Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
04.05.2009


3 мая ў гістарычнай майстэрні нямецкага адукацыйнага цэнтра імя Йоганэса Раў адбылася выніковая канферэнцыя, на якую былі запрошаныя ўсе ўдзельнікі конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка-2009». Павітаць удзельнікаў прыйшлі  Уладзімір Арлоў, Пётра Садоўскі, Мікалай Запрудскі, Алесь Лозка, Лявон Баршчэўскі.  
Для ўдзельнікаў канферэнцыі была арганізавана выстава метадычнай літаратуры, якую прадаставілі «Цэнтар Супольнасьць», Адукацыйны цэнтр «ПОСТ», Таварыства маладых навукоўцаў «ВІТ», ТБШ, Бацькаўшчына, выдавецтва «Радыёла Плюс» і інш. За ўнёсак ў развіццё беларускай адукацыі  ўсе удзельнікі былі ўзнагароджаныя дыпломамі  РГА «Таварыства беларускай школы», атрымалі  прызы і кнігі з рук аўтараў Уладзміра Арлова, Пятра Садоўскага, Лявона Баршчэўскага.
На конкурс было даслана 40 метадычных матэрыялаў у пяці намінацыях. З імі можна азнаёміцца на адмысловай старонцы нашага сайта.
Фотарэпартаж з выніковай канферэнцыі знаходзіцца тут.





01.05.2009

Распрацоўка для 11 класа, прысвечаная творчасці выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, якая на працягу ўсяго жыцця, нягледзячы на жорсткасць і бесчалавечнасць таталітарных рэжымаў, здолела захаваць трывалую грамадзянскую і маральную пазіцыю. Аўтар – настаўнік установы «Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа Кармянскага раёна» Юры Мянькоў.

01.05.2009


Урок «Сучасная беларуская лірыка. Творчасць Ларысы Геніюш»

Распрацоўка ўрока беларускай літаратуры (11 клас), прысвечанага творчасці выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, якая на працягу ўсяго жыцця, нягледзячы на жорсткасць і бесчалавечнасць таталітарных рэжымаў, здолела захаваць трывалую грамадзянскую і маральную пазіцыю. Аўтар – настаўнік установы “Баравабудскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад–сярэдняя школа Кармянскага раёна” Юры Мянькоў.


Спампаваць матэрыял (doc, 180 КБ)




30.04.2009

Сваім досведам выхаваўчай працы ў мінскім дзіцячым садку №534 падзялілася выхвальніца Святлана Купрэйчык
Спампаваць матэрыял (doc, 153 КБ)

30.04.2009

Семінар для адукатараў

Грамадскае аб’яднанне “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ” запрашае прадстаўнікоў адукацыйных грамадскіх арганізацый, педагогаў і іншых зацікаўленых асобаў да ўдзелу ў семінары “Адзінства ў разнастайнасці: гісторыя, каштоўнасці, перспектывы развіцця Еўрапейскага Саюзу”.


Семінар ладзіцца 22–24 мая пад Мінскам.


Удзел у семінары дазволіць:


– даведацца пра гістарычныя падставы ўзнікнення і асноўныя этапы развіцця Еўрасаюзу


– зразумець структуру і спосабы функцыянавання асноўных інстытутаў Еўрасаюзу


– прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюзу


– пазнаёміцца з прынцыпамі і падыходамі, а таксама рознымі формамі і метадамі працы з тэмай


– распрацаваць праекты адукацыйных мерапрыемстваў па рэалізацыі зместу семінара ў сваёй адукацыйнай дзейнасці.


Удзельнікі сэмінара атрымаюць камплекты інфармацыйна-метадычных матэрыялаў.




29.04.2009

Укл.: В. Вячорка, П. Садоўскі; Малюнкі Н. Гарбуновай. — Мінск: Медысонт, 2008. — 372 с.: іл. ISBN 978–985–6887–11–9
Творы зборніка можна чытаць, пераказваць, завучваць на памяць, засвойваючы веды, выпрацоўваючы навыкі і ўменні, знаёмячыся з краінай і малой радзімай, прыродаю, прафесіямі, адзеннем, асабістай гігіенай і г. д. Ёсць творы, якія дапамогуць наладзіць святы і гульні. Выхавальнікі ці бацькі самі абяруць тэксты, даступныя дзецям з розным узроўнем ведання беларускай мовы.

Спампаваць Чытанку


24.04.2009


«Казкі беларускія» — новая спроба паспрыяць выхаванню дзетак на роднай мове, дапамагчы бацькам лёгка, за чытаннем баек і жартаў, пераадольваць моўны бар’ер і прывучаць дзяцей да самога гучання мовы.


Апроч казак, якіх з кожным днём на старонцы будзе большаць на адну, рэсурс прапануе прымаўкі, конкурсы, сцэнкі, анекдоты, загадкі, скарагаворкі, калыханкі, прыпеўкі, лічылкі і розныя дапаможнікі для беларускіх бацькоў. Пакуль што на сайце няма і паловы таго, што запланавана змясціць тут з цягам часу. Напрыклад, укладальнікі збіраюцца выкладаць беларускамоўныя дзіцячыя кніжкі, якія будзе можна спампоўваць. Зараз на «Казках» прапануецца спампаваць толькі адну кніжку — «Чытанку для дзіцячага сада», створаную мовазнаўцамі Вінцуком Вячоркам і Пятром Садоўскім адмыслова для беларускамоўнага малога. Апроч таго, на сайце будуць з’яўляцца апошнія навіны, якія тычацца выхавання дзяцей — усё, што знойдзецца па іншых інфармацыйных крыніцах пра дзяцей і бацькоў.


Стваральнікі гэтага рэсурсу — таксама бацькі, якім надакучыла чакаць, пакуль «прафесійныя сілы» зацікавяцца дзіцячымі справамі. Таму сама старонка выглядае крыху па-хатняму, трапляюцца і апіскі, і памылкі. Відавочна, зараз самы час лінгвістам далучыцца да ініцыятывы. Адначасова да ўдзелу ў «Казках» запрашаюцца проста ўсе зацікаўленыя — тут можна зарэгістравацца і пакідаць уласныя каментары і творы.


Ад звычайных дзіцячых казак рэсурс адрозніваецца «інтэрнэт-фарматам» матэрыялаў, вялікімі яскравымі ілюстрацыямі да кожнага артыкула, адзначаюць стваральнікі старонкі. Адкрыўшы старонку на ноўтбуку, можна чытаць казку на ноч адразу з манітора, разам разглядаючы малюнкі.


Адрас сайта – http://kazki.by/


Паводле naviny.by




24.04.2009

Нацыянальная стыпендыяльная праграма Славацкай рэспублікі


Нацыянальная стыпэндыяльная праграма Славацкай Рэспублікі прызначаная для паляпшэння абмену студэнтамі, аспірантамі, выкладчыкамі ВНУ і навукавымі супрацоўнікамі, для стажыровак у славацкіх ВНУ і навукова-даследчых інстытутах.


Прэтэндэнтамі на стыпендыю могуць стаць грамадзяне Беларусі.


Сума штомесячнай стыпендыі:

– для студэнтаў ВНУ – 240 еўра,

– для аспірантаў – 470 еўра,

– для дацэнтаў – 835 еўра,

– для прафесараў – 1000 еўра,

– для навуковых супрацоўнікаў: малодшых – 670 еўра, кандыдатаў навук – 835 еўра, старэйшых навуковых супрацоўнікаў – 1000 еўра.

Ан-лайн сістэма для заявак адчыненая на сайце www.scholarships.sk 6–8 тыдняў да апошняга тэрміну падачы заявак.




24.04.2009

Media Bar Camp 2009

5–7 чэрвеня 2009 году ў Літве адбудзецца другі міжнародны MediaBarCamp, прысвечаны праблемам новых медый і медыяактывізму.


Асноўная мэта правядзення MediaBarCamp 2009 – стымуляваць развіццё новых міжнародных медыяпраектаў з выкарыстаннем тэхналогій новых медыя.


Чакаецца, што ў MediaBarCamp 2009 прымуць удзел каля 150 чалавек з Беларусі, краін Балтыі, Украіны. Праграма фэсту будзе сфармаваная з прэзентацый і выступаў удзельнікаў. Асаблівая ўвага будзе нададзеная альтэрнатыўным інфармацыйным медыяпраектам і іх стваральнікам.


Апошні тэрмін падачы заявак: 1 мая 2009 году.


Загэгістравацца ан-лайн можна на сайце: http://mediabarcamp.com/2009/registration/


Дадатковую інфармацыю глядзіце на сайце: http://mediabarcamp.com/2009/


Паводле рассылкі belngo.info




24.04.2009

Праект па грамадзянскай журналістыцы

Цікавішся жыццём грамадства? Хочаш навучыцца пісаць матэрыялы пра тое, што хвалюе людзей, пазнаёміцца з тым, як гэта робяць актыўныя маладыя людзі ў Польшчы і Германіі? Жывеш у Гародні і маеш ад 18 да 25 год?


Тады не спі ў шапку – заяўляйся ў праект па грамадзянскай журналістыкі!


Праект складаецца з трох частак:


У час трэнінга “Асновы грамадзянскай журналістыкі” (Гродна, 5–6 мая, з 17.00 да 20.00) ты даведаешся пра тое, што такое грамадзянская журналістыка, як рыхтаваць матэрыялы, прысвечаныя жыццю грамадства, праблемам, якія хвалююць людзей. Па выніках трэнінга і выканання хатняга задання будзе сфармаваная група, якая возьме ўдзел у наступным этапе праекта – тыднёвым адукацыйным візіце ў Польшчу (канец ліпеня – пачатак жніўня).


Удзельнікі адукацыйнага візіта разам са сваімі маладымі польскімі калегамі наведаюць рэдакцыі студэнцкага радыё Жак, часопіса таварыства “Грамадзянін”, Грамадзянскага тэлебачання, атрымаюць досвед выкарыстання інавацыйных методык у стварэнні і распаўсюдзе матэрыялаў (у тым ліку – радыёпраграм), прысвечаных падзеям грамадскага жыцця і праблемам, якія хвалююць людзей.

Фінальным этапам праекта (лістапад) стане інтэрнэт-канферэнцыя, прысвечаная вынікам праекта і перспектывам яго працягу.




Старонкі