Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
17.02.2011

Алена Агарэлышава, Альтэрнатыўная моладзевая платформа
Венгры – выключна ветлівыя людзі. Неўзабаве прызвычайваешся да ветлівасці і ўсмешак у краме, на вуліцах, у грамадскім траншпарце. Але да выключнай ветлівасці настаўнікаў прызвычаіцца складаней.
Неяк яшчэ з часоў школы з’явілася разуменне, што паміж вучнямі (студэнтамі) і настаўнікамі павінна існаваць дыстанцыя. Па іншаму ніяк. У маім венгерскім універсітэце мы завем нашых настаўнікаў па імёнах - прычым па змяншальных!

17.02.2011

Апошні тэрмін падачы заявак – 7 сакавіка
Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі” (“Be connectеd!”) запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў моладзевых грамадcкіх аб’яднанняў і маладых журналістаў. У праграму ўваходзяць:
- Тэарэтычны курсу: 3 трохдзённыя трэнінгі-семінары (8–10 красавіка; 7–9 траўня; 16–18 верасня 2011 г.). Семінары праводзяць медыя-эксперты і рэдактары беларускіх інфармацыйных парталаў.
- Практычная частка: распрацоўка ўдзельнікамі ўласных праектаў, скіраваных на прасоўванне вэб-рэсурсаў (конкурс міні-грантаў). Рэалізацыя праектаў пад супервізіяй спецыялістаў.

16.02.2011

Валянцін Сыч, ТУТ І ЦЯПЕР
Неяк амаль незаўважанай прамільгнула заява міністра фінансаў Андрэя Харкаўца пра магчымыя скарачэнні ў бюджэце на гэты год. Між тым, паводле папярэдніх ацэнак, “лішнімі” могуць аказацца 10—15% бюджэтнікаў.
Хто падпадзе пад скарачэнне? Цікава, што першымі на чарзе — настаўнікі.
Гэта, відаць, ім своеасаблівая “падзяка” за выбары. Менавіта настаўнікі складалі значную частку ініцыятыўнай групы па вылучэнні Аляксандра Лукашэнкі. Менавіта настаўнікі ўваходзілі ва ўчастковыя выбарчыя камісіі, дзе паслухмяна малявалі лічбы “неверагоднай падтрымкі” дзеючага кіраўніка. Цяпер атрымайце і распішыцеся — вас занадта шмат.

15.02.2011

Вольга Чайкоўская, Звязда
Каля 40 гадоў таму маладога навукоўца Уладзіміра Кісялёва прывабіла сядзіба «Наднёман» (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Аказалася, што ўладальнікам гэтага маёнтка некалі быў Якуб Атонавіч Наркевіч-Ёдка — найвыбітнейшы навуковец ХІХ стагоддзя, які меў зносіны з Рэнтгенам і Пастэрам, сябраваў з Фламарыёнам.

15.02.2011

Вольга Чайкоўская, Звязда
Каля 40 гадоў таму маладога навукоўца Уладзіміра Кісялёва прывабіла сядзіба «Наднёман» (Пухавіцкі раён, Мінская вобласць). Аказалася, што ўладальнікам гэтага маёнтка некалі быў Якуб Атонавіч Наркевіч-Ёдка — найвыбітнейшы навуковец ХІХ стагоддзя, які меў зносіны з Рэнтгенам і Пастэрам, сябраваў з Фламарыёнам. У спісе фундатараў першага ў Расіі рускамоўнага метэаралагічнага часопіса «Метэаралагічны веснік» імя беларускага навукоўца стаіць следам за імем Мендзялеева. А самае цікавае тое, што Ёдка лячыў людзей электрычнасцю і, наогул, вынайшаў радыё!

12.02.2011


Тамара Мацкевіч, спецыяльна для Настаўнік.info
Ідэя гэтага артыкула ўзнікла пасля прагляду фільма рэжысёра Дэвіда Фінчэра “Сацыяльная сетка”, намінаванага, дарэчы, на сёлетні Оскар у некальніх намінацыях. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і паказвае шлях 19-гадовага студэнта Марка Цукерберга, які у 2003 годзе стварыў вядомую сацыяльную сетку Facebook і стаў самым маладым міліярдэрам у свеце.
12.02.2011



Артыкул з Бюлетэня «Настаўнік.інфо» №4 за красавік 2008 г.
Настаўнікі – народ вельмі заняты. Але і вельмі арганізаваны. Таму, у адрозненне ад вучняў, ім хапае часу і на самаадукацыю, і на іншыя карысныя справы. Пры жаданні, само-сабой. А гэты артыкул прызначаны для калегаў, ахвотных зрабіць нешта добрае, сацыяльна-значнае.
12.02.2011


Дайэн Равіч
Дайэн Равіч – прафесар Калумбійскага ўніверсітэта, і аўтар некалькіх кніг па адукацыі, такіх як “Школа, якую мы заслугоўваем” і “Неспакойны Крыжовы паход”. Прафесар Равіч з’яўляецца старшынёй камітэта міжнароднага праекта AFT «Адукацыя для дэмакратыі". .
Драматычныя змены, якія адбыліся ва Усходняй Еўропе, здзівілі ўвесь свет. Вы і вашы ўсходнееўрапейскія суседзі пішуць гісторыю, а ўвесь свет назірае. Мяне запрасілі, каб паразважаць з вамі пра прыроду навучання дэмакратыі ў дэмакратычным грамадстве.
11.02.2011

Валерыя Бандарэнка, Ганна Падвіцкая, belintellectuals.eu
Шаноўныя сябры, прапануем вашай увазе фотапраект, прысвечаны беларускай школе імя Ф.Скарыны ў Вільні.
Мы рабілі гэты праект у межах выніковага задання па курсу «Практыка фатаграфіі", які выкладае Андрэй Лянкевіч. Ідэя зрабіць фотарэпартаж менавіта з беларускай школы імя Ф.Скарыны ўзнікла амаль адразу. Падалося вельмі цікавым і карысным паказаць, чым і як жыве беларуская школа ў Вільні, распавесці пра яе вучняў, настаўнікаў.

11.02.2011

Валерыя Бандарэнка, Ганна Падвіцкая, belintellectuals.eu
Шаноўныя сябры, прапануем вашай увазе фотапраект, прысвечаны беларускай школе імя Ф.Скарыны ў Вільні.
Мы рабілі гэты праект у межах выніковага задання па курсу «Практыка фатаграфіі", які выкладае Андрэй Лянкевіч. Ідэя зрабіць фотарэпартаж менавіта з беларускай школы імя Ф.Скарыны ўзнікла амаль адразу. Падалося вельмі цікавым і карысным паказаць, чым і як жыве беларуская школа ў Вільні, распавесці пра яе вучняў, настаўнікаў. На свае вочы ўбачыць адзін звычайны школьны дзень у не зусім звычайнай школе.

Старонкі