Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
06.08.2010

Сцэнар «Падарожжа па акіяне Жыцця на мацярык Здароўя і Даўгалецця»

Пазакласныя заняткі
Тэма: здаровы лад жыцця
Клас: 6 клас
Аўтар: Вольга Рамановіч, Маладзечанскі р-н

Сцэнарый мерапрыемства па здаровым ладзе жыцця я праводзіла ў 6 класе. Сам клас у мяне невялікі, усяго 6 чалавек, таму ролю вядоўцы я ўзяла на сябе. Але, у залежнасці ад узросту і колькасці ўдзельнікаў, колькасць вядоўцаў можа быць любой і словы могуць размяркоўвацца на жаданне арганізатара. Змест таксама можа змяняцца – напрыклад, можна памяншаць або павялічваць колькасць «выспаў" у залежнасці ад часавага рэзерву. Прапаную аснову гэтага «вуснага часопіса» у тым выглядзе, у якім я яго праводзіла. Партрэты мастакоў, пісьменнікаў, вучоных я знаходзіла ў Інтэрнэце, гэтак жа, як і «мінусоўку» песні.
Жадаю поспехаў і плёну!
Вольга Рамановіч.

Спампаваць сцэнар



04.08.2010

Чаму вучань атрымлівае на іспыце ў школе 8–9 балаў з 10, а праз тыдзень на тэсце — 12–15 балаў са 100?..


Працяг дыскусіі, гл. пачатак

ЗВАНОК У ПЕДУНІВЕРСІТЭТ
«Сёлета ў нас недабор на фізіку і матэматыку...»

Чаму будучым настаўнікам можна зрабіцца, здаўшы тэсты на 20–30 балаў? Пра гэта мы запыталіся ў Сяргея ВАСІЛЬЦА, адказнага сакратара прыёмнай камісіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.
— Сяргей Іванавіч, у параўнанні з мінулым годам, якая агульная карціна: ці зменшыўся прахадны бал?
— Відавочна, зменшыўся на спецыяльнасці «матэматыка», «фізіка». Крышку меншы і на іншых, у параўнанні з мінулым годам.
— А матэматыка і фізіка — лічбы ёсць ужо нейкія?
— Лічбаў няма і не будзе, бо мы атрымалі менш заяў, чым у нас маецца бюджэтных месцаў. Конкурсу няма, адсутнічае. Мы так і будзем пісаць у выніках.
— Атрымліваецца, што ўсе, хто да вас прыйшлі — усе паступяць?



04.08.2010

Прэзентацыя «Слоўнікавая дыктоўка» Марыны Сцепаняк


Прадмет: руская мова
Тэма: Слоўнікавая работа
Клас: 3 клас, першае паўгоддзе
Аўтар: Сцепаняк Марына Чаславаўна, настаўніца пачатковых класаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г.п. Астравец Гродненскай вобласці"

Элементы гэтай прэзентацыі можна выкарыстаць на любым этапе ўрока, а таксама для самастойнай працы. Вучань павінен : а) вымавіць слова; б) прачытаць слова арфаграфічна; в) праверыць; г) запісаць. Прэзентацыю можна выкарыстаць як пры правядзенні франтальнай работы, так і індывідуальнай.

Спампаваць прэзентацыю


Спампаваць тлумачальны ліст




04.08.2010

Cемінар па падрыхтоўцы лідэраў вольных адукацыйных гурткоў
Апошні дзень падачы заяваў – 10 жніўня

На наступным тыдні (13–15 жніўня) маладыя людзі змогуць паўдзельнічаць у двухдзённым семінары, дзе атрымаюць навыкі лідэра адукацыйнага гуртка.

Дарагі ўдзельнік! На гэтым семінары ты навучышся арганізоўваць малую групу людзей («гурток»), каб рэгулярна сустракацца і разам набываць новыя цікавыя табе веды і ўменні, зразумееш, як людзі робяцца лідэрамі, даведаешся пра псіхалагічныя сакрэты лідэрства і спраўдзіш, ці зможаш ты кіраваць і весці за сабой калектыў. На гэтым семінары ты пазнаёмішся з моладдзю з розных гарадоў Беларусі і прыемна пабавіш час. Тут цябе ніхто не будзе выклікаць і ставіць адзнаку, толькі ты зможаш вызначыць свае поспехі.
Наша грамадская арганізацыя «Грамадзянскі форум» імкнецца развіваць маральныя і дзелавыя якасці моладзі. За шмат гадоў падобных семінараў мы пераканаліся, што лепшага спосабу, чым самаарганізацыя і самаадукацыя, яшчэ ніхто не прыдумаў!
Гісторыя адукацыйных гурткоў бярэ свой пачатак у Амерыцы і скандынаўскіх краінах і налічвае больш за сто гадоў. Навучальны гурток грунтуецца на групавым саманавучанні, абмене асабістым досведам і ведамі паміж удзельнікамі групы, падзелам адказнасці за навакольныя падзеі. Тэмы для навучання ў гуртках залежаць толькі ад фантазіі іх лідэраў: ад тэорыі лібералізму да чайнай цырымоніі. Лідэрам гуртка можа стаць кожны з нас. Варта толькі паспрабаваць!

Лектары: Маладыя выкладчыкі (з досведам працы ў ВНУ) і шматгадовым досведам у вобласці нефармальнай адукацыі. Пасля ўсяго курсу (семінар і канферэнцыя) удзельніку выдаецца сертыфікат.
Час: 13- 15 ці 16 жніўня. (пятніца- нядзеля ці панядзелак). Заняткі ў панядзелак 16 жніўня – факультатыўна. Ад'езд з Мінска 13 жніўня а 12.00.
Месца: Спартовы комплекс у Лагойскім раёне.
Пражыванне: у двухмесцавых пакоях.
Суседзі: іншыя ўдзельнікі дадзенага семінара.
Умовы ўдзелу:
Узрост ад 16 да 22 гадоў.
Вучыцца ў сярэдняй школе ці ВНУ
Лідэрскія, арганізатарскія здольнасці ці жаданне іх набыць
10 тысяч беларускіх рублёў (удзельнікі па прыездзе складуцца на печыва, сок і чай для правядзення кава-паўзаў)
Мець на руках пашпарт (патрэбны для засялення)
Заўвага: Гэта семінар пачатковага ўзроўню, таму маладыя людзі, якія былі на папярэдніх семінарах, у гэтым мерапрыемстве ўдзельнічаць не могуць. Пражыванне і харчаванне пакрываюцца цалкам, праезд – таксама, але пры ўмове наведвання ўсіх заняткаў.
Як запісацца? Ёсць 2 спосабы запісацца:
1) Даслаць анкету (спампаваць) на адрас cf.minsk@gmail.com
2) Патэлефанаваць на нумар: +375 29 182–57–28 Velcom





03.08.2010

Рэпетытар Яўген ЛІВЯНТ:  Чаму вучань атрымлівае на тэсце 12—15 балаў са 100?..



Яўген Барысавіч ЛІВЯНТ — аўтарытэтны рэпетытар, які легальна працуе з 2001 года, выкладчык матэматыкі і фізікі, рыхтуе штогод каля сотні вучняў. Да таго ж ён — тэлезорка: некалькі разоў яго запрашалі ў якасці эксперта на тэлешоу «Выбар». На размову са спадаром Яўгенам натхнілі вынікі цэнтралізаванага тэставання па фізіцы (73 % абітурыентаў атрымалі менш за 20 балаў) і матэматыцы (62,5 % абітурыентаў атрымалі менш за 20 балаў). Катастрофа школьнай адукацыі? Дрэннае выкладанне? Дрэнныя вучні? І гэта, і не толькі гэта, мяркуе Яўген ЛІВЯНТ.


 



 

29.07.2010

Еўрапейскія перспектывы беларускай адукацыі
На тле чарговага зруху свядомасці галоўнага чыноўніка нашай краіны — на гэты раз у бок далучэння да Балонскага працэсу — у зацікаўленых асобаў не назіраецца ніякага энтузіязму. Досвед сведчыць, што праз які месяц-два маятнік можа хістануцца ў іншы бок, як гэта было з рэформай 2008 года.
Стомленыя гарачынёй і адсутнасцю навінаў у сезон адпачынкаў журналісты высветлілі стаўленне да далучэння беларускай сістэмы адукацыі да Балонскага працэсу. Аказалася, што эксперты выказваюць сумневы наконт магчымасці поўнай інтэграцыі беларускай адукацыйнай сістэмы да агульнаеўрапейскай.
Уладзімір Дунаеў лічыць, што напоўніць гэтую рэформу адпаведным сэнсам будзе ў цяперашніх умовах вельмі складана. Ва ўмовах Беларусі ніхто не разумее важнасьці лібэралізацыі адукацыі.
Супрацоўніца універсітэту Лазарскага (Польшча) Наталля Арцёменка мяркуе, што Балонскі працэс пайшоў значна далей за тыя рэчы, пра якія кажуць у мінадукацыі.
А студэнты ясна разумеюць, якія перавагі атрымаюць, калі раптам такі цуд здарыцца, але ў адзін голас цвердзяць, што “нельга перавесьці савецкую сістэму адукацыі на еўрапейскую. Улада можа паставіць «галачку», так і будзе.”
Найгоршыя прагнозы студэнтаў пацвярджае старшыня камісіі па навуцы, адукацыі і культуры ў Палаце прадстаўнікоў Уладзімір Здановіч. Ён дэмагагічна гатовы прычапіць да еўрапейскіх акадэмічных свабодаў нават прымусовае размеркаванне: «Таму што ўсе краіны Еўропы патрабуюць ад уладальнікаў дыпломаў, каб яны паказалі не толькі веды, але і ўменне працаваць. Таму для іх уводзіцца альбо спецыяльны тэст, альбо спецыяльная стажыроўка цягам да двух гадоў. Таму мы, па сутнасці, знаходзімся ў Балонскім працэсе.”
Алена Чмель



23.07.2010

Сімпозіум па вывучэнню і выкладанню замежнай мовы

Сімпозіум будзе разглядаць усе аспекты цэнтральнага пытання – якія галіны валодання мовай магчыма вымераць і якімі працэдурамі, а таксама, якія галіны моўнай кампетэнцыі магчыма звязваць з загадзя ўсталяванымі стандартамі. У адпаведнасці з традыцыяй Брэменскага сімпозіума асаблівая ўвага надаецца тэме самастойнага навучання, у тым ліку пытанню аб тым, якія працэдуры ацэнкі падыходзяць для самаацэнкі навучэнцаў ці для працы выкладчыкаў, паколькі яны суправаджаюць навучэнцаў у працэсе самастойнага навучання.


Рабочыя групы:

1. Тэсты і ацэнкі I: рэцэптыўнае валоданне мовай;

2. Тэсты і ацэнкі II: прадукцыйные валоданне мовай;

3. Стандарты і сертыфікаты;

4. Самастойнасць навучання і самаацэнка;

5. Ацэнка і рэкамендацыі.

Абмежаванне па часе для прэзентацыі – 25 хвілін + 10 хвілін на абмеркаванне.


Працоўныя мовы сімпозіума – нямецкая і англійская.


Падрабязная інфармацыя знаходзіцца тут.


Онлайн-заяўка для ўдзелу http://www.fremdsprachenzentrum-bremen.de/2129.0.html.


Кантактны e-mail symposion@fremdsprachenzentrum-bremen.de.
Дэдлайн: 15 кастрычніка 2010 г.


Паводле adukacyja.info




22.07.2010

З усмешкай

У школе вырашылі абяднаць два прадметы: фізіку і асновы праваслаўнай культуры.
Новы прадмет будзе называцца «Асновы праваслаўнай фізкультуры»




22.07.2010

ФЕСТЫВАЛЬ «СТУДЭНЦКАЯ РЭСПУБЛІКА» - хутка дэдлайн!

Моладзевая прафсаюзная група «Студэнцкая Рада» запрашае студэнтаў Беларусі да ўдзелу ў фестывалі «Студэнцкая Рэспубліка», які пройдзе 23–25 ліпеня пад Мінскам.

З 2009 года «Студрэспубліка» стала міжнароднай праграмай, у якую ўваходзіць комплекс мерапрыемстваў, якія наведваюць айчынныя і замежныя эксперты і палітыкі. Місія «Студрэспублікі" (www.studrespublika.com) – выхаванне пакаленняў свядомых, здольных свабодна думаць людзей.

Цягам трох дзён студэнты змогуць адчуць сябе ў ролі чыноўніка альбо кандыдата ў дэпутаты парламенту, шараговага "іпэшніка" альбо міліцыянта. У распараджэнні маладых людзей будзе цэлая краіна са сваімі законамі, і яны будуць самі вырашаць, як мусіць гэтая краіна развівацца ды якім шляхам. Падчас фестывалю студэнты азнаёмяцца з тэмамі правоў чалавека і правоў студэнтаў.

У праграме фестывалю прадугледжаныя забаўляльныя й пазнавальныя мерапрыемствы: турніры па гульнях «Мафія», «Сутычка», спартовыя гульні, конкурс прыгажосці «Першая ледзі" ды іншыя. Пераможцамі фестывалю стануць абраныя грамадзянамі «Студэнцкай Рэспублікі" дэпутаты муніцыпалітэту і мэр, лепшы бізнэсмэн, лепшы грамадзкі дзяяч, лепшы лідэр палітычнай партыі, а таксама грамадзянін з лепшай бізнэс-ідэяй. Гэтая каманда будзе ўдзельнічаць у фінале гульні ў Крыму.

Арганізатары фестывалю забяспечаць харчаванне, пражыванне і кампенсуюць выдаткі на праезд удзельнікаў. Месца правядзення ды іншыя тэхнічныя падрабязнасці будуць паведамленыя пасля падачы заяўкі.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анкету, якая знаходзіцца па спасылцы: http://studrada.org/SR/Anketa_stud_resp_by.doc і даслаць яе на эл. адрас: students.republic@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак: 22 ліпеня.
я інфармацыя – на сайце: http://studrada.org/index.php/events/15-studrespublika




Старонкі