Архіў навін
Расклад: серада - 10.00, 16.00; субота - 15.00. Кантактны тэл.: 74–39–17
У Гродне пачаў працаваць археалагічны гурток, разлічаны на школьнікаў і навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных установаў.
Гурток дзейнічае пры гарадзенскім дзяржаўным археалагічным музеі. Кіраўніца – Вольга Грышко. У сярэдзіне вясны навучэнцы гуртка змогуць паўдзельнічаць у раскопках на Новым Замку.
Апошні тэрмін падачы заявак – 1 чэрвеня
У 2011 г. РГА “БелАЮ” плануе правесці міжнародныя валанцёрскія летнікі на тэрыторыі Беларусі: «Спадчына Радзівілаў" (3–17 ліпеня); «Запаветныя мясціны Беларусі" (10–24 ліпеня); «Замкі Беларусі" (13–26 ліпеня).
Валанцёрскія летнікі РГА “БелАЮ” прадугледжваюць як працу на саміх помніках – так і вялікую культурную праграму: экскурсіі, тэатральныя пастаноўкі, канцэрты, цікавыя сустрэчы.
Таксама навучэнцы, студэнты і працоўная моладзь могуць паўдзельнічаць у міжнародных валанцёрскіх летніках у Нямеччыне, Францыі, Сербіі, Польшчы, Даніі, Галандыі і іншых краінах Еўропы.
“Луна - вёска наднёманскіх легендаў”
Сцэнар краязнаўчага падарожжа для школьнікаў і бацькоў.
Даслаў Лявон Карповіч (в. Луна, Мастоўскі р-н) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Загадка: да вузкага маста, дзе нельга было раз’ехацца двум вазам, адначасова пад’ехалі дзве брычкі з пасажырамі. Адзін ехаў з Луны ў Харціцу, другі – з Харціцы ў Луну. Пачалі спрачацца, бо ніводны не хацеў саступіць. Тады злезлі з вазоў, аб нечым пагаварылі і… раз’ехаліся ў патрэбных кірунках. Як раз’ехаліся вазы?
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 мая
Еўрапейскі інстытут дызайну (IED) – міжнародная сетка, у якую ўваходзяць гішпанскія, італьянскія і бразільскія навучальныя ўстановы з Рыму, Мілану, Турыну, Венецыі, Кальяры, Барселоны, Мадрыду і Сан Паўлу, – прапануе стыпендыі на 2011–2012 навучальны год.
Праграма адкрыта для замежных студэнтаў ва ўзросце ад 18 да 28 год.
Для адбору прымаюцца творчыя працы па тэме «Мая творчая энэргія».
Алег Трусаў
8 красавіка 2011 г. у сядзібе ТБМ адбылося пасяджэнне па стварэнні Мінскага гарадскога бацькоўскага камітэта ТБМ.
Мэта камітэта - аб’яднанне бацькоў, якія жадаюць, каб іх дзеці выхоўваліся і навучаліся па-беларуску ў дзіцячых садках, школах і ў перспектыве ў ВНУ.
У склад камітэта ўвайшлі 15 чалавек. Наступнае пасяджэнне адбудзецца ў першай палове мая.
Калі Вы жадаеце далучыцца да працы камітэта, пішыце на электронны адрас siadziba@gmail.com.
Дарагія сябры!
Хачу выказаць падзяку ўсім добрым людзям, хто пісаў мне лісты са словамі падтрымкі, тэлефанаваў, дасылаў грошы на мой адрас. У гэты цяжкі час я адчула цёплую, шчырую хвалю салідарнасці ад неабыякавых людзей з розных куткоў Беларусі – ад Мёраў да Касцюкоўкі, ад Коханава да Моталя. Зусім незнаёмыя людзі працягнулі мне руку дапамогі! Хто пасля гэтага скажа, што беларусы абыякавыя, несалідарныя людзі?
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 чэрвеня
Маладыя людзі запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным конкурсе эсэ, зарганізаваным ЮНЭСКА і фондам міру ім. Гоя.
Тэма: “Мая гісторыя натхнення”. Людзі перажываюць унутраныя змены, якія матывуюць іх да стварэння лепшага свету. Распавядзіце гісторыю натхнення, якое змяніла вашае жыццё.
Конкурс ладзіцца ў катэгорыях: дзеці (да 14 гадоў), моладзь (15–25 гадоў).
«Рукатворная спадчына» – міжнародны летнік маладых людзей, зацікаўленых традыцыямі і культурай сваіх і суседніх краін. Падчас тыднёвага спаткання на базе МГА «Адукацыя без межаў" у Дунаева (Капыльскі раён) удзельнікі разам пабудавалі цагляную печку і правялі майстар-класы па традыцыйных армёствах Беларусі.
Факультатыўныя заняткі па гісторыі Беларусі з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій
Даслаў Андрэй Кузьмін (СШ №1 г. Крычава) на конкурс «Адукацыя для свабоды.
Слайд-шоў «Рукатворная спадчына-2010»
«Рукатворная спадчына» – міжнародны летнік маладых людзей, зацікаўленых традыцыямі і культурай сваіх і суседніх краін. Падчас тыднёвага спаткання на базе МГА «Адукацыя без межаў" у Дунаева (Капыльскі раён) удзельнікі разам пабудавалі цагляную печку і правялі майстар-класы па традыцыйных рамёствах Беларусі.