Архіў навін
Метадычны летнiк настаўнiкаў і метадыстаў у Альхоўцы - гэта адукацыйная падзея, падчас якой ствараецца асяроддзе ўзаемiн, што спрыяе ўзбагачэнню вопыту ўдзельнiкаў прагрэсiўнымi педагагiчнымi iдэямi, стварае ўмовы для авалодання пэўнай школьнай тэхналогiяй, дае магчымасцi для творчай самарэалiзацыi настаўнiкаў. Падрабязна з сутнасцю гэтага адукацыйнага мерапрыемства можна пазнаёмiцца з дапамогай гэтай «энцыклапедыi».
"Заўтра ў віртуальнай кавярні ЗНО для мяне - важная гутарка, піша настаўніца Ганна Севярынец на сваёй старонцы, - Збіраемся абмеркаваць, як бы гэта нам так выкладаць беларускую мову і літаратуру, каб гэта сапраўды было выкладанне, а не нуда. То далучайцеся:)"
Настаўнікі гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 16 Брэста Галіна Свентухоўская (магістр гістарычных навук, аспірант кафедры гісторыка-культурнай спадчыны РІВШ) і Ілля Юзвук стварылі два практычныя вучэбныя дапаможнікі —“Гісторыя Старажытнага свету ў схемах, табліцах і ілюстрацыях” для 5 класа і зборнік заданняў па грамадазнаўстве для 9—11 класаў.
Як цікава і актыўна правесці Тыдзень гісторыі ў школе. Настаўнікі дзеляцца ідэямі. Сабралі лепшае для вас.
Звяртаем увагу на створаны ў навучальным годзе 2020/2021 Адзіны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс (рэжым доступу: https://eior.by/). Мэта рэсурса – дапамагчы вучням у дыстанцыйным вывучэнні матэрыялу, а таксама скарыстацца для ўдасканалення ведаў і ўменняў па асобным тэмам.
У пачатку 2022 года выйшла кніга Мікалая Запрудскага і Галіны Сухавай “Эфектыўныя практыкі метадычнай работы ў школе”, якая дапаможа зразумець сутнасць і актуальнасць метадычнай работы
Праект «Дзіцячы альбом» запачаткавалі спявачка Таццяна Грыневіч- Матафонава і музыка Зміцер Сідаровіч.
Настаўнікі пачалі чытаць рэп! Чакаем у школах рэп-батлы?
Ганна Севярынец, настаўніца і літаратарка, выступіла ў новым амплуа — зачытала рэп. Дэбютам сталі трэк і кліп «Беларусіца», прысвечаныя прафесіі настаўніцы беларускай мовы. Хіп-хоп вандроўка ў галактыку беларускай класікі адбываецца разам са школьніцай Уллянай (Atesta) і студэнтам Стэфанам.
Мэта: вучні пашыраць уяўленні аб паняцці "лічбавая бяспека", атрымаюць інструменты, каб супрацьстаяць інтэрнет-пагрозам. Аўтар: Артур Адамовіч, педагог-псіхолаг ДУА "Першамайская сярэдняя школа" Лідскага раёна
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 5 Віцебска імя І.І.Люднікава Галіна СУХАВА, пра папаўненне настаўніцкага арсеналу метадычных сродкаў развіцця чытацкай пісьменнасці вучняў. Для гэтага прапануецца тры магчымасці: першая з іх тычыцца перагляду мэты ўрокаў літаратуры; другая — інтэрпрэтацыі мастацкага тэксту; трэцяя — датычная да развіцця ў вучняў умення разумець структуру твора.