Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
04.03.2011

Ч.1 Містэрыяльная драма «Цар Ірад»

04.03.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка
Выдавецтва “Логвінаў”, пісьменніцкая арганізацыя “Беларускі ПЭН-Цэнтр” і Саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць конкурс кінасцэнароў.
1-ы прыз - заключэнне аўтарскай дамовы, з наступным здымкамі фільма паводле сцэнара лаўрэата. 2-прыз - публікацыя сямі найлепшых сцэнароў у адмысловым зборніку, які выйдзе ў выдавецтве “Логвінаў” у 2012 г., а таксама ў нумарах літаратурнага часопіса “Дзеяслоў”.
Склад журы: Андрэй Кудзіненка, Віктар Казько, Аляксандр Качан, Артур Клінаў, Аляксандр Дзебалюк, Ігар Логвінаў.

03.03.2011

Прыём электронных заявак – да 5 Сакавіка!
31 сакавіка – 1 красавіка ў Кракаве будзе праходзіць Адкрытая школьная алімпіяда па электроніцы і радыётэхніцы.
Паводле умоваў алімпіяды, удзельнікамі могуць быць навучэнцы сярэдніх школ
Польскай Рэмпублікі - а таксама замежныя вучні эквівалентных навучальных ступеняў. Колькасць удзельнікаў ад кожнай школы не больш за шэсць вучняў. Арганізатары вышлюць запрашэнні і прыклады заданняў для трэніроўкі.

03.03.2011

Радыё Свабода
Магілёўская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы ўзнагародзіла пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва «Беларускае пяціборства — 2011». Урачыстасць праходзіла ў дэканаце педагагічнага факультэта дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова. Універсітэт дапамагае суполцы праводзіць спаборніцтва.
У сёлетнім «Пяціборстве» ўдзельнічалі 42 вучні старэйшых класаў. Гэта рэкордная колькасць удзельнікаў за час правядзення мерапрыемства. Як і ў папярэднія гады, спаборнікі спраўджвалі веды па пяці школьных дысцыплінах. Усе заданні — на беларускай мове. Адказваць школьнікі меліся таксама па беларуску. Якасць мовы ўлічвалася пры падвядзенні вынікаў.

02.03.2011

Адбылося папярэдняе слуханне ў справе Наталлі Ільініч, якую звольнілі з працы пасля ператрусу ейнай хаты службоўцамі КДБ і МУСу. Прычына звальнення – недахопы ў вядзенні школьнай дакументацыі. У гэтым пераконвала суддзю дырэктар школы Наталля Мяркулава. Але Наталля Іллініч спадзяецца, што суд адновіць яе на працы

01.03.2011

Пачатковая школа, курс “Здаровы лад жыцця”. Аўтар: настаўніца 27 мінскай гімназіі Вольга Дабранская. Мэты: сфарміраваць першапачатковыя ўяўленні пра прастудныя захворванні, іх прыметы, меры папярэджання; пашырыць веды вучняў пра лекі і лекавыя расліны, іх уздзеянне на арганізм чалавека; вучыць асцярожна абыходзіцца з лекамі; выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі і спачування блізкаму.

01.03.2011


Прастудныя захворванні: сцэнар пазакласных заняткаў
Пачатковая школа, курс “Здаровы лад жыцця”.
Аўтар: настаўніца 27 мінскай гімназіі Вольга Дабранская.
Мэты: сфарміраваць першапачатковыя ўяўленні пра прастудныя захворванні, іх прыметы, меры папярэджання; пашырыць веды вучняў пра лекі і лекавыя расліны, іх уздзеянне на арганізм чалавека; вучыць асцярожна абыходзіцца з лекамі; выхоўваць пачуццё ўзаемадапамогі і спачування блізкаму.
Абсталяванне: малюнкі лекавых раслін, касцюмы доктара Пілюлькіна і Нязнайкі, тэрмометр, марлевая павязка, набор лекаў, сігнальныя карткі, плакаты з правіламі, рэцэпты-сюрпрызы.

28.02.2011

2 сакавіка
Аўтары Кацярына Баброўская і Алесь Лозка запрашаюць на прэзентацыю мультымедыйных дапаможнікаў «Дапаможнік лялечніка» і «Жаніцьба Цярэшкі».
Пэзентацыя адбудзецца ў актавай зале корпуса БДПУ па адрасе: вул. Магілёўская, д. 37.
Пачатак а 17-й гадзіне.

28.02.2011

Кожную сераду

Запрашаем далучыцца да клуба аратарскага майстэрства “ПраМова”. У зычлівым і сяброўскім атачэнні значна лягчэй дасканаліць свае камунікацыйныя і лідэрскія якасці!
Клуб – выдатная магчымасць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, знайсці сяброў і адпачыць ад штодзённых клопатаў. У нас размаўляюць выключна па-беларуску, вучацца красамоўна апавядаць ці нават проста гутарыць на роднай мове.
Сустрэчы праходзяць кожную сераду ў 18.45 у сядзібе Таварыства Беларускай Мовы (вул. Румянцава, 13).

Кантакты: + 375–29–565–77–66, pramova.club@gmail.com

25.02.2011

Прыём матэрыялаў да 20 мая 2011 г. 

Абвешчаны конкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»!

Мэты конкурсу: стварэнне новых адукацыйных і дыдактычных матэрыялаў развіццёвай педагогікі, скіраваных на ўзгадаванне свабоднай і творчай асобы, грамадзяніна Беларусі; іх папулярызацыя, забеспячэнне доступу да іх шырокага кола педагогаў, бацькоў, усіх, хто працуе з дзецьмі і моладдзю.

Намінацыі конкурсу
:
• Методыка навучання ва ўстановах фармальнай і нефармальнай адукацыі;
• Сучасны ўрок;
• Грамадзянская адукацыя і нацыянальная культура;
• Настаўнік – сям’я – грамадства;
• Электронны адукацыйна-выхаваўчы рэсурс.
Форма заяўкі (doc 30 Kb)

Старонкі