхтаваць свята для сябе і дзетак. Калі Вам цікавыя беларускія калядныя звычаі, калі Вы хочаце жыць актыўна, а не марнаваць час перад тэлевізарам – далучайцеся!
Сустрэча «Атрыманне студэнцкай візы: пакет дакументаў, патрабаванні, тэрміна, інтэрв'ю»
14 лістапада ў 16.30 адбудзецца сустрэча з консулам пасольства ЗША у Рэспубліцы Беларусь спн. Сарай Майкл (Sara Michael) на тэму: «Атрыманне студэнцкай візы: пакет дакументаў, патрабаванні, тэрміны, інтэрв'ю». Сустрэча запланаваная ў рамках мерапрыемстваў «Тыдня Міжнароднай Адукацыі» і будзе праходзіць на англійскай мове ў офісе прадстаўніцтва па адрасе: Мінск, пр. Незалежнасці 169–512 (паўднёвае крыло). Просьба пацвердзіць свой удзел па тэлефоне 2181264 або электронной пошце advising@amcenter.by