Архіў навін
Беларуска-нямецкі праект
Гродненскае грамадскае аб'яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» у партнерстве з Евангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Мэкленбург-Пярэдняя Памяранія (г. Ростак) і Евангелічнай акадэміяй федэральнай зямлі Саксонія-Анхальт (г. Вітэнберг) распачынаюць праект “Беларусь – адкрыццё штодзённасці”.
Да ўдзелу з беларускага боку запрашаюцца хлопцы і дзяўчаты ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў з дастатковым узроўнем валодання англійскай альбо нямецкай мовай, цікаўнасцю да журналістыкі.
Праект закліканы спрыяць пашырэнню беларуска-нямецкіх стасункаў, змагацца са стэрэатыпамі, дапамагаць стварэнню аб’ектыўнай карціны Беларусі ў Германіі і рэалістычнага бачання Германіі ў Беларусі.
У межах праекта адбудуцца сустрэчы з цікавымі людзьмі розных прафесій, майстар-класы па журналістыцы, фатаграфіі, відэаздымцы.
Этапы рэалізацыі праекта:
– Гродна – 20–28 ліпеня.
– Германія – лета 2009 году.
Па выніках праекта будзе створана перасоўная фотавыстава і фільм пра людзей Беларусі і Германіі, якія будуць прэзентавацца грамадскасці абедзвюх краінаў.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 25 мая.
За больш падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да каардынатаркі праекта Інгі Сакуты: тэл. 029 587 43 90, эл. пошта milovita@gmail.com
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
«На Вялікдзень – свята дзецям!»
Гродненскія грамадскія арганізацыі і інтэрнэт-грамадства Гродна ладзяць акцыю дапамогі вучням Парэчанскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей без бацькоўскай апекі.
У школе жывуць і навучаюцца 129 дзетак ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў з асаблівасцямі разумовага развіцьця. Ім найбольш патрэбныя:
– Памперсы дзіцячыя розных памераў
– Пракладкі гігіенічныя
– Сродкі для мыцця бялізны айчыннай вытворчасці
– Папера для прыбіральні
– Шампунь, мыла, зубная паста айчыннай вытворчасці
– Сшыткі звычайныя, альбомы для малявання, асадкі звычайныя
– Абутак розны ў добрым стане розных памераў па 44-ы ўключна, сланцы, хатні абутак.
– Курткі розныя (цёплыя, вятроўкі, джуты) розных памераў для дзетак ад 10 год і старэйшых
– Дыскі DVD з дзіцячымі фільмамі, настольныя гульні, канструктары, мячы, фітболы.
– Клей ПВА ў малой расфасоўцы
– Камплекты аднаразовага посуду, камплекты пасцельнай бялізны
Усе, хто пажадае далучыцца да акцыі, звяртайцеся па тэл. 74–44–28, Таварыства Беларускай школы, альбо прыходзьце: Будзёнага 48а-44.
Паводле «Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны»
Школьная рэформа і паранены салдат
Нарады ў прэзідэнта па школьнай 12-годцы чакалі з пачатку года. Было зразумела, што менавіта на ім і вырашыцца лёс школьнай рэформы, пачатай 10 гадоў назад. Супернікі 12-гадовага навучання ў школе размясціліся бліжэй да прэзідэнта, у яго адміністрацыі. Усе гэтыя месяцы адстойваць гэткі доўгі, па меркаванні шматлікіх высокапастаўленых службоўцаў, тэрмін вучобы спрабавала толькі Міністэрства адукацыі.
Чытаце поўны рэпартаж тут.
Між іншым, заслугоўвае асаблівай увагі дыскусія наконт сучаснай праграмы і тлумачэння правіл рускай мовы паміж беларускім прэзідэнтам і старшынёй Брэсцкага аблвыканкаму Канстанціна Сумара. Тыя, хто мае даволі «хуткі інтэрнэт», могуць паглядзець відэа, а са сценаграмай дыялогу можна пазнаёміцца тут.
Сваё меркаванне наконт школьнай рэформы выказалі незалежным СМІ Лявон Баршчэўскі і Алесь Лозка.
Тры лісты пра ідэалогію
Паводле «Нашай Нівы»
«Дарагія мае паплечнікі на фронце ідэалягічнае барацьбы, калі ласка, не абражайце Галіну Іванаўну (Юрцэвіч Галіне Іванаўна – дырэктар СШ №185). Я хацеў бы падыскутаваць зь ёю наконт ідэалягічных праблемаў, але яна ўхіляецца. Мо хтосьці з адэптаў дзяржаўнае ідэалёгіі яе падменіць?
Настаўнік скульптуры Лойка Генадзь Станіслававіч Гэнік Лойка
Упершыню ў Беларусі рыхтуецца да выдання краязнаўчая кніга ў жанры пытанняў і адказаў – аб Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць). Ці былі на тэрыторыі раёна гарады з магдэбургскім правам? Дзе ў раёне знайшлі першую нафту? Ці ўсталёўвалі мясцовыя спартоўцы сусветныя рэкорды? У кнізе «Светлагоршчына ў пытаньнях і адказах» будуць змешчаныя неверагодныя факты, аповяды аб славутых земляках і шмат іншых матэрыялаў. Выданне будзе карыснае ўсім, хто цікавіцца фактамі з мінулага і сучаснага жыцьця Беларусі. Кнігу можна скарыстаць як дапаможнік для вывучэньня рэгіёна, арганізацыі інтэлектуальных гульняў і г. д. Аўтар – журналіст, краязнаўца Віктар Раманцоў, які збіраў для яе матэрыял на працягу 20 гадоў. Кніга будзе выдадзеная ў 2009 – 10 гг. і прысвячаецца 450-годдзю Шацілак (з 1961 г. – Светлагорск).
Зрабіць папярэдні заказ на кнігу можна па эл. адрасе: svetlahorsk100@mail.ru; падрабязная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
Новая кніга аб Светлагоршчыне
Упершыню ў Беларусі рыхтуецца да выдання краязнаўчая кніга ў жанры пытанняў і адказаў – аб Светлагорскім раёне (Гомельская вобласць). Ці былі на тэрыторыі раёна гарады з магдэбургскім правам? Дзе ў раёне знайшлі першую нафту? Ці ўсталёўвалі мясцовыя спартоўцы сусветныя рэкорды? У кнізе «Светлагоршчына ў пытаньнях і адказах» будуць змешчаныя неверагодныя факты, аповяды аб славутых земляках і шмат іншых матэрыялаў. Выданне будзе карыснае ўсім, хто цікавіцца фактамі з мінулага і сучаснага жыцьця Беларусі. Кнігу можна скарыстаць як дапаможнік для вывучэньня рэгіёна, арганізацыі інтэлектуальных гульняў і г. д. Аўтар – журналіст, краязнаўца Віктар Раманцоў, які збіраў для яе матэрыял на працягу 20 гадоў. Кніга будзе выдадзеная ў 2009 – 10 гг. і прысвячаецца 450-годдзю Шацілак (з 1961 г. – Светлагорск).
Зрабіць папярэдні заказ на кнігу можна па эл. адрасе: svetlahorsk100@mail.ru; падрабязная абвестка – на http://svetlahorsk.belarda.org/info/abviestki/
Паводле рассылкі belngo.info
Міжнародная канферэнцыя «Сацыяльныя тэхналогіі для ўстойлівага развіцця мясцовых супольнасцяў"
Канферэнцыя адбудзецца 22–23 мая 2008 году ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Й. Раў, па адрасе: вул. Газеты «Праўды», 11.
На канферэнцыі будуць прадстаўленыя вынікі двух праектаў ГА «Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў", рэалізаваных у 2006–2008 гадах сумесна з калегамі з Германіі на базе сямі ТЦСОН Мінскай вобласці.
Апошні тэрмін падачы заявак: 11 мая 2008 году.
Падрабязную інфармацыю аб канферэнцыі, праграму і форму заяўкі глядзіце ў файлах: InformPismo.doc, Program_22–23may.doc і ZayavkaUchastnika.doc.
Паводле рассылкі belngo.info
Навучанне ў вышэйшай школе права ў Рызе
Рыжская Вышэйшая Школа Права абвяшчае набор на 2008–2009 гг. на спецыяльнасць «Міжнароднае публічнае права». Праграма прадугледжвае атрыманне стыпендыі на навучанне, вандроўкі і непрадбачаныя выдаткі на адукацыю. Заняткі пачынаюцца з 15 верасня. Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія па сканчэнні праграмы жадалі б працаваць у галіне правоў чалавека і публічнага права.
Апошні тэрмін падачы заявак: 9 чэрвеня 2008 году.
Дадатковую інфармацыю па-англійску глядзіце тут.
Паводле рассылкі belngo.info
«Куток настаўніка» №9
У новым выпуску бюлетэня можна знайсці інфармацыю пра адукацыйныя праграмы для жанчын, лідэрскую праграму «Першы сярод роўных», ГА «Чазенія», інтэрв'ю з настаўніцай нямецкай мовы і псіхалогіі Гамбургскай гімназіі Ізабэлай Шурман і іншыя цікавыя матэрыялы
Спампаваць бюлетэнь (pdf, 875 КБ)
Усе папярэднія нумары размешчаныя на сайце www.centerpost.org.
Семінар у Германіі для прадстаўнікоў беларускіх школ
Нямецкая служба педагагічных абменаў сумесна з Фондам “Сустрэчы Усход-Захад” прапануе беларуска-германскія і украінска-германскія школьныя партнёрскія сувязі ды рыхтуе візіты для прадстаўнікоў беларускіх устаноў адукацыі.
Прадстаўнікі зацікаўленых беларускіх школ запрашаюцца да ўдзелу ў кантактным семінары ў Берліне 8–15 лістапада 2008 года.
Візіт будзе складацца з двух частак:
9–11 лістапада – семінары-сустрэчы для беларускіх і ўкраінскіх удзельнікаў,
12–14 лістапада – сустрэчы беларускіх груп (вучняў і настаўнікаў) з магчымымі партнёрамі з ФРГ (прадстаўнікамі германскіх школ), абмеркаванне супольных праектаў.
Усе выдаткі – за кошт арганізатараў.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – да 10 мая.
Падрабязная інфармацыя аб крытэрах адбору ўдзельнікаў, форма заяўкі і апісанне праграмы – на web-пляцоўках: www.kmk.org/pad/home.htm, www.stiftung-woeb.de.
З пытаннямі, калі ласка, звяртайцеся да каардынатаркі Галіны Верамейчык.
Тэлефон/факс: + 375 17 200 31 82,
тэлефоны: +375 29 408 07 17, +375 29 151 9397
Электронная пошта: weremejtschik@ibb.by.
Паводле gender.do.am