Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
30.03.2011

Андрэй Елісееў, Еўрарадыё
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт правёў чарговы Дзень адкрытых дзвярэй. Беларуская ВНУ ў выгнанні існуе ўжо больш за 5 год.
«Гэта самая танная сталоўка ў Вільні! Звярніце ўвагу – кава за 50 цэнтаў, другое – за два літы. Параўнайце хоць з цэнамі сталоўкі БДУ, і цэны на навучанне таксама параўнайце!» – казалі на экскурсіі па ЕГУ.
Зрэшты, далёка не толькі нізкімі коштамі студэнцкай сталоўкі вабіць універсітэт, а сваёй ідэалагічнай незалежнасцю. Вось ужо 5 год зачынены беларускімі ўладамі ўніверсітэт працягвае працу ў Вільні, акрэдытаваны як літоўская ВНУ.

29.03.2011

“Каб не ўпадобіцца чыраю, або Як арганізаваць і правесці «Беларускае пяціборства»”
Аўтар – Міхась Булавацкі. Прадметы: матэматыка, фізіка, гісторыя, літаратура, прыродазнаўства, геаграфія, біялогія. Класы: старэйшыя.
Дапаможнік змяшчае абгрунтаванне, пакрокавы мануал і матэрыялы ўнікальнай алімпіяды педагога-наватара Міхася Булавацкага. У дадатку прапануецца спіс літаратуры і задачы беларускіх матэматычных алімпіяд.

29.03.2011

Адрас для паштовага пераводу!
Звольненую настаўніцу Талькаўскай школы вырашылі падтрымаць калегі і грамадскія актывісты Слуцка.
Случанка Зінаіда Цімошак – пенсіянерка, колішняя настаўніца гісторыі і замежнай мовы з 28 гадамі педагагічнага стажу. Спадарыня Зінаіда мае намер «паставіць на вушы Пухавіцкі райвыканкам» і заклікае ўсіх неабыякавых людзей падтрымаць звольненую настаўніцу матэрыяльна.
Чытачы незалежных медыяў актыўна рэагуюць на гэты заклік да салідарнасці. Раней калегі прапанавалі Наталлі Ільініч некалькі кампутараў наўзамен канфіскаванага, а былы вучань склаў з іх адзін працоўны.

28.03.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 30 сакавіка!

Cultural and Educational Enrichment Project (CEEP) прапануе пяць тыдняў побыту ў амерыканскіх сем’ях для старшакласнікаў з Беларусі. Удзельнікаў чакае праграма, якая дасць уяўленне пра мясцовую супольнасць, штат і краіну; бізнес-тыдзень на тэрыторыі ўніверсітэта; валанцёрская дзейнасць і выкананне праектаў з прымаючай сям’ёй.

27.03.2011


Пабачыла свет другая частка мультымедыйнага метадычнага дапаможніка “Гадуем беларусаў: Для сярэдняй школы”.

“Гадуем беларусаў” – праект, ініцыятарам якога выступіла каманда інфармацыйна-метадычнага сайта Nastaunik.info.

27.03.2011


Дыск «Гадуем беларусаў"







Педагог і грамадская дзяячка Тамара Мацкевіч – укладальніца дыска, – перакананая, што трэба гадаваць беларусаў, а не перавыхоўваць ужо дарослых і прапануе настаўнікам і дзецям мультымедыйны дыск «Гадуем беларусаў» — мультымедыйную складанку дапаможных матэрыялаў для настаўнікаў і бацькоў.

27.03.2011

Ігар Кузьмініч
У кожнага народа некалі пачынаецца зіма. І прышла аднаго разу зіма да нас. І была тая зіма доўгаю і страшнаю.
Снегу так многа нанесла, што не было разабраць, дзе ісці і што рабіць. Разгубіліся тады людзі і кожны ў свой бок пачаў глядзець. Перасталі думаць пра сябе як пра гаспадароў нашай беларускай зямлі. Кожны думаў, адно, як самому жывым застацца...
Але была на нашай зямлі адна маці, што моцна любіла сваё толькі народжанае дзіцянятка.

26.03.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 5 чэрвеня
У ліпені-жніўні 2011 года на базах дзяржаўных устаноў адукацыі ў Беларусі пройдуць летнікі па навучанні гутарковай гішпанскай, нямецкай, польскай і кітайскай моваў, для беларускіх і замежных школьнікаў ва ўзросце 7–18 гадоў. Абавязковая ўмова для ўдзелу – вывучэнне адной з гэтых моваў на працягу не менш чым 1 года.
Выкладанне ў летніках ладзяць носьбіты мовы з Венесуэлы, Кітая, Польшчы, Германіі, а таксама беларускія настаўнікі і студэнты. Моўныя заняткі будуць праходзіць штодня да абеду, а таксама па абедзе і ўвечары ў нестандартнай форме.


25.03.2011

Адкрыццё: 11.30
РМГА “Студэнцкае этнаграфічнае таварыства” сумесна з Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы ладзіць у Вязынцы традыцыйнае беларускае свята “Гуканне вясны”.
Кірмаш рамёстваў, веснавыя карагоды вакол вогнішча, народныя гульні і забавы, традыцыйныя танцы пад дуду, гукальныя песні ад гуртоў Калыханка (в. Міханавічы), Квецень, Княжыч (Полацк), Горынь, Niamiha, Guda, Гасцінец (Ракаў) і гурта пад кіраўніцтвам Вольгі Емельянчык (Полацк).


25.03.2011

Ігар Кузьмініч
У кожнага народа некалі пачынаецца зіма. І прышла аднаго разу зіма да нас. І была тая зіма доўгаю і страшнаю.
Снегу так многа нанесла, што не было разабраць, дзе ісці і што рабіць. Разгубіліся тады людзі і кожны ў свой бок пачаў глядзець. Перасталі думаць пра сябе як пра гаспадароў нашай беларускай зямлі. Кожны думаў, адно, як самому жывым застацца...
Але была на нашай зямлі адна маці, што моцна любіла сваё толькі народжанае дзіцянятка. Як быў снежань, яна хутала і ўкрывала яго ад снегу, грэла сваім цяплом. Калі лёдам студзіў студзень, яна бліжэй да сваіх цёплых грудзей туліла дзіцяня, паіла цёплым малаком сваім, грэла сваім сэрцам.
Ішоў час, хлопчык рос. І вось ён ужо сам спрабаваў знайсці адказ, чаму ў іншых кутках зямлі даўно вясна, а да нас сонца не хоча нават завітаць. Хлопчык разумеў, што, акрамя яго, няма нікога, хто мог бы прывесці сонца і разбудзіць людзей. Паказаць, што беларусы самі могуць і што беларусы самі здольны гаспадарыць і заклікаць да нас сонца.

Старонкі