Архіў навін
Са скрынкі info@nastaunik.eu
На пошту nastaunik.eu прыйшоў ліст вучня 10 класа, падпісаны як Doctor. Прапануем вашай увазе жывое меркаванне вучня, якому даводзіцца вучыцца ў звычайнай сучаснай школе, што "ўвабірае ўсе лепшую спадчыну савецкай школы".
Школы зялёнага актывіста – 2008
Грамадскае аб’яднанне “Экадом” запрашае моладзь, зацікаўленую ў экалгічнай тэматыцы, да ўдзелу ў трэнінгах Школы зялёнага актывіста, якія ладзяцца 24–25 мая, 31 мая -1 чэрвеня, 7–8 чэрвеня.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 мая.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па эл. пошце ecodomik@gmail.com альбо на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.greenbelarus.info
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
Лёс школьнай рэформы і далейшыя шляхі развіцця агульнай сярэдняй адукацыі
Ці застануцца профільныя класы? Ці перагледзяць нагрузку настаўнікам? Што будзе з гімназіямі і ліцэямі?
Адказы на гэтыя і іншыя пытанні чытайце ў артыкулах «Школа: возможны варианты» (Народная газета) і «Белорусских школьников хотят причесать под одну гребенку» (Naviny.by)
Нагадваем, што наступная нарада па рэфармаванні адукацыі прызначана на 14 мая. Але хто адкажа на наступнае пытанне: Чаму не ўлічваецца меркаванне грамадства: бацькоў, вучняў, лепшых педагогаў-прафесіяналаў? У рэшце рэшт, чыноўнікі, як і школа цалкам, ўтрымліваюцца за нашыя падаткі.
Настаўнікам пачатковай школы раім звярнуць увагу на кнігу Генадзя Шэршня «Навошта чалавеку галава». У лёгкай для ўспрымання форме аўтар, доктар па прафесіі, распавядае пра дзейнасць цела чалавека, яго органаў і іх сістэм. Матэрыял дапоўнены цікавымі фактамі з гісторыі біялогіі і медыцыны, выкладзены як асобныя аповеды, аб'яднаныя ў тэматычныя раздзелы. Аўтар падводзіць юнага чытача да думкі пра неабоходнасць беражлівага стаўлення да свайго арганізма, а значыць, і здаровага ладу жыцця.
Кнігу можна замовіць у аўтара ў Мінску. 220125 г.Мінск вул. Астрашніцкая, д. 11, кв.293 Шэршань Г. А. ці па тэлефоне 8–017–2864169
Кніжка па анатоміі для малодшых школьнікаў
Настаўнікам пачатковай школы раім звярнуць увагу на кнігу Генадзя Шэршня «Навошта чалавеку галава». У лёгкай для ўспрымання форме аўтар, доктар па прафесіі, распавядае пра дзейнасць цела чалавека, яго органаў і іх сістэм. Матэрыял дапоўнены цікавымі фактамі з гісторыі біялогіі і медыцыны, выкладзены як асобныя аповеды, аб'яднаныя ў тэматычныя раздзелы. Аўтар падводзіць юнага чытача да думкі пра неабоходнасць беражлівага стаўлення да свайго арганізма, а значыць, і здаровага ладу жыцця.
Набор удзельнікаў у летняй школе ў галіне адукацыйнай палітыкі
Cетка цэнтраў адукацыйнай палітыкі (NEPC) абвяшчае набор узельнікаў
на NEPC Summer School: Даследаванні ў галіне адукацыі, палітыка і практыка (Linking education research, policy and practice). Летняя школа адбудзецца 21–25 ліпеня 2008 году ў Славеніі. У праграме мерапрыемства запланаваныя лекцыі, дыскусіі, трэнінгі і іншыя формы працы.
Да ўдзелу запрашаюцца амбіцыйныя і энэргічныя людзі, якія цікавяцца і займаюцца ажыццяўленнем палітыкі ў галіне адукацыі на любым узроўні.
Падрабязнасці глядзіце на сайце: http://ceps.pef.uni-lj.si/nepcsummerschool2008/.
Паводле рассылкі belngo.info
Міжнародныя трэнінгавая праграма «Правы чалавека і фукцынальныя абмежаванні"
Шведскае Агенцтва па міжнародным супрацоўніцтве і развіццю (Sida) разам са Шведскай няўрадавай арганізацыяй «Асацыяцыя міжнароднай дапамогі інвалідам» (Shia) запрашае да ўдзелу ў міжнароднай трэнінгавай праграме, якая адбудзецца з 20 па 31 кастрычніка 2008 году ў Стакгольме.
Мэтавая група – спецыялісты па правах чалавека і функцыянальным абмежаванням, прадстаўнікі мясцовых альбо нацыянальных арганізацыяў, якія працуюць зь людзьмі з фунцыянальнымі абмежаваннямі, дзяржаўныя ўстановы, службовыя асобы, грамадскія арганізацыі.
Праграма будзе выкладацца на ангелійскай мове, таму ўдзельнікі павінныя мець пэўны ўзровень валодання ёй, што дазволіць ім абмяркоўваць тэхнічныя і прафесійныя пытанні.
Паводле рассылкі belngo.info
Сцэнары літаратурных вечарын
Прапануем вашай увазе сцэнары вечарын, прысвечаных творчасці Максіма Багдановіча, складзеныя бібліятэкарам Друскай бібліятэкі (Браслаўскі раён) Я. Шпакам і настаўнікам Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа будаўнікоў В. Герасімовічам.
Спампаваць сцэнар «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі" (doc, 87 КБ)
Спампаваць сцэнар «Незабыўны Максім Багдановіч» (doc, 96 КБ)
Нагадваем, што тэксты сцэнароў школьных мерапрыемстваў, а таксама шмат іншай карыснай інфармацыі Вы можаце знайсці на сайце «З рога ўсяго многа»!
Прапануем вашай увазе сцэнары вечарын, прысвечаных творчасці Максіма Багдановіча, складзеныя бібліятэкарам Друскай бібліятэкі (Браслаўскі раён) Я. Шпакам і настаўнікам Мінскага прафесійна-тэхнічнага каледжа будаўнікоў В. Герасімовічам.
Спампаваць сцэнар «Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі" (doc, 87 КБ)
Спампаваць сцэнар «Незабыўны Максім Багдановіч» (doc, 96 КБ)
Моладзевая праграма «Першы сярод роўных»
ГА «Адукацыйны цэнтар «ПОСТ» запрашае грамадскія аб'яднанні Беларусі да супрацоўніцтва ў межах лідэрскай моладзевай праграмы 2008 году «Першы сярод роўных».
Праграма накіраваная на падрыхтоўку новых кваліфікаваных кадраў для сектару грамадскіх арганізацыяў – маладых лідэраў, здольных папоўніць шэрагі актывістаў і супрацоўнікаў НДА.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел: 15 траўня 2008 году.
Больш падрабязную інфармацыю і форму заяўкі глядзіце ў файлах infoletter.doc і anketa.doc.
Паводле рассылкі belngo.info