Архіў навін
Тамара Мацкевіч, спецыяльна для Настаўнік.info
Ідэя гэтага артыкула ўзнікла пасля прагляду фільма рэжысёра Дэвіда Фінчэра “Сацыяльная сетка”, намінаванага, дарэчы, на сёлетні Оскар у некальніх намінацыях. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і паказвае шлях 19-гадовага студэнта Марка Цукерберга, які у 2003 годзе стварыў вядомую сацыяльную сетку Facebook і стаў самым маладым міліярдэрам у свеце. Але весціся будзе не пра мастацкія вартасці ці хібы фільма, а пра адукацыю.
Марыя Эйсмант, Народная Воля
На жаль, спадзяванні на тое, што Наталлю Ільініч адновяць на працы альбо прапануюць месца настаўніцы ў іншай школе Пухавіцкага раёна, не спраўдзіліся. На мінулым тыдні Наталля Ільініч атрымала з раённага аддзела адукацыі адказ на сваю заяву, у якой прасіла дапамагчы ёй з працаўладкаваннем. Цынізм сітуацыі ўражвае.
Віктар Лістападаў, Заўтра тваёй краіны
Міністэрства адукацыі плануе скараціць прыём на завочнае навучанне ў ВНУ амаль у два разы. Між тым спосаб атрымання ведаў на адлегласці вельмі папулярны ў беларусаў і набірае абароты за мяжой. Якія прэтэнзіі ў чыноўнікаў да завочнікаў і хто цяпер зможа трапіць у іх лік?
Апошні тэрмін падачы заявак – 12:00 14 лютага
Belarus Watch (Вільня) сумесна з «Офісам за дэмакратычную Беларусь» (Брусель) у складзе кааліцыі грамадскіх арганізацый у Беларусі і краінах ЕС абвяшчае конкурс візуальных сімвалаў (лагатыпаў, лозунгаў, назвы) для грамадскай кампаніі «За бязвізавы рух паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам».
Арыентацыйныя слоганы кампаніі:
REMOVE VISA WALL
VISA FREE BELARUS NOW
ЗА БЕЗВИЗОВУЮ БЕЛАРУСЬ!
ЕВРОПА, МЫ СВОИ!
ЗА БЯЗВІЗАВУЮ БЕЛАРУСЬ!
ЕЎРОПА, МЫ СВАЕ!
Аўтар можа прапанаваць свае варыянты слоганаў і назвы.
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 лютага
Фундацыя ZIS (Нямеччына) прапануе моладзі ва ўзросце ад 16 да 20 год ? 600 для азнаямляльнай паездкі ў іншую краіну.
Умовы атрымання гранта: удзельнік праграмы падарожнічае адзін; маршрут падарожжа ляжыць па-за стандартнымі турыстычнымі маршрутамі; удзельнік праграмы вядзе дзённік падарожжа; авія-пералёты непажаданыя; падарожжа павінна цягнуцца як мінімум 4 тыдні; пасля сканчэння падарожжа ўдзельнік прадстаўляе выніковы праект.
Вольга Дубоўская, Настаўніцкая газета
Як паказвае практыка, фізіка ў вучняў не карыстаецца вялікай папулярнасцю. Школьнікі лічаць гэты прадмет складаным, не могуць прымяніць тэарэтычныя веды на практыцы. Гэта звязана перш за ўсё з тым, што рашэнне задач, правядзенне фізічных эксперыментаў і даследаванняў патрабуе ад вучняў добра развітога ўяўлення, даследчых навыкаў, графічнай культуры. Акрамя таго, невялікая колькасць вучэбных гадзін пры вялікай колькасці тэарэтычнага матэрыялу не дае магчымасці паўнацэнна разбіраць тэарэтычны матэрыял і рашаць задачы.
Самым важным для настаўніка заўсёды лічылася пытанне “Як?”
Прадмет: Фізіка
Клас: 8
Тэма 2: Электрамагнітныя з’явы.
Урок 37/19: Кантрольная работа №2 «Электрычнае супраціўленне. Закон Ома»
Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае
Задачы: абагуліць і паглыбіць узровень ВУН вучняў; праверыць і ацаніць узровень іх ведаў; ацаніць узровень сфарміраванасці ў іх навыкаў рашэння фізічных задач. Развіццё: навыкі аналітыка-сінтэтычнай дзейнасці; матэматычныя ператварэнні; вылічальныя навыкі.
Кантрольны ўрок «Электрычнае супраціўленне. Закон Ома»
Прадмет: Фізіка
Клас: 8
Тэма 2: Электрамагнітныя з’явы.
Урок 37/19: Кантрольная работа №2 «Электрычнае супраціўленне. Закон Ома»
Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае
Задачы: абагуліць і паглыбіць узровень ВУН вучняў; праверыць і ацаніць узровень іх ведаў; ацаніць узровень сфарміраванасці ў іх навыкаў рашэння фізічных задач. Развіццё: навыкі аналітыка-сінтэтычнай дзейнасці; матэматычныя ператварэнні; вылічальныя навыкі. Выхаванне: адказнасць за вынікі сваёй вучобы.
Вера Мацкевіч
Спецыяльны карэспандэнт Настаўнік.Info правяла дзень у старэйшых класах амерыканскай школы. Дзякуючы вашым падказкам, ёй было пра што распытаць тамтэйшых вучняў і настаўнікаў. Адзінае, не атрымалася асвятліць такую істотную для беларускіх педагогаў «сістэму матэрыяльнага стымулявання»: акцэнтавацца на чужых заробках у Амерыцы папросту не прынята.



